КДБ назваў галоўнага аўтара спробы перавароту ў Беларусі
© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак КДБ
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Што тычыцца краін-суседак, найбольш агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Беларусі праводзяць рэжымы Вільнюса і Варшавы, а таксама цяперашняе кіраўніцтва Украіны, адзначыў кіраўнік камітэта.
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Найбольш актыўна падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе дзейнічалі Польшча, Славакія, Чэхія, Германія і ЗША, заявіў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель у эфіры тэлеканала СТБ.
"Паводле нашых ацэнак, самая важная роля належыць Злучаным Штатам, якія спрабуюць такім чынам вырашыць свае геапалітычныя інтарэсы", - падкрэсліў ён.
Што тычыцца краін-суседак, найбольш агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Беларусі праводзяць рэжымы Вільнюса і Варшавы, дадаў Церцель. А таксама - кіраўніцтва Украіны, Чэхіі і іншых краін, якія "дзейнічаюць у фарватэры палітыкі Злучаных Штатаў".
У дакументальным фільме СТБ заявілі, што галоўным аўтарам беларускага бунту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з'яўляецца старэйшы дырэктар цэнтра Джо Байдэна Майкл Карпентэр. Раней ён быў намеснікам памочніка міністра абароны ЗША па Расіі, Украіне і Еўразіі і дарадцам па знешняй палітыцы ў тагачаснага яшчэ віцэ-прэзідэнта Байдэна.
"Прычыны яго асаблівай нелюбові да Беларусі і прэзыдэнта Лукашэнкі дзіўна простыя, ён сам сказаў пра іх: "Як сказаў Збігнеў Бжэзінскі (экс-дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы - Sputnik), з Украінай Расія - імперыя, а без Украіны - нацыянальная дзяржава. Гэта дастасавальна і для Беларусі таксама. Гэта анталагічнае пытанне", - адзначылі ў эфіры.
Акрамя Карпентэра, да спроб дзяржаўнага перавароту прыклалі руку экс-міністр замежных спраў Славакіі Павол Дэмеш, былы памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, праў чалавека і працы, экс-кіраўнік арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер, супрацоўнік варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі, выканаўчы дырэктар Еўрапейскага фонду за дэмакратыю Ежы Памяноўскі, дырэктар праектаў фонду Freedom House Вітыс Юрконіс, а таксама расійскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі.
Інфармацыйная вайна супраць Беларусі
Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель распавёў, што супраць Беларусі ў інфармацыйнай прасторы цяпер працуюць ад 50 да 70 тысяч чалавек.
"Я маю на ўвазе і цэнтры інфармацыйнага проціборства ўзброеных сіл Злучаных Штатаў, іншых заходніх дзяржаў, Украіны", - удакладніў кіраўнік ведамства.
Ён таксама дадаў, што ўкраінскія падраздзяленні цесна ўзаемадзейнічаюць з польскімі і літоўскімі пры правядзенні інфармацыйных аперацый супраць Беларусі.
Чытайце таксама:
Церцель: не выключана прымяненне Захадам ваеннай сілы для змены ўлады ў РБ
У Мінска ёсць доказы датычнасці ЗША ў падрыхтоўцы перавароту – Хрэнін
Следства па справе аб дзяржперавароце ў Беларусі падоўжана да кастрычніка
Кіраўнік КДБ: мы чакаем ад амерыканцаў адказы
МЗС РФ: змова супраць Лукашэнкі - акт дзяржаўнага тэрарызму ЗША
Амаль 100 крымінальных спраў узбуджана па фактах "рэйкавай вайны" ў Беларусі
Генеральная пракуратура: па "пратэстных" справах асуджана больш за 400 чалавек
Генпракурор: у Беларусі ў 2020 годзе была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту