https://bel.sputnik.by/20210804/mnabarony-ltvy-nazvala-stuatsyyu-z-gbellyu-mgranta-pravakatsyyay-mnska-1055399691.html
Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска
Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска
Sputnik Беларусь
Дзяржпагранкамітэт Беларусі раней пацвердзіў гібель бежанца з Ірака недалёка ад населенага пункта Беняконі на літоўска-беларускай мяжы. 04.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-04T15:55+0300
2021-08-04T15:55+0300
2021-08-07T16:55+0300
у свеце
абарона
беларусь
мінск
літва
бежанцы
мяжа
дзяржпагранкамітэт
правакацыя
ірак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055394393_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_8af236cbaf5b2a28d507ae349cff68e3.jpg
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Сітуацыя з загінулым ад збіцця бежанцам з Ірака, якога знайшлі беларускія пагранічнікі, з'яўляецца правакацыяй Мінска, пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны Літвы Арвідас Анушаўскас LRT.Анушаўскас лічыць, што паведамленні пра смерць мігранта былі падрыхтаваны загадзя.Кіраўнік дзяржаўнай пагранічнай службы Літвы Рокас Пукінскас заявіў, што яго ведамства даведалася аб здарэнні з замежных СМІ і сацыяльных сетак.Што здарылася на мяжыДзяржпагранкамітэт Беларусі ў сераду раніцай пацвердзіў інфармацыю аб гібелі маладога чалавека "неславянскай знешнасці". Яго знайшлі ўначы ў цяжкім стане каля беларуска-літоўскай мяжы.Аляксандр Лукашэнка даручыў следчаму камітэту неадкладна прыступіць да расследавання. Таксама была пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб яны маглі забраць цела.Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што на тэрыторыі Літвы збіваюць мігрантаў, у тым ліку траўмы ёсць у жанчын і дзяцей. У ведамстве паведамілі, што суседзі сілай выдвараюць бежанцаў у Беларусь.Міграцыйны крызіс3 жніўня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ дазволіла пагранічнікам ужываць сілу ў дачыненні да нелегалаў. Яна ўдакладніла, што гэта павінна больш эфектыўна прадухіляць парушэнні з боку бежанцаў, у тым ліку перасячэнне мяжы па-за спецыяльных пунктаў.Па апошніх дадзеных Службы аховы дзяржмяжы Літвы, з пачатку года на рубяжах з Беларуссю затрымалі больш за чатыры тысячы мігрантаў. Большасць - з Ірака, а таксама іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі.У прыбалтыйскай дзяржаве аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. Улады працягваюць будаваць загароду з калючага дроту на мяжы з Беларуссю.Аляксандр Лукашэнка пасля санкцый з-за вымушанай пасадкі самалёта Ryanair заявіў, што цяпер суседзі будуць самі кантраляваць наркатрафік і незаконную міграцыю. А Беларусь не будзе ператварацца "ў адстойнік" нелегальных мігрантаў.Чытайце таксама:
беларусь
мінск
літва
ірак
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/04/1055394393_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_a825bf025cec91bb95bb428e766c8a7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, абарона, беларусь, мінск, літва, бежанцы, мяжа, дзяржпагранкамітэт, правакацыя, ірак, міністэрства, нелегальныя мігранты
у свеце, абарона, беларусь, мінск, літва, бежанцы, мяжа, дзяржпагранкамітэт, правакацыя, ірак, міністэрства, нелегальныя мігранты
Мінабароны Літвы назвала сітуацыю з гібеллю мігранта правакацыяй Мінска
15:55 04.08.2021 (абноўлена: 16:55 07.08.2021) Дзяржпагранкамітэт Беларусі раней пацвердзіў гібель бежанца з Ірака недалёка ад населенага пункта Беняконі на літоўска-беларускай мяжы.
МІНСК, 4 жні – Sputnik. Сітуацыя з загінулым ад збіцця бежанцам з Ірака, якога знайшлі беларускія пагранічнікі, з'яўляецца правакацыяй Мінска, пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны Літвы Арвідас Анушаўскас
LRT.
"Мы прадбачылі правакацыі з боку беларускага рэжыму. Арганізуючы гэты нелегальны шлях і залучаючы ў гэтую дзейнасць сваіх службовых асоб, думаю, улады не заўсёды самі могуць кантраляваць сітуацыю", - сказаў кіраўнік абароннага ведамства Літвы.
Анушаўскас лічыць, што паведамленні пра смерць мігранта былі падрыхтаваны загадзя.
Кіраўнік дзяржаўнай пагранічнай службы Літвы Рокас Пукінскас заявіў, што яго ведамства даведалася аб здарэнні з замежных СМІ і сацыяльных сетак.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі ў сераду раніцай пацвердзіў інфармацыю аб гібелі маладога чалавека "неславянскай знешнасці". Яго знайшлі ўначы ў цяжкім стане каля беларуска-літоўскай мяжы.
Аляксандр Лукашэнка даручыў следчаму камітэту неадкладна прыступіць да расследавання. Таксама была пастаўлена задача знайсці сваякоў загінулага, выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь, каб яны маглі забраць цела.
Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што на тэрыторыі Літвы збіваюць мігрантаў, у тым ліку траўмы ёсць у жанчын і дзяцей. У ведамстве паведамілі, што суседзі сілай выдвараюць бежанцаў у Беларусь.
3 жніўня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ дазволіла пагранічнікам ужываць сілу ў дачыненні да нелегалаў. Яна ўдакладніла, што гэта павінна больш эфектыўна прадухіляць парушэнні з боку бежанцаў, у тым ліку перасячэнне мяжы па-за спецыяльных пунктаў.
Па апошніх дадзеных Службы аховы дзяржмяжы Літвы, з пачатку года на рубяжах з Беларуссю затрымалі больш за чатыры тысячы мігрантаў. Большасць - з Ірака, а таксама іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
У прыбалтыйскай дзяржаве аб'яўлена экстрэмальная сітуацыя. Улады працягваюць будаваць загароду з калючага дроту на мяжы з Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнка пасля санкцый з-за вымушанай пасадкі самалёта Ryanair заявіў, што цяпер суседзі будуць самі кантраляваць наркатрафік і незаконную міграцыю. А Беларусь не будзе ператварацца "ў адстойнік" нелегальных мігрантаў.
Медык
распавёў пра стан мігрантаў, якія ўцяклі з Літвы ў Беларусь
МЗС Беларусі: абвінавачванні ЕС
у стварэнні міграцыйнага крызісу бяздоказныя
Лукашэнка
адказаў на прэтэнзіі Літвы наконт нелегальнай міграцыі
Беларускія пагранічнікі
праводзяць вучэнне на мяжы з ЕС