Вікторыя Азаранка вырашыла не ехаць на Алімпіяду ў Токіа

© REUTERS / GONZALO FUENTESБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2021
Падпісацца
Тэнісістка пажадала беларускім спартсменам паспяхова выступіць на Гульнях у Токіа.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка заявіла, што не паедзе на Алімпійскія гульні ў Токіа.
"Я прыняла вельмі цяжкае для сябе рашэнне - не прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа. У мяне шмат выдатных успамінаў, калі я выйгравала золата алімпійскага турніру і прадстаўляла Беларусь на папярэдніх Гульнях", - напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram.
Яна таксама адзначыла, што лічыць гэтае рашэнне правільным і для сябе, і для беларускай каманды.
Па словах 31-гадовай спартсменкі, яна з нецярпеннем будзе чакаць Алімпіяды 2024 года, якая пройдзе ў Парыжы, каб прадстаўляць рэспубліку.
Тэнісістка пажадала беларускім спартсменам паспяхова выступіць на Гульнях у Токіа.
Нагадаем, на Алімпіядзе ў Токіа Азаранка павінна была выступаць у адзіночным разрадзе, а таксама ў пары з Арынай Сабаленка.
Азаранка з'яўляецца былой першай ракеткай свету, уладальніцай 21 тытула ў адзіночным разрадзе. На Алімпіядзе 2012 года ў Лондане яна выйграла залаты медаль у міксце і бронзу ў адзіночным разрадзе.
Чытайце таксама:
Расклад ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе-2020
Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Гульні ў Токіа
Ціхан абраны капітанам алімпійскай зборнай Беларусі ў Токіа
Стужка навiн
0