Лукашэнка пад дажджом адкрыў доўгачаканы мост у Гродна
© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця аўтамабільнага моста Усходні праз Нёман
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Новы мост збіраліся адкрыць у абласным цэнтры яшчэ ў сярэдзіне ліпеня, аднак яго прывёў у непрыдатнасць наймацнейшы лівень і мерапрыемства адклалі.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Беларусы будуюць свае масты ў мірнае будучае, заявіў падчас адкрыцця аўтамабільнага моста Усходні праз раку Нёман у Гродна прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, кожны новы мост - гэта дарога ў будучыню.
"І хай ніхто не сумняваецца, што мы, беларусы, свае масты будуем у мірнае будучае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Святое для гродзенцаў месца
Лукашэнка падзякаваў будаўнікам моста, кіраўнікам горада і вобласці за пабудаваны мост і нагадаў, што грошы на новае збудаванне збірала ўся краіна.
"Дзякуй, што вы прыйшлі. Не прыйсці вы не маглі, асабліва будаўнікі: нам трэба даць справаздачу перад краінай - грошы на гэты мост вылучала ўся краіна. Дзякуй вам яшчэ раз за тое, што мы сустрэліся на гэтым ужо, напэўна, святым для гродзенцаў месцы", - сказаў прэзідэнт.
Ён дадаў, што без гэтага моста Гродна задыхнуўся б, паколькі Румлёўскі мост ужо не спраўляўся з наяўнай нагрузкай (больш за 3 тысячы машын у гадзіну - Sputnik).
"Мы збіралі грошы з усёй краіны, каб яго аднавіць. Я разумеў, што без гэтага моста Гродна задыхнецца. І былы ваш губернатар, і цяперашні змагаліся за тое, каб хутчэй яго аднавіць. І дзякуй будаўнікам - у рэкордна кароткі тэрмін (усяго паўтара года) яны стварылі такі цуд, найпрыгажэйшы мост", - падкрэсліў беларускі лідар.
Гродна не аддадзім
Звяртаючыся да гродзенцаў, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што заўсёды з задавальненнем прыязджае ў гэты край. І гэтую зямлю нікому не аддасць.
"Гэтую зямлю, хто б як ні хацеў, мы нікому не аддадзім. І палякі, якія жывуць тут, - гэта ваша зямля, я заўсёды гэта казаў... Таму жывіце тут, як заўсёды мірна, дружна - з рускімі, украінцамі, беларусамі, яўрэямі, татарамі. Жывіце па-чалавечы", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы.
На яго думку, Гродна ўжо даўно стаў інтэрнацыянальным горадам, тут пастаянна праходзяць шматнацыянальныя фэстывалі, "і на гэтыя святы прыемна паглядзець".
"Вось у такім плане вы павінны жыць, і я вас заўсёды буду падтрымліваць, наколькі гэта магчыма", - запэўніў ён.
"Дарога на захад"
Лукашэнка адзначыў, што Гродзеншчына - гэта заходнія вароты Беларусі, і яны заўсёды адчыненыя для тых, хто прыходзіць з мірам.
"Вось гэтыя вароты - калі ласка. Але хто з мячом прыйдзе... Няхай адкрыты сёння Усходні мост стане мостам дружбы, злучаючы краіны і народы", - дадаў прэзідэнт.
Ён пажадаў, каб новы мост, які ўжо прайшоў выпрабаванні стыхіяй, стаў сімвалам захавання нацыянальнай памяці беларусаў, гісторыі і традыцый. Таксама прэзідэнт павіншаваў будаўнікоў з надыходзячым прафесійным святам. Паводле яго слоў, калі няма будаўнікоў - няма і краіны.
"Дарагія будаўнікі, вы паднеслі салідны падарунак не толькі жыхарам Гродна, але і ўсёй краіне. Таму што ўсе дарогі, якія вядуць на Захад, праходзяць праз гэтую святую зямлю. Мы будзем рабіць усё для таго, каб падтрымаць будаўнікоў. Таму што, калі няма будаўнікоў - няма краіны. Ёсць краіна, калі яна нешта будуе. Калі яна не будуе, значыць, гэтая краіна застыла ў сваім развіцці", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
Яму ўручылі сімвалічны ключ ад новага моста, а прэзідэнт у сваю чаргу перадаў яго кіраўніку Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку.
Аляксандру Лукашэнку таксама падарылі паменшаную крыштальную копію гродзенскага моста. Беларускі лідар паабяцаў паставіць падарунак у Палацы Незалежнасці.
Шматпакутны мост
Мост Усходні планавалася адкрыць 17 ліпеня, аднак у той дзень на Гродна абрынуўся лівень, і аўтамабільная пераправа праз Нёман прыйшла ў непрыдатнасць літаральна на працягу паўгадзіны.
З-за гэтага прыйшлося адмяніць цырымонію адкрыцця, на якой, як чакалася, павінен быў прысутнічаць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Гэта было другое НЗ c мостам: у першы раз яго размыла 4 ліпеня, тады аказалася разбуранай і частка дарожнага палатна. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік распавёў, што аднаўленчыя работы зоймуць два тыдні, і новы мост будзе адкрыты ў пачатку жніўня.
Усходні мост праз Нёман у Гродне цяпер адзін з самых высокіх у краіне. Яго вышыня - 32 м над узроўнем ракі, даўжыня - 240 м, шырыня - 17,5 м.
Чытайце таксама:
Другі раз за два тыдні: мост у Гродна ізноў размыла
Першыя пункты вакцынацыі ад COVID-19 у гандлёвых цэнтрах адкрыліся ў Гродне
Яшчэ чатыры старыя цэхі "Гродна Азот" хочуць спыніць на рамонт