https://bel.sputnik.by/20210730/tseny-na-syu-malochku-u-belarus-pavyshayutstsa-na-5-1055276786.html
Цэны на ўсю "малочку" у Беларусі павышаюцца на 5%
Цэны на ўсю "малочку" у Беларусі павышаюцца на 5%
Sputnik Беларусь
Рашэнне аб павелічэнні кошту малочных прадуктаў прыняла камісія па цэнаўтварэнні пры Саўміне. 30.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-30T17:25+0300
2021-07-30T17:25+0300
2021-07-30T17:25+0300
цэны
малако
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104394/75/1043947534_0:184:2987:1864_1920x0_80_0_0_5eb78d508eedd3442c5c15dfa0d78c31.jpg
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Цэны на малочныя прадукты ў Беларусі павышаюцца амаль на 5%, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэспублікі.Паводле інфармацыі МАРГ, гэтае рашэнне было ўхвалена камісіяй па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне "ў мэтах кампенсацыі росту затрат на вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю малака і малочных прадуктаў".Там таксама адзначылі, што падняць цэны змогуць юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць (увозяць) і (або) рэалізуюць такую прадукцыю на ўнутраным рынку.Пры гэтым ім дазволілі падняць цэны на "малочку" не больш чым на 4,9% у адносінах да паказчыкаў, якія склаліся на 28 лютага бягучага года.Павышэнне коштаў дадзеныя суб'екты змогуць правесці да суботы 31 ліпеня.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104394/75/1043947534_127:0:2858:2048_1920x0_80_0_0_3705b8879e2ee9637990cbba962aa8c7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны, малако
Цэны на ўсю "малочку" у Беларусі павышаюцца на 5%
Рашэнне аб павелічэнні кошту малочных прадуктаў прыняла камісія па цэнаўтварэнні пры Саўміне.
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Цэны на малочныя прадукты ў Беларусі павышаюцца амаль на 5%, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэспублікі.
Паводле інфармацыі МАРГ, гэтае рашэнне было ўхвалена камісіяй па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне "ў мэтах кампенсацыі росту затрат на вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю малака і малочных прадуктаў".
"Узгоднена павышэнне коштаў на ўвесь асартымент малака, кефіру, смятаны, тварагу тлустага, тварагу нятлустага, сыра цвёрдага, паўцвёрдага, масла жывёльнага", - сказалі ў міністэрстве.
Там таксама адзначылі, што падняць цэны змогуць юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць (увозяць) і (або) рэалізуюць такую прадукцыю на ўнутраным рынку.
Пры гэтым ім дазволілі падняць цэны на "малочку" не больш чым на 4,9% у адносінах да паказчыкаў, якія склаліся на 28 лютага бягучага года.
Павышэнне коштаў дадзеныя суб'екты змогуць правесці да суботы 31 ліпеня.
Цэны стануць ніжэй? З 1 жніўня
знізяцца стаўкі ПДВ на шэраг прадуктаў для дзяцей
У Беларусі даражэюць хлеб,
дзіцячае харчаванне і іншыя прадукты