https://bel.sputnik.by/20210727/sabalenka-razvtvaetstsa-z-toka-belaruska-ne-zgulyae--mkstse-1055177312.html
Сабаленка развітваецца з Токіа: беларуска не згуляе ў міксце
Сабаленка развітваецца з Токіа: беларуска не згуляе ў міксце
Sputnik Беларусь
Беларуская тэнісістка пасля няўдачы ў "адзіночцы" збіралася выступіць у міксце, аднак нашаму змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу. 27.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-27T16:38+0300
2021-07-27T16:38+0300
2021-07-27T16:38+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
у свеце
арына сабаленка
токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055174477_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_730f809084253bd2a40245da63297216.jpg
МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка не згуляе ў змешаным разрадзе на Алімпіядзе ў Токіа, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.Беларуска збіралася выступіць у міксце з суайчыннікам Іллёй Івашкам, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу, каб заявіцца на спаборніцтвы.Перад беларусамі ў гэтым відзе праграмы дазаявілася аўстралійка Эшлі Барці, іспанка Паула Бадоса і полька Інга Швёнтэк з напарнікамі.Нагадаем, напярэдадні Арына Сабаленка не змагла выйсці ў трэці круг тэніснага алімпійскага турніру, саступіўшы харватцы Доне Векіч. Беларус Ягор Герасімаў таксама прайграў у 1/16 фіналу італьянцу Фабіа Фаньіні і развітаўся з Алімпіядай.Адзіным тэнісістам з беларускай каманды на такійскіх кортах пакуль застаецца Ілля Івашка. У другім крузе ён не без намаганняў абыграў казахстанца Міхаіла Кукушкіна і ў 1/8 фіналу сустрэнецца з улюбёнцам мясцовай публікі японцам Кеем Нісікоры.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055174477_119:0:2850:2048_1920x0_80_0_0_534623fe0ffc70b7a65a7ba383fb1955.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, у свеце, арына сабаленка, токіа
летнія алімпійскія гульні ў токіа, у свеце, арына сабаленка, токіа
Сабаленка развітваецца з Токіа: беларуска не згуляе ў міксце
Беларуская тэнісістка пасля няўдачы ў "адзіночцы" збіралася выступіць у міксце, аднак нашаму змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу.
МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка не згуляе ў змешаным разрадзе на Алімпіядзе ў Токіа, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Беларуска збіралася выступіць у міксце з суайчыннікам Іллёй Івашкам, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу, каб заявіцца на спаборніцтвы.
Перад беларусамі ў гэтым відзе праграмы дазаявілася аўстралійка Эшлі Барці, іспанка Паула Бадоса і полька Інга Швёнтэк з напарнікамі.
Нагадаем, напярэдадні Арына Сабаленка не змагла выйсці ў трэці круг тэніснага алімпійскага турніру, саступіўшы харватцы Доне Векіч. Беларус Ягор Герасімаў таксама прайграў у 1/16 фіналу італьянцу Фабіа Фаньіні і развітаўся з Алімпіядай.
Адзіным тэнісістам з беларускай каманды на такійскіх кортах пакуль застаецца Ілля Івашка. У другім крузе ён не без намаганняў абыграў казахстанца Міхаіла Кукушкіна і ў 1/8 фіналу сустрэнецца з улюбёнцам мясцовай публікі японцам Кеем Нісікоры.
Сабаленка і Герасімаў скончылі выступленні ў адзіночным разрадзе
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Вікторыя Азаранка вырашыла не ехаць на Алімпіяду ў Токіа