https://bel.sputnik.by/20210728/prymnaya-kampanya-yakya-konkursy--vyaduchykh-vnu-belarus-1055192503.html
Прыёмная кампанія: якія конкурсы ў вядучых ВНУ Беларусі?
Прыёмная кампанія: якія конкурсы ў вядучых ВНУ Беларусі?
Sputnik Беларусь
На некаторыя спецыяльнасці абітурыентаў прыйшло ў 7-10 разоў больш, чым універсітэты планавалі першапачаткова. 28.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-28T10:48+0300
2021-07-28T10:48+0300
2023-02-23T14:06+0300
вну
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047898843_0:312:3001:2000_1920x0_80_0_0_1d4a188f817f003d7fbba5ec2c65e5f9.jpg
МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Максімальны конкурс у бягучым годзе ў БДУ склаў 12 чалавек на месца, у БДУІР - 5,5, у БНТУ - 4,47.Якія конкурсы ўсталяваліся ў вядучых ВНУ краіны пасля заканчэння падачы дакументаў на бюджэт, даведаўся Sputnik.У Белдзяржуніверсітэт на дзённую бюджэтную форму навучання дакументы падалі 3142 абітурыенты. Гэта амаль на тысячу больш, чым у плане прыёму. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,43 чалавека на месца. А самай высоканкурснай спецыяльнасцю быў "дызайн (напрамак - камунікатыўны)" - 12 чалавек на месца. На другім месцы - "дызайн (напрамак - дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя)" - 7,5 чалавека на месца. На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя экзамены, найбольш высокі конкурс склаўся на "медыцынскай экалогіі" - 7,8 чалавека на месца.У БНТУ найвышэйшы конкурс, паводле слоў першага прарэктара вну Георгія Вяршыны, сфарміраваўся на спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 4,47 на месца."На архітэктуру і архітэктурны дызайн - 4,08 і 4 чалавекі на месца. На транспартную лагістыку - 3,1. На скарочанай форме навучання ёсць конкурс 8,8", - растлумачыў ён.Самай папулярнай спецыяльнасцю у БДУІР стала "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій". У заяве яе паказалі 332 чалавекі (план прыёму - 60). Конкурс такім чынам склаў 5,5 чалавека на месца.Нечакана высокі конкурс усталяваўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце: на "лагістыку" прэтэндуюць 9 чалавек, на "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 5,6 чалавека, на "электронны маркетынг" - 5,3 чалавека.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047898843_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_c9acc188f7bb2259cd4ef5457b62782d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вну, беларусь
Прыёмная кампанія: якія конкурсы ў вядучых ВНУ Беларусі?
10:48 28.07.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) На некаторыя спецыяльнасці абітурыентаў прыйшло ў 7-10 разоў больш, чым універсітэты планавалі першапачаткова.
МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Максімальны конкурс у бягучым годзе ў БДУ склаў 12 чалавек на месца, у БДУІР - 5,5, у БНТУ - 4,47.
Якія конкурсы ўсталяваліся ў вядучых ВНУ краіны пасля заканчэння падачы дакументаў на бюджэт, даведаўся Sputnik.
У Белдзяржуніверсітэт на дзённую бюджэтную форму навучання дакументы падалі 3142 абітурыенты. Гэта амаль на тысячу больш, чым у плане прыёму. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,43 чалавека на месца. А самай высоканкурснай спецыяльнасцю быў "дызайн (напрамак - камунікатыўны)" - 12 чалавек на месца. На другім месцы - "дызайн (напрамак - дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя)" - 7,5 чалавека на месца. На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя экзамены, найбольш высокі конкурс склаўся на "медыцынскай экалогіі" - 7,8 чалавека на месца.
У БНТУ найвышэйшы конкурс, паводле слоў першага прарэктара вну Георгія Вяршыны, сфарміраваўся на спецыяльнасці "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 4,47 на месца.
"На архітэктуру і архітэктурны дызайн - 4,08 і 4 чалавекі на месца. На транспартную лагістыку - 3,1. На скарочанай форме навучання ёсць конкурс 8,8", - растлумачыў ён.
Самай папулярнай спецыяльнасцю у БДУІР стала "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій". У заяве яе паказалі 332 чалавекі (план прыёму - 60). Конкурс такім чынам склаў 5,5 чалавека на месца.
Нечакана высокі конкурс усталяваўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце: на "лагістыку" прэтэндуюць 9 чалавек, на "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 5,6 чалавека, на "электронны маркетынг" - 5,3 чалавека.
Прыём дакументаў у
ВНУ пачынаецца ў Беларусі
Мінадукацыі падвяло прамежныя
вынікі ЦТ-2021