https://bel.sputnik.by/20210803/geroy-belarus-darya-domrachava-adznachae-35-gadovy-yubley-1055350564.html
Герой Беларусі Дар'я Домрачава адзначае 35-гадовы юбілей
Герой Беларусі Дар'я Домрачава адзначае 35-гадовы юбілей
Sputnik Беларусь
Домрачава за сваю кар'еру паставіла сусветны рэкорд па колькасці заваяваных узнагарод сярод біятланістак: у скарбонцы 34 залатыя, 23 сярэбраныя і 24 бронзавыя... 03.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-03T12:51+0300
2021-08-03T12:51+0300
2021-08-03T12:51+0300
беларусь
дар'я домрачава
юбілей
медаль
герой
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101455/72/1014557280_0:84:2048:1236_1920x0_80_0_0_d9b3959724761f65a1cb792f69185014.jpg
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Самая тытулаваная беларуская спартсменка, біятланістка Дар'я Домрачава адзначае сёння 35-гадовы юбілей.Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў юбілярку са святам і адзначыў, што Алімпійскія гульні 2014 года ў большасці балельшчыкаў дагэтуль асацыіруюцца з іменем Дар'і Домрачавай.Ён таксама пажадаў Дар'і моцнага здароўя, дабрабыту і дасягнення пастаўленых мэт.Поспехі ДомрачавайЗа гады сваёй спартыўнай кар'еры Дар'я Домрачава 81 раз паднімалася на п'едэстал. У яе скарбонцы 34 першыя месцы, 23 другія і 24 трэція месцы.У 2015 годзе біятланістка стала лепшай у Кубку свету і заваявала галоўны прыз турніру - Вялікі крыштальны глобус.На сусветных першынствах спартсменка здолела заваяваць два залатыя, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Акрамя таго, у Домрачавай у скарбонцы два золата чэмпіянату Еўропы і адно на Універсіядзе.Першы медаль на Алімпійскіх гульнях беларуская спартсменка атрымала ў Ванкуверы ў 2010 годзе. Тады яна ўзяла бронзу.А на мінулых ў 2014 годзе гульнях у Сочы выйграла тры ўзнагароды вышэйшай пробы (праследаванне, індывідуальная гонка, мас-старт). За асаблівыя дасягненні пасля выступлення ў Сочы біятланістка Дар'я Домрачава была ўдастоена звання "Герой Беларусі".У 2018 годзе ў Пхенчхане яна заваявала сваё чацвёртае алімпійскае золата ў эстафетнай гонцы. Гэтая ўзнагарода і зрабіла па выніку яе самай тытулаванай біятланісткай ў свеце.Аб завяршэнні спартыўнай кар'еры Домрачава паведаміла ў 2018 годзе. Зараз яна разам з мужам Уле Эйнарам Б'ёрндаленам трэніруе алімпійскую зборную Кітая.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101455/72/1014557280_144:0:1904:1320_1920x0_80_0_0_142220b008f1eb0de833f7233d372d60.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, дар'я домрачава, юбілей, медаль, герой
беларусь, дар'я домрачава, юбілей, медаль, герой
Герой Беларусі Дар'я Домрачава адзначае 35-гадовы юбілей
Домрачава за сваю кар'еру паставіла сусветны рэкорд па колькасці заваяваных узнагарод сярод біятланістак: у скарбонцы 34 залатыя, 23 сярэбраныя і 24 бронзавыя медалі.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Самая тытулаваная беларуская спартсменка, біятланістка Дар'я Домрачава адзначае сёння 35-гадовы юбілей.
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў юбілярку са святам і адзначыў, што Алімпійскія гульні 2014 года ў большасці балельшчыкаў дагэтуль асацыіруюцца з іменем Дар'і Домрачавай.
"Вы назаўсёды ўпісалі сваё імя ў гісторыю айчыннага і сусветнага спорту, стаўшы першай і адзінай у свеце чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкай у біятлоне, самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі суверэннай Беларусі", - адзначыў Віктар Лукашэнка.
Ён таксама пажадаў Дар'і моцнага здароўя, дабрабыту і дасягнення пастаўленых мэт.
За гады сваёй спартыўнай кар'еры Дар'я Домрачава 81 раз паднімалася на п'едэстал. У яе скарбонцы 34 першыя месцы, 23 другія і 24 трэція месцы.
У 2015 годзе біятланістка стала лепшай у Кубку свету і заваявала галоўны прыз турніру - Вялікі крыштальны глобус.
На сусветных першынствах спартсменка здолела заваяваць два залатыя, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Акрамя таго, у Домрачавай у скарбонцы два золата чэмпіянату Еўропы і адно на Універсіядзе.
Першы медаль на Алімпійскіх гульнях беларуская спартсменка атрымала ў Ванкуверы ў 2010 годзе. Тады яна ўзяла бронзу.
А на мінулых ў 2014 годзе гульнях у Сочы выйграла тры ўзнагароды вышэйшай пробы (праследаванне, індывідуальная гонка, мас-старт). За асаблівыя дасягненні пасля выступлення ў Сочы біятланістка Дар'я Домрачава была ўдастоена звання "Герой Беларусі".
У 2018 годзе ў Пхенчхане яна заваявала сваё чацвёртае алімпійскае золата ў эстафетнай гонцы. Гэтая ўзнагарода і зрабіла па выніку яе самай тытулаванай біятланісткай ў свеце.
Аб завяршэнні спартыўнай кар'еры Домрачава паведаміла ў 2018 годзе. Зараз яна разам з мужам Уле Эйнарам Б'ёрндаленам трэніруе алімпійскую зборную Кітая.
Беларуская біятланістка Сола
выйшла замуж за велагоншчыкаАлімбекава
ўвайшла ў топ-5 агульнага заліку Кубка свету па біятлоне