https://bel.sputnik.by/20210726/u-vzantyyskm-styl-u-mnsku-pabuduyuts-khram-u-gonar-svyatstselya-sprydona-1055144610.html
У візантыйскім стылі: у Мінску пабудуюць храм у гонар свяціцеля Спірыдона
У візантыйскім стылі: у Мінску пабудуюць храм у гонар свяціцеля Спірыдона
Sputnik Беларусь
Лічыцца, што святы, чые мошчы захоўваюцца ужо 1700 гадоў, ходзіць па свеце і дапамагае бедным - менавіта таму яго чаравічкі стоптваюцца, і іх перыядычна... 26.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-26T14:21+0300
2021-07-26T14:21+0300
2021-07-26T14:21+0300
мінск
святы
храм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1a/1055138528_0:364:1200:1039_1920x0_80_0_0_957ff3f775549ce89a256b6fa5427c4c.jpg
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх Беларусі асвяціў месца, дзе будзе пабудаваны храм у гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, паведамілі ў Беларускім экзархаце.Свяціцеля Спірыдона, які праславіўся многімі цудамі, вельмі любяць і шануюць у народзе. Яму моляцца аб дапамозе ў набыцці жылля, новай працы, ён дапамагае бедным, лічыцца нябесным заступнікам удоў і сірот. Хрысціяне вераць, што свяціцель Спірыдон увесь час ходзіць па Зямлі.У многіх краінах ёсць храмы, прысвечаныя гэтаму святому, у Мінску ёсць толькі прыход, а таксама так званая дамавая царква.Згодна праекта, царква з капліцай будзе пабудавана ў візантыйскім стылі, але ўмеранасцю дэкору будзе нагадваць стылістыку храмаў-крэпасцей Беларусі, як Свята-Міхайлаўскі храм у Сынкавічах.Званіцу вырашылі зрабіць падобнай да званiцы храма на востраве Корфу, у якім 1700 гадоў ужо захоўваюцца мошчы Свяціцеля Спірыдона.Чаравічкі СпірыдонаСвяціцель Спірыдон шануецца і праваслаўнымі (25 снежня), і каталікамі (14 снежня)Мошчы Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага былі перанесены на востраў Корфу у 1456 годзе. Ногі праведніка абутыя ў вышытыя залатой ніткай аксамітныя тапачкі, якія, па грэцкай традыцыі, мяняюць два разы на год перад Вялікаднем і перад днём шанавання святога.Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. Тапачкі, ці чаравічкі Свяціцеля Спірыдона таксама шануюцца як святыня. Лічыцца, што яны стоптваюцца, таму што Святы ўвесь час у шляху.Некалькі гадоў таму ў Беларусь прывозілі для пакланення чаравічак Свяціцеля Спірыдона.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1a/1055138528_0:251:1200:1151_1920x0_80_0_0_3214e62e0e08a522abad73fd769d715d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, святы, храм
У візантыйскім стылі: у Мінску пабудуюць храм у гонар свяціцеля Спірыдона
Лічыцца, што святы, чые мошчы захоўваюцца ужо 1700 гадоў, ходзіць па свеце і дапамагае бедным - менавіта таму яго чаравічкі стоптваюцца, і іх перыядычна неабходна мяняць.
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх Беларусі асвяціў месца, дзе будзе пабудаваны храм у гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, паведамілі ў Беларускім экзархаце.
Свяціцеля Спірыдона, які праславіўся многімі цудамі, вельмі любяць і шануюць у народзе. Яму моляцца аб дапамозе ў набыцці жылля, новай працы, ён дапамагае бедным, лічыцца нябесным заступнікам удоў і сірот. Хрысціяне вераць, што свяціцель Спірыдон увесь час ходзіць па Зямлі.
У многіх краінах ёсць храмы, прысвечаныя гэтаму святому, у Мінску ёсць толькі прыход, а таксама так званая дамавая царква.
"Храм у гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага з капліцай будуць будаваць у Фрунзенскім раёне Мінска, на скрыжаванні вуліц Мазурава і Скрыпнікава", - распавялі Sputnik у БПЦ у панядзелак.
Згодна праекта, царква з капліцай будзе пабудавана ў візантыйскім стылі, але ўмеранасцю дэкору будзе нагадваць стылістыку храмаў-крэпасцей Беларусі, як Свята-Міхайлаўскі храм у Сынкавічах.
Званіцу вырашылі зрабіць падобнай да званiцы храма на востраве Корфу, у якім 1700 гадоў ужо захоўваюцца мошчы Свяціцеля Спірыдона.
Свяціцель Спірыдон шануецца і праваслаўнымі (25 снежня), і каталікамі (14 снежня)
Мошчы Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага былі перанесены на востраў Корфу у 1456 годзе. Ногі праведніка абутыя ў вышытыя залатой ніткай аксамітныя тапачкі, якія, па грэцкай традыцыі, мяняюць два разы на год перад Вялікаднем і перад днём шанавання святога.
Гэтай традыцыі ўжо шмат гадоў. Тапачкі, ці чаравічкі Свяціцеля Спірыдона таксама шануюцца як святыня. Лічыцца, што яны стоптваюцца, таму што Святы ўвесь час у шляху.
Некалькі гадоў таму ў Беларусь прывозілі для пакланення чаравічак Свяціцеля Спірыдона.
Хрэсны ход з часціцай мошчаў князя Аляксандра Неўскага
пройдзе ў цэнтры МінскаБагародзіца з вогненным абліччам: у Мінск прывязуць стараверскія абразы