https://bel.sputnik.by/20210802/u-mnadukatsy-lchats-pavyshenne-koshta-na-navuchanne-abgruntavanym-1055320151.html
У Мінадукацыі лічаць павышэнне кошта на навучанне абгрунтаваным
У Мінадукацыі лічаць павышэнне кошта на навучанне абгрунтаваным
Sputnik Беларусь
З 1 верасня плата за навучанне ў вышэйшых навучальных установах падымецца на 10%, але больш за палову абітурыентаў прымуць на бюджэтную форму. 02.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-02T11:49+0300
2021-08-02T11:49+0300
2021-08-02T11:49+0300
мінадукацыі рб
абітурыенты
кошт навучання
кошт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103307/06/1033070601_0:209:4001:2459_1920x0_80_0_0_70beedd8c44cb278c993a46e9461b136.jpg
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Павышэнне платы за навучанне ў беларускіх ВНУ цалкам абгрунтаванае, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.Ён адзначыў, што павышэнне платы за навучанне падлічана і прапрацавана як у сістэме адукацыі, так і самімі навучальнымі ўстановамі.Пры гэтым Карпенка звярнуў увагу, што з сакавіка мінулага года паднялася базавая стаўка, мінімальная заработная плата, павысіліся тарыфы на камунальныя паслугі."Таму павышэнне цалкам абгрунтаванае", - падкрэсліў кіраўнік мінадукацыі.Аб уступнай кампанііІгар Карпенка таксама распавёў, што на бюджэтнае навучанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета набяруць каля 29 тысяч абітурыентаў.Залічэнне на бясплатнае завершыцца 5 жніўня, а на платнае - 11 жніўня."Агульны план прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі складае каля 55 тыс чалавек, з якіх каля 29 тыс хлопцаў і дзяўчат набяруць на бюджэтнае навучанне", - расказаў міністр.Ён таксама адзначыў, што пасля завяршэння набору ў ВНУ прымаць вучняў працягнуць ССНУ і ПТВ.Аб падрыхтоўцы спецыялістаўУ эфіры тэлеканала Карпенка таксама распавёў, што міністэрства адукацыі сумесна з іншымі ведамствамі распрацоўвае спецыяльныя праграмы падрыхтоўкі кадраў.Робіцца гэта з той мэтай, каб галіновыя міністэрствы з падведамаснымі прадпрыемствамі самі вызначалі стандарт будучага спецыяліста."Зыходзячы з гэтага, установы ствараюць навучальны план для падрыхтоўкі супрацоўнікаў з такімі ведамі і навыкамі, якія патрэбны", - адзначыў кіраўнік мінадукацыі.Аб новых правілах паступлення ў ВНУПа словах Ігара Карпенкі, міністэрства адукацыі ў дадзены момант распрацоўвае новую рэдакцыю правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.Ужо ў жніўні яны будуць канкрэтызаваны, а пасля вынесены на грамадскае абмеркаванне."Але глабальных узрушэнняў не будзе", - заўважыў міністр.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103307/06/1033070601_46:0:3595:2662_1920x0_80_0_0_c8606e5745bf08dfbc8c505f4b8231d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінадукацыі рб, абітурыенты, кошт навучання, кошт
мінадукацыі рб, абітурыенты, кошт навучання, кошт
У Мінадукацыі лічаць павышэнне кошта на навучанне абгрунтаваным
З 1 верасня плата за навучанне ў вышэйшых навучальных установах падымецца на 10%, але больш за палову абітурыентаў прымуць на бюджэтную форму.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. Павышэнне платы за навучанне ў беларускіх ВНУ цалкам абгрунтаванае, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Ён адзначыў, што павышэнне платы за навучанне падлічана і прапрацавана як у сістэме адукацыі, так і самімі навучальнымі ўстановамі.
"З 1 верасня плата за навучанне ў вышэйшых навучальных установах падымецца на 10%. Апошні раз павялічвалі кошт у сакавіку 2020 года", - сказаў міністр у эфіры тэлеканала АНТ.
Пры гэтым Карпенка звярнуў увагу, што з сакавіка мінулага года паднялася базавая стаўка, мінімальная заработная плата, павысіліся тарыфы на камунальныя паслугі.
"Таму павышэнне цалкам абгрунтаванае", - падкрэсліў кіраўнік мінадукацыі.
Ігар Карпенка таксама распавёў, што на бюджэтнае навучанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета набяруць каля 29 тысяч абітурыентаў.
Залічэнне на бясплатнае завершыцца 5 жніўня, а на платнае - 11 жніўня.
"Агульны план прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі складае каля 55 тыс чалавек, з якіх каля 29 тыс хлопцаў і дзяўчат набяруць на бюджэтнае навучанне", - расказаў міністр.
Ён таксама адзначыў, што пасля завяршэння набору ў ВНУ прымаць вучняў працягнуць ССНУ і ПТВ.
Аб падрыхтоўцы спецыялістаў
У эфіры тэлеканала Карпенка таксама распавёў, што міністэрства адукацыі сумесна з іншымі ведамствамі распрацоўвае спецыяльныя праграмы падрыхтоўкі кадраў.
Робіцца гэта з той мэтай, каб галіновыя міністэрствы з падведамаснымі прадпрыемствамі самі вызначалі стандарт будучага спецыяліста.
"Зыходзячы з гэтага, установы ствараюць навучальны план для падрыхтоўкі супрацоўнікаў з такімі ведамі і навыкамі, якія патрэбны", - адзначыў кіраўнік мінадукацыі.
Аб новых правілах паступлення ў ВНУ
Па словах Ігара Карпенкі, міністэрства адукацыі ў дадзены момант распрацоўвае новую рэдакцыю правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Ужо ў жніўні яны будуць канкрэтызаваны, а пасля вынесены на грамадскае абмеркаванне.
"Але глабальных узрушэнняў не будзе", - заўважыў міністр.
Беларускія
ВНУ падымаюць плату за навучанне
Прыёмная кампанія: якія
конкурсы ў вядучых ВНУ Беларусі?