https://bel.sputnik.by/20210803/mak-pacha-rassledavanne-stuatsy-z-belaruskay-krystsnay-tsmanoskay-1055346362.html
МАК пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай Крысцінай Ціманоўскай
МАК пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай Крысцінай Ціманоўскай
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі камітэта павінны будуць выслухаць меркаванні тых, хто так ці інакш звязаны з інцыдэнтам і ўстанавіць усе факты. 03.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-03T10:51+0300
2021-08-03T10:51+0300
2021-08-03T10:51+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
мак
токіа
крысціна ціманоўская
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/02/1055315520_0:196:2945:1853_1920x0_80_0_0_f165423e69bed8dc6d6ef647a7885d10.jpg
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай, пра гэта паведаміў дырэктар па камунікацыях МАК Марк Адамс.Пры гэтым у Міжнародным алімпійскім камітэце не ведаюць, як доўга можа працягнуцца расследаванне сітуацыі з беларускай спартсменкай. Таму дакладных тэрмінаў свайго рашэння па дадзеным пытанні называць не сталі.Ціманоўская яшчэ ў ТокіаНапярэдадні стала вядома, што бягуха Крысціна Ціманоўская пакіне сталіцу Японіі ў сераду 4 жніўня і паляціць у Варшаву.Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач раней заявіў, што спартсменка атрымала гуманітарную візу, польскі бок дапаможа ёй выляцець з Японіі і працягнуць спартыўную кар'еру.Рэакцыя на скандалНацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што ўважліва сочыць за сітуацыяй з лёгкаатлеткай і цесна супрацоўнічае па гэтым пытанні з аргкамітэтам Гульняў у Токіа і Міжнародным алімпійскім камітэтам.Пасольства Беларусі звярнулася да японскага боку з просьбай прадаставіць інфармацыю аб беларускай лёгкаатлетцы.Чым вядома Крысціна ЦіманоўскаяКрысціне Ціманоўскай 24 гады, яна выступае за зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы з 2015-га, з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа. Лёгкаатлетка - чэмпіёнка Універсіяды ў Неапалі, пераможца і прызёр беларускіх нацыянальных першынстваў, неаднаразова ўдзельнічала ў буйных міжнародных турнірах, у тым ліку ў чэмпіянаце свету ў Дохе.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/02/1055315520_107:0:2838:2048_1920x0_80_0_0_b3d6374bd1f82007ea599e7d3224a66d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, мак, токіа, крысціна ціманоўская, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, мак, токіа, крысціна ціманоўская, у свеце
МАК пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай Крысцінай Ціманоўскай
Прадстаўнікі камітэта павінны будуць выслухаць меркаванні тых, хто так ці інакш звязаны з інцыдэнтам і ўстанавіць усе факты.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачаў расследаванне сітуацыі з беларускай лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай, пра гэта паведаміў дырэктар па камунікацыях МАК Марк Адамс.
"Нам трэба ўстанавіць усе факты. Нам трэба выслухаць усіх, хто з гэтым звязаны", - сказаў прадстаўнік МАК.
Пры гэтым у Міжнародным алімпійскім камітэце не ведаюць, як доўга можа працягнуцца расследаванне сітуацыі з беларускай спартсменкай. Таму дакладных тэрмінаў свайго рашэння па дадзеным пытанні называць не сталі.
Напярэдадні стала вядома, што бягуха Крысціна Ціманоўская пакіне сталіцу Японіі ў сераду 4 жніўня і паляціць у Варшаву.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач раней заявіў, што спартсменка атрымала гуманітарную візу, польскі бок дапаможа ёй выляцець з Японіі і працягнуць спартыўную кар'еру.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў, што ўважліва сочыць за сітуацыяй з лёгкаатлеткай і цесна супрацоўнічае па гэтым пытанні з аргкамітэтам Гульняў у Токіа і Міжнародным алімпійскім камітэтам.
Пасольства Беларусі звярнулася да японскага боку з просьбай прадаставіць інфармацыю аб беларускай лёгкаатлетцы.
Чым вядома Крысціна Ціманоўская
Крысціне Ціманоўскай 24 гады, яна выступае за зборную Беларусі па лёгкай атлетыцы з 2015-га, з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа. Лёгкаатлетка - чэмпіёнка Універсіяды ў Неапалі, пераможца і прызёр беларускіх нацыянальных першынстваў, неаднаразова ўдзельнічала ў буйных міжнародных турнірах, у тым ліку ў чэмпіянаце свету ў Дохе.
CAS адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэння НАК Беларусі аб яе адхіленні
Толькі не на радзіму: спартсмены з якіх краін
прасілі прыстанішчаМЗС Польшчы: Ціманоўская
атрымала польскую візуСкандал з Ціманоўскай: МАК можа перагледзець умовы ўдзелу беларусаў у АГ