https://bel.sputnik.by/20210728/tens-dlya-belarusa-na-almpyadze-zavershany-1055193897.html
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Sputnik Беларусь
Ілля Івашка заставаўся апошнім беларускім тэнісістам на алімпійскіх кортах пасля вылету Сабаленка і Герасімава, а ў сераду раніцай ён прайграў японскаму... 28.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-28T12:20+0300
2021-07-28T12:20+0300
2021-07-28T12:20+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
тэніс
алімпіяда
ілья івашка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1c/1055193259_0:0:2778:1563_1920x0_80_0_0_4f9a548e69bcf1c5f627bc3949a9b8cc.jpg
МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Ілля Івашка, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, у 1/8 фіналу тэніснага алімпійскага турніру саступіў японцу Кею Нішыкоры і завяршыў барацьбу за медалі ў Токіа.І калі ў першым сэце беларус быў блізкі да перамогі (6:7), то другі саступіў "усухую" (0:6).З усіх беларускіх тэнісістаў толькі Івашка згуляў у 1/8 фіналу. Нагадаем, што у 1/16-й ён не без намаганняў абыграў казахстанца Міхаіла Кукушкіна, а да гэтага - француза Гаэля Манфіса.Ілля таксама збіраўся выступіць у міксце з трэцяй ракеткай планеты Арынай Сабаленка, аднак змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу, каб заявіцца на спаборніцтвы.Сабаленка і Ягор Герасімаў скончылі выступленні на алімпійскіх кортах яшчэ некалькі дзён таму.Іншыя вынікіНагадаем, што на дадзены момант прадстаўнікі Беларусі не заваявалі на Алімпіядзе ні аднаго медаля.Сёння стала вядома, што бягуння Дар’я Барысевіч не прыме ўдзел у спаборніцтвах, прычына гэтаму – траўма.Няўдала ў ранішняй частцы спаборніцтваў выступіла беларуская жаночая "двойка" па акадэмічным веславанні: Алена Фурман і Іна Нікуліна не прайшлі ў фінал АГ.Яшчэ адно расчараванне - Алена Амялюсік, якая заняла 16-е месца ў велагонцы з раздзельным стартам.Ёсць і добрыя навіны. Беларуска Ганна Марусова прабілася ў 1/8 фіналу ў асабістым першынстве ў стральбе з лука. Нагадаем, што пакуль лепшым вынікаў беларусаў у Токіа з'яўляецца чацвёртае месца нашых лучніц у камандзе.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1c/1055193259_47:0:2778:2048_1920x0_80_0_0_2ccafad00a4cc352b30fd27c0e7a843d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, тэніс, алімпіяда, ілья івашка
летнія алімпійскія гульні ў токіа, тэніс, алімпіяда, ілья івашка
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Ілля Івашка заставаўся апошнім беларускім тэнісістам на алімпійскіх кортах пасля вылету Сабаленка і Герасімава, а ў сераду раніцай ён прайграў японскаму спартсмену.
МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Ілля Івашка, які займае 66-е месца ў сусветным рэйтынгу, у 1/8 фіналу тэніснага алімпійскага турніру саступіў японцу Кею Нішыкоры і завяршыў барацьбу за медалі ў Токіа.
І калі ў першым сэце беларус быў блізкі да перамогі (6:7), то другі саступіў "усухую" (0:6).
З усіх беларускіх тэнісістаў толькі Івашка згуляў у 1/8 фіналу. Нагадаем, што у 1/16-й ён не без намаганняў абыграў казахстанца Міхаіла Кукушкіна, а да гэтага - француза Гаэля Манфіса.
Ілля таксама збіраўся выступіць у міксце з трэцяй ракеткай планеты Арынай Сабаленка, аднак змешанаму дуэту не хапіла сумарнага рэйтынгу, каб заявіцца на спаборніцтвы.
Сабаленка і Ягор Герасімаў скончылі выступленні на алімпійскіх кортах яшчэ некалькі дзён таму.
Нагадаем, што на дадзены момант прадстаўнікі Беларусі не заваявалі на Алімпіядзе ні аднаго медаля.
Сёння стала вядома, што бягуння Дар’я Барысевіч не прыме ўдзел у спаборніцтвах, прычына гэтаму – траўма.
Няўдала ў ранішняй частцы спаборніцтваў выступіла беларуская жаночая "двойка" па акадэмічным веславанні: Алена Фурман і Іна Нікуліна не прайшлі ў фінал АГ.
Яшчэ адно расчараванне - Алена Амялюсік, якая заняла 16-е месца ў велагонцы з раздзельным стартам.
Ёсць і добрыя навіны. Беларуска Ганна Марусова прабілася ў 1/8 фіналу ў асабістым першынстве ў стральбе з лука. Нагадаем, што пакуль лепшым вынікаў беларусаў у Токіа з'яўляецца чацвёртае месца нашых лучніц у камандзе.
Сабаленка і Герасімаў скончылі выступленні ў адзіночным разрадзе
Два
беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа