Зніжэнне пасля выхадных: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID-19

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкФельчар перад візітам да пацыента на дом
Фельчар перад візітам да пацыента на дом - Sputnik Беларусь, 1920, 02.08.2021
Падпісацца
Колькасць ахвяр каронавіруса ў Беларусі набліжаецца да 3,5 тысяч чалавек.
МІНСК, 2 жні – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлена менш за тысячу новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй.
Ад пачатку распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы зарэгістраваны 447 754 выпадкі захворвання, у тым ліку 756 з іх - за апошнія 24 гадзіны.
Вылечыліся ўжо 441 961 чалавек, з іх за мінулыя суткі - 592.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 тыс 472 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам за апошнія суткі колькасць смяротных выпадкаў павялічылася на 8.

Як праходзіць вакцынацыя ў Беларусі

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на чацвер, 29 ліпеня, першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі больш 1,37 мільёна беларусаў, курс вакцынацыі завяршылі ўжо больш за 921,9 тысячы жыхароў рэспублікі.
У Беларусі даступны два прэпараты ад каронавіруса - расійскі "Спутник V" і кітайскі Vero Cell ад кампаніі "Сінафарм". Атрымаць вакцыну можна па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.
У ліпені пункт вакцынацыі для ўсіх жадаючых запрацаваў на станцыі метро "Кавальская Слабада".
Чытайце таксама:
Краіны Еўрасаюза змянілі правілы ўезду для турыстаў
Рашэнне аб допуску гледачоў на Паралімпіядзе прымуць пасля АГ
Кіраўнік СААЗ выказаўся пра ўзровень смяротнасці з-за "дэльта"-штама каронавіруса
Замежнікі вакцынуюцца ў Беларусі: колькасць жадаючых перавысіла 200 чалавек
Новая мутацыя каронавіруса – "лямбда"-штам: што пра яе вядома?
У Расіі даследуюць эфектыўнасць "Спутник Лайт" у камбінацыі з AstraZeneca
Беларусь разлічвае пачаць выпуск кітайскай вакцыны ад каронавіруса
Вакцына "Спутник V" ухвалена для прымянення ў хворых на рак
Біячып для тэсціравання на COVID-19 распрацоўваюць у Расіі
Да поўнай перамогі над COVID-19: Кітай працягне пастаўляць вакцыны ў Беларусь
Стужка навiн
0