https://bel.sputnik.by/20210729/bayden--tskhanoskaya-sustrelsya--vashyngtone-1055219815.html
Байдэн і Ціханоўская сустрэліся ў Вашынгтоне
Байдэн і Ціханоўская сустрэліся ў Вашынгтоне
Sputnik Беларусь
Сустрэча адбылася ў Белым доме, яе падрабязнасці пакуль амерыканскім бокам не выдаюцца. 29.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-29T09:53+0300
2021-07-29T09:53+0300
2026-03-16T18:14+0300
святлана ціханоўская
джо байдэн
белы дом
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1c/1055217153_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_b36d56559350be257921b7759b7f0087.jpg
МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што правёў у Белым доме сустрэчу з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай.Падрабязнасці сустрэчы, якая доўжылася 15 хвілін, пакуль не раскрываюцца.Ціханоўская і паездка ў ЗШАЦіханоўская прыбыла ў Штаты 18 ліпеня. Яна пагутарыла з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам і паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала гэты візіт не больш чым турыстычнай паездкай. Як заявіў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, гэта "частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, таго, што адбываецца ў віртуальнай рэальнасці для амерыканскай жа аўдыторыі".Кіраўнік беларускай місіі пры ААН Валянцін Рыбакоў заявіў: беларускія ўлады разлічваюць, што Вашынгтон будзе прымаць рашэнні па санкцыях у дачыненні да Мінска на аснове гутаркі з афіцыйнымі ўладамі, а не з лідэрам апазіцыі.Справа ЦіханоўскайУ Беларусі 9 жніўня 2020 года прайшлі выбары прэзідэнта. На іх перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў, па дадзеных ЦВК, 80,1% галасоў. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Апазіцыя лічыць пераможцам выбараў Святлану Ціханоўскую.У канцы сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL за падрыхтоўку акта тэрарызму.Па словах генпракурора Андрэя Шведа, падставай для распачынання справы ў дачыненні да Ціханоўскай па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса сталі матэрыялы, прадастаўленыя КДБ і МУС Беларусі.Акрамя гэтага, яна ўнесена КДБ Беларусі ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Мінск накіраваў у Літву запыт аб выдачы Ціханоўскай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, афіцыйны Вільнюс адказаў адмовай.Чытайце таксама:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1c/1055217153_81:0:2748:2000_1920x0_80_0_0_e129daef6dda93ae2d7390b6de9e46c1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
святлана ціханоўская, джо байдэн, белы дом, зша
святлана ціханоўская, джо байдэн, белы дом, зша
Байдэн і Ціханоўская сустрэліся ў Вашынгтоне
09:53 29.07.2021 (абноўлена: 18:14 16.03.2026) Сустрэча адбылася ў Белым доме, яе падрабязнасці пакуль амерыканскім бокам не выдаюцца.
МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што правёў у Белым доме сустрэчу з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай.
"Для мяне было гонарам сустрэцца з Ціханоўскай у Белым доме сёння раніцай. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго намаганнях па узыходжанню дэмакратыі і ўніверсальных правоў чалавека", - напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Падрабязнасці сустрэчы, якая доўжылася 15 хвілін, пакуль не раскрываюцца.
Ціханоўская і паездка ў ЗША
Ціханоўская прыбыла ў Штаты 18 ліпеня. Яна пагутарыла з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам і паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала гэты візіт не больш чым турыстычнай паездкай. Як заявіў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, гэта "частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, таго, што адбываецца ў віртуальнай рэальнасці для амерыканскай жа аўдыторыі".
Кіраўнік беларускай місіі пры ААН Валянцін Рыбакоў заявіў: беларускія ўлады разлічваюць, што Вашынгтон будзе прымаць рашэнні па санкцыях у дачыненні да Мінска на аснове гутаркі з афіцыйнымі ўладамі, а не з лідэрам апазіцыі.
У Беларусі 9 жніўня 2020 года прайшлі выбары прэзідэнта. На іх перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў, па дадзеных ЦВК, 80,1% галасоў. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Апазіцыя лічыць пераможцам выбараў Святлану Ціханоўскую.
У канцы сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL за падрыхтоўку акта тэрарызму.
Па словах генпракурора Андрэя Шведа, падставай для распачынання справы ў дачыненні да Ціханоўскай па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса сталі матэрыялы, прадастаўленыя КДБ і МУС Беларусі.
Акрамя гэтага, яна ўнесена КДБ Беларусі ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Мінск накіраваў у Літву запыт аб выдачы Ціханоўскай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, афіцыйны Вільнюс адказаў адмовай.
Мінск гатовы да працягу
дыялогу з Вашынгтонам - МЗС РБ
Выдана тайна следства
па справе Святланы Ціханоўскай: будзе суд
Генпракурор Беларусі:
Літва адмовіла ў выдачы Ціханоўскай