https://bel.sputnik.by/20210801/maksm-nedaseka-pryns-zbornay-belarus-drug-medal-gulnya-2020-1055303532.html
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Sputnik Беларусь
Лёгкаатлет Максім Недасекаў заваяваў "бронзу" ў скачках у вышыню на Алімпіядзе. Гэта ўжо другі медаль беларускай зборнай у Токіа. 01.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-01T16:27+0300
2021-08-01T16:27+0300
2021-08-02T10:05+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
беларусь
алімпійскія гульні
гульні
максім недасекаў
токіа
медаль
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/01/1055302739_0:0:2803:1577_1920x0_80_0_0_798eacc496b2e18ce1d6449787502912.jpg
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды. Узнагароду ён узяў у спаборніцтвах па скачках у вышыню. Беларускі спартсмен паказаў вынік 2,37 метра.Такі ж вынік паказалі італьянец Джанмарка Тамберы і катарскі спартсмен Мутаз Эса Баршым, але з першага разу. У выніку ім прысудзілі па залатым алімпійскім медалі. Срэбра не дасталася нікому.Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на Гульнях у Токіа. Напярэдадні "золата" узяў батуціст Іван Літвіновіч.Максім Недасекаў - майстар спорту міжнароднага класа. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2017 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 года, бронзавы прызёр кантынентальнага кубка IAAF 2018, пераможца матча Еўропа-ЗША, сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў у камандным заліку, таксама лёгкаатлет заняў чацвёртае месца на чэмпіянаце свету 2019.У сакавіку 2021 года спартсмен выйграў золата чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні у скачку ў вышыню (Польшча), тады ён устанавіў асабісты і нацыянальны рэкорд, а таксама зафіксаваў лепшы вынік сезона ў свеце - 2,37. Пры гэтым нарматывам адбору на Алімпійскія гульні ў Токіа быў вынік 2,33 м.Кіраўнік нацыянальнага алімпійскага камітэта таксама выказаў упэўненасць, што спартсмена чакае яшчэ шмат гучных перамог, а паказаны ў Токіа вынік паспрыяе развіццю яго спартыўнай кар'еры.Чытайце таксама:
беларусь
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/01/1055302739_187:0:2779:1944_1920x0_80_0_0_51cd7382cf9fd47304ac453d6a03c807.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, беларусь, алімпійскія гульні, гульні, максім недасекаў, токіа, медаль, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, беларусь, алімпійскія гульні, гульні, максім недасекаў, токіа, медаль, у свеце
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
16:27 01.08.2021 (абноўлена: 10:05 02.08.2021) Лёгкаатлет Максім Недасекаў заваяваў "бронзу" ў скачках у вышыню на Алімпіядзе. Гэта ўжо другі медаль беларускай зборнай у Токіа.
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды. Узнагароду ён узяў у спаборніцтвах па скачках у вышыню. Беларускі спартсмен паказаў вынік 2,37 метра.
Такі ж вынік паказалі італьянец Джанмарка Тамберы і катарскі спартсмен Мутаз Эса Баршым, але з першага разу. У выніку ім прысудзілі па залатым алімпійскім медалі. Срэбра не дасталася нікому.
Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на Гульнях у Токіа. Напярэдадні "золата" узяў батуціст Іван Літвіновіч.
Максім Недасекаў - майстар спорту міжнароднага класа. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2017 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2018 года, бронзавы прызёр кантынентальнага кубка IAAF 2018, пераможца матча Еўропа-ЗША, сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў у камандным заліку, таксама лёгкаатлет заняў чацвёртае месца на чэмпіянаце свету 2019.
У сакавіку 2021 года спартсмен выйграў золата чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні у скачку ў вышыню (Польшча), тады ён устанавіў асабісты і нацыянальны рэкорд, а таксама зафіксаваў лепшы вынік сезона ў свеце - 2,37. Пры гэтым нарматывам адбору на Алімпійскія гульні ў Токіа быў вынік 2,33 м.
З перамогай спартсмена павіншаваў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка: "Твой поспех паказаў сілу беларускай лёгкай атлетыкі. Ва ўмовах высокай канкурэнцыі табе ўдалося падняцца на п'едэстал гонару галоўных спаборніцтваў".
Кіраўнік нацыянальнага алімпійскага камітэта таксама выказаў упэўненасць, што спартсмена чакае яшчэ шмат гучных перамог, а паказаны ў Токіа вынік паспрыяе развіццю яго спартыўнай кар'еры.
Першы медаль:
батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Скачок Івана Літвіновіча
за алімпійскім золатам і першыя эмоцыі
Недасекаў устанавіў
рэкорд Беларусі ў скачках у вышыню на турніры ў Польшчы