Кіраўнік КДБ Церцель: у нас ёсць козыр супраць Ціханоўскай
© Sputnik / Виктор ТолочкоГлава КГБ Иван Тертель
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Па словах кіраўніка КДБ, пасля ад'езду Ціханоўскай з Беларусі з ёй папрацавалі замежныя спецслужбы.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Беларускія спецслужбы маюць козыр супраць Святланы Ціханоўскай і ў патрэбны момант яго прад'явяць, заявіў кіраўнік КДБ Іван Церцель.
"У нас ёсць, што паказаць" - заявіў кіраўнік КДБ Беларусі ў эфіры СТБ.
Паводле яго слоў, у КДБ "ёсць козыр" супраць Ціханоўскай, але яшчэ не прыйшоў час яго паказваць. Такая інфармацыя прагучала ў чацвёртай серыі дакументальнага серыяла "Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі" (дакументальны праект "2020"), якая была паказана на тэлеканале СТБ.
Кіраўнік КДБ таксама адзначыў, што Ціханоўская прыняла рашэнне з'язджаць з Беларусі самастойна, "ніхто на яе не ціснуў".
Паводле яго слоў, яна сама выбрала краіну, у якую паедзе. "Потым (калі з'ехала з Беларусі - Sputnik) з ёй папрацавалі спецслужбы, і не толькі Літвы, і яе паводзіны змяніліся", - сказаў кіраўнік КДБ.
Рыхтавалі "сакральную ахвяру"
Кіраўнік КДБ таксама нагадаў, што ў беларускіх спецслужбаў у той час ужо была інфармацыя аб тым, што пэўныя сілы хацелі прынесці Ціханоўскую ў "сакральную ахвяру" з наступным абвінавачваннем улад Беларусі.
"У яе асяроддзі былі людзі са спецслужбаў замежных дзяржаў... І яна сама прыняла гэтае рашэнне самастойна, без усялякага ціску пакінуць рэспубліку Беларусь, проста сысці", - паведаміў кіраўнік КДБ.
Ад'езд у Літву - як гэта было
Як вынікае з закадравага каментарыя, Ціханоўскай разам з яе сябрамі, якія былі прывезены з Віцебска на літоўскую мяжу, дапамаглі пераправіцца ў Літву, з сабой ёй далі 15 тысяч долараў.
Кіраўнік КДБ заўважыў, што Ціханоўская папрасіла аказаць ёй садзейнічанне ў выездзе і ва ўладкаванні далейшага жыцця за межамі краіны, у тым ліку, і пры падтрымцы беларускага пасольства ў Літве.
"Яна магла спакойна там жыць і займацца сям'ёй, разумеючы, што патрапіла ў такую цяжкую сітуацыю", - сказаў Церцель.
Паводле яго слоў, у КДБ ёсць стоадсоткавая інфармацыя аб тым, што з Ціханоўскай правялі працу заходнія спецслужбы.
Святлана Ціханоўская з'ехала з Беларусі ў ноч на 11 жніўня праз двое сутак пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне, да гэтага падаўшы скаргу на вынікі выбараў у ЦВК. Пра тое, што яна знаходзіцца ў Літве, першым паведаміў у сваім Twitter міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Ціханоўская, паводле яго слоў, апынулася "ў цяжкіх абставінах, таму зараз ёй трэба час, каб прыйсці ў сябе".
Чытайце таксама:
КДБ РБ унёс у спіс маючых дачыненне да тэрарызму Ціханоўскую і Латушку
Генпракуратура накіравала Літве просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай
Лукашэнка распавёў пра Ціханоўскую, санкцыі і сустрэчы ў СІЗА КДБ
Вышук Ціханоўскай не трапляе пад палітычны пераслед - Пяскоў
Лукашэнка раскрыў падрабязнасці выезду Ціханоўскай у Літву
Вярнуся, калі буду ў бяспецы: Ціханоўская ўпершыню выступіла ў Літве
Прэм'ер-міністр Літвы Скверняліс сустрэўся з Ціханоўскай