https://bel.sputnik.by/20210714/zakon-ab-abarone-suverentetu-belarus-pryznany-adpavednym-kanstytutsy-1054779330.html
Закон аб абароне суверэнітэту Беларусі прызнаны адпаведным Канстытуцыі
Закон аб абароне суверэнітэту Беларусі прызнаны адпаведным Канстытуцыі
Sputnik Беларусь
Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана Канстытуцыйным судом у адкрытым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю. 14.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-14T17:08+0300
2021-07-14T17:08+0300
2022-01-18T17:20+0300
абарона
канстытуцыя
беларусь
канстытуцыйны суд рб
закон
суверэнітэт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005493_0:32:3001:1720_1920x0_80_0_0_2c48064727176ecf0c4f31bcab328806.jpg
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Канстытуцыйны суд прызнаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" адпаведным Канстытуцыі.Дадзенае рашэнне Канстытуцыйнага суда апублікавана на Нацыянальным прававым партале. Праект новага закона быў распрацаваны ў пачатку 2021 года па ініцыятыве Савета бяспекі, прыняты і ўхвалены на вясенняй сесіі беларускага парламента. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, перад тым як закон уступіць у сілу, яго павінен ацаніць Канстытуцыйны суд.У рашэнні КС па гэтым дакуменце сказана, што "па зместу норм, форме акта, размежавання кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця ён адпавядае Канстытуцыі".Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы і пастанавіў, што прыняцце закона аб абароне суверэнітэту абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча.Як раней паведамляў Sputnik абноўленым законам унесены змены ў законы "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы", а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта №2.Нагадаем, Лукашэнка 9 траўня гэтага года падпісаў дэкрэт №2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Згодна з ім у выпадку гібелі прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў прэзідэнцкія паўнамоцтвы часова пяройдуць Савету бяспекі, і ўсе дзяржорганы будуць дзейнічаць у адпаведнасці з яго рашэннямі.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005493_131:0:2798:2000_1920x0_80_0_0_a0fbae149cf9423881b9eb12e4c4de7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абарона, канстытуцыя, беларусь, канстытуцыйны суд рб, закон, суверэнітэт
абарона, канстытуцыя, беларусь, канстытуцыйны суд рб, закон, суверэнітэт
Закон аб абароне суверэнітэту Беларусі прызнаны адпаведным Канстытуцыі
17:08 14.07.2021 (абноўлена: 17:20 18.01.2022) Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана Канстытуцыйным судом у адкрытым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Канстытуцыйны суд прызнаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" адпаведным Канстытуцыі.
Дадзенае рашэнне Канстытуцыйнага суда апублікавана на Нацыянальным прававым партале. Праект новага закона быў распрацаваны ў пачатку 2021 года па ініцыятыве Савета бяспекі, прыняты і ўхвалены на вясенняй сесіі беларускага парламента. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, перад тым як закон уступіць у сілу, яго павінен ацаніць Канстытуцыйны суд.
У рашэнні КС па гэтым дакуменце сказана, што "па зместу норм, форме акта, размежавання кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця ён адпавядае Канстытуцыі".
Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы і пастанавіў, што прыняцце закона аб абароне суверэнітэту абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча.
Як раней паведамляў Sputnik абноўленым законам унесены змены ў законы "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы", а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта №2.
Нагадаем, Лукашэнка 9 траўня гэтага года падпісаў
дэкрэт №2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Згодна з ім у выпадку гібелі прэзідэнта з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў прэзідэнцкія паўнамоцтвы часова пяройдуць Савету бяспекі, і ўсе дзяржорганы будуць дзейнічаць у адпаведнасці з яго рашэннямі.
Беларусь
узмацняе ролю Савета бяспекі ў абароне суверэнітэту
Пяскоў: нягледзячы на Саюзную дзяржаву,
Беларусь - суверэнная краіна