Радыё

Сацсеткі возьмуць пад кантроль? Як лічбавізацыя стала пагрозай для дзяржавы

Цифровизация сожрет государство, если не взять ее под контроль?
Падпісацца
Дзяржава павінна ставіць лічбавізацыю пад свой кантроль, інакш "лічбавізатары" з’ядуць дзяржаву, перакананы вядомы расійскі гісторык і сацыёлаг Андрэй Фурсаў і тлумачыць, дзе тоіцца галоўная небяспека.
Цяпер паўстала рэальная магчымасць стварэння таго, што называецца сусветным урадам, да лічбавізацыі такой магчымасці не было, сцвярджае гісторык на сваім youtube-канале.
"Калісьці Зыгмунт Баўман (брытанскі сацыёлаг -Sputnik) сказаў: усё, што ператвараецца ў электронны сігнал, напрыклад, капітал, не залежыць ад краіны, з якой ён пасланы, ад краін, праз якія ён пераходзіць, і ад краіны, куды ён прыходзіць. Я націснуў на кнопку, мой капітал паляцеў у Нью-Ёрк або Лондан. Гэта значыць, калі я кантралюю сацыяльныя сеткі, я кантралюю зараз і капіталы, і я ўжо не кажу пра тое, што сацыяльныя сеткі дазваляюць мне кантраляваць паводзіны людзей", - разважае гісторык.
На думку Фурсава, які-небудзь прайдоха і яго каманда могуць праз сацыяльныя сеткі мабілізаваць людзей, змяняяючы іх паводзіны, наступствы чаго могуць быць непрадказальныя і нават сумныя.
"Посткапіталістычны лад, як яго задумалі глабалісты, гэта лад, дзе галоўны фактар ​​прысваення і галоўны аб'ект вытворчых адносін - гэта не рэчавыя фактары, а сацыяльныя сувязі, з дапамогай іх ажыццяўляецца сацыяльны кантроль", - адзначае Фурсаў.
Кантроль над сацыяльнымі сеткамі дае магчымасць кантраляваць кожнага чалавека, яго патрэбы, яго паняцці і "ўганяць" яму пэўныя вобразы, разважае эксперт.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: інструменты IT выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах
У Мінэнерга вывучаюць перспектывы стварэння майнінг ферм у Беларусі
"Падарожнічаю без COVID-19": пакуль ПЦР-тэсты, але хутка і пашпарты вакцынацыі
Расія будзе прасоўваць сваю бульбу праз інтэрнэт
Па якіх прынцыпах краіны АДКБ будуць рэгуляваць інтэрнэт - Выбарны
Стужка навiн
0