https://bel.sputnik.by/20210730/medal-us-yashche-nyama-tolk-adzn-belarus-vyysha-u-fnal-u-8-y-dzen-almpyady-1055254144.html
Медалёў усё яшчэ няма, але адзін беларус выйшаў у фінал Алімпіяды
Медалёў усё яшчэ няма, але адзін беларус выйшаў у фінал Алімпіяды
Sputnik Беларусь
Кваліфікацыйныя спаборніцтвы па дзюдо, кіданні дыска, у стральбе з пісталета, у бегу на 100 метраў і ў стральбе з лука нашы спартсмены, мякка кажучы... 30.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-30T10:48+0300
2021-07-30T10:48+0300
2021-07-30T15:33+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпіяда
стральба з лука
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1e/1055252573_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_59480de3de5155a0398e5773958fb773.jpg
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Беларусь па-ранейшаму застаецца без узнагарод на Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.Восьмы дзень спаборніцтваў пачаўся для нашых спартсменаў няўдала. Спярша лучніца Ганна Марусова саступіла ў 1/8 фіналу, прайграўшы італьянцы Лучыле Баары, і выбыла з барацьбы.Затым вопытная Вікторыя Чайка не адабралася ў фінал па выніках кваліфікацыі ў стральбе з пнеўматычнага пісталета на 25 метраў. Яна паказала 36-ы вынік.Услед за дзюдаістам Мікітай Свірыдам алімпійскія дываны пакідае і Марына Слуцкая - мабыць, галоўная надзея на медалі ад дзюдо. Беларуска паспяхова прайшла першы раўнд, адолеўшы трынідадку ГабрыэлуВуд, але далей чыста саступіла карэянцы Міджын Хан. Слуцкая таксама, як і Свірыд, траўмавала руку падчас паядынку, цяпер яе дыягназ ўдакладняецца.У акадэмічным веславанні ў суцяшальным (за 13-18-я месцы) фінальным заездзе лодак-адзіночак Таццяна Клімовіч фінішавала першай і заняла 13-е месца.Таксама сёння на Алімпіядзе стартавалі лёгкаатлеты. Кідальнік дыска Яўген Багуцкі паказаў толькі 27-ы вынік, запусціўшы снарад на 58 м 65 см, і не прайшоў у фінал.Затое ў скакуна ў вышыню Максіма Недасекава усё атрымалася. У кваліфікацыі ён скокнуў на 2 м 28 см, у фінале 1 жніўня ён зможа пазмагацца за медалі.Па словах Максима, самая складаная частка турніру - гэта кваліфікацыя, свае скачкі ён ацаніў на "добра".Калега Недасекава, Дзмітрый Набокаў, скочыць вышэй 2 м 25 см не змог і развітаўся з Гульнямі.Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў прайграў новазеландцаў Дэвіду Ніке з лікам 0: 5.Медалі ў Токіа-2020 ўжо заваявалі спартсмены з 60 краін. Усяго ў Алімпіядзе ў Токіа ўдзельнічаюць 207 спартыўных дэлегацый.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1e/1055252573_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_05bda402d48556ab4b59e143f6e49062.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, стральба з лука
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, стральба з лука
Медалёў усё яшчэ няма, але адзін беларус выйшаў у фінал Алімпіяды
10:48 30.07.2021 (абноўлена: 15:33 30.07.2021) Кваліфікацыйныя спаборніцтвы па дзюдо, кіданні дыска, у стральбе з пісталета, у бегу на 100 метраў і ў стральбе з лука нашы спартсмены, мякка кажучы, правалілі.
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Беларусь па-ранейшаму застаецца без узнагарод на Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.
Восьмы дзень спаборніцтваў пачаўся для нашых спартсменаў няўдала. Спярша лучніца Ганна Марусова саступіла ў 1/8 фіналу, прайграўшы італьянцы Лучыле Баары, і выбыла з барацьбы.
Затым вопытная Вікторыя Чайка не адабралася ў фінал па выніках кваліфікацыі ў стральбе з пнеўматычнага пісталета на 25 метраў. Яна паказала 36-ы вынік.
Услед за дзюдаістам Мікітай Свірыдам алімпійскія дываны пакідае і Марына Слуцкая - мабыць, галоўная надзея на медалі ад дзюдо. Беларуска паспяхова прайшла першы раўнд, адолеўшы трынідадку ГабрыэлуВуд, але далей чыста саступіла карэянцы Міджын Хан. Слуцкая таксама, як і Свірыд, траўмавала руку падчас паядынку, цяпер яе дыягназ ўдакладняецца.
У акадэмічным веславанні ў суцяшальным (за 13-18-я месцы) фінальным заездзе лодак-адзіночак Таццяна Клімовіч фінішавала першай і заняла 13-е месца.
Таксама сёння на Алімпіядзе стартавалі лёгкаатлеты. Кідальнік дыска Яўген Багуцкі паказаў толькі 27-ы вынік, запусціўшы снарад на 58 м 65 см, і не прайшоў у фінал.
Затое ў скакуна ў вышыню Максіма Недасекава усё атрымалася. У кваліфікацыі ён скокнуў на 2 м 28 см, у фінале 1 жніўня ён зможа пазмагацца за медалі.
Па словах Максима, самая складаная частка турніру - гэта кваліфікацыя, свае скачкі ён ацаніў на "добра".
"Прыйшлося злёгку паднапружыцца. Рады, што прайшоў у фінал Алімпіяды, вельмі рады! Гэта ўжо маленькі кавалачак поспеху. У фінале, зразумелая справа, будзе горача. Але я, як заўсёды, паспрабую "падкінуць дроў", - цытуе прэс-служба НАК Беларусі Недасекава.
Калега Недасекава, Дзмітрый Набокаў, скочыць вышэй 2 м 25 см не змог і развітаўся з Гульнямі.
Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў прайграў новазеландцаў Дэвіду Ніке з лікам 0: 5.
Медалі ў Токіа-2020 ўжо заваявалі спартсмены з 60 краін. Усяго ў Алімпіядзе ў Токіа ўдзельнічаюць 207 спартыўных дэлегацый.
Сёння зноў без медалёў: хто яшчэ з беларускіх спартсменаў
завяршыў выступленне на АГТэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Беларус не выступіць на Гульнях - яго
конь сур'ёзна захварэў