Лукашэнка расказаў, хто будзе наступным прэзідэнтам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2021
Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца ў 2025 годзе, калі не здарыцца ніякіх непрадбачаных абставін.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Пасада прэзідэнта Беларусі не вечная, сказаў беларускі лідар у Палацы Незалежнасці падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам".
Аляксандр Лукашэнка, пачуўшы пытанне пра тое, хто будзе наступным прэзідэнтам прызнаўся, што здрыгануўся, таму што гэта самае складанае для яго пытанне.
"Я мог бы адказаць, як мой добры сябар і старэйшы брат Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін: каго беларускі народ абярэ, той і будзе прэзідэнтам. Гэта сапраўды так. За каго народ прагаласуе", - запэўніў ён.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не ведае, якую будзе займаць пазіцыю.
"Гэта натуральна, гэта ж не вечная пасада. Я чалавек, я ўсю сваю маладосць, ведаеш, на што паклаў. Я часам хачу спакойна пажыць, але потым пачынаю паглыбляцца ў гэтыя разважанні і думаю, што спакойнага жыцця ў мяне ўжо не будзе", - растлумачыў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, ён заўсёды зайздросціў былому прэзідэнту Украіны Леаніду Кучме "майму старому закаранеламу сябру".
"Сустракаюся з ім і кажу: ну як ты сябе Леанід адчуваеш? Выдатна. І я бачу, што ён сябе выдатна адчувае. Я пачынаю тады думаць, не, я так не змагу. Я урос у гэтую краіну, яна ў мяне. І я не разумею, як можна жыць і наогул на пенсію сысці або займацца нейкай іншай справай. Я гэта пакуль не ўяўляю", - прызнаўся Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што гэта не значыць, што ён учапіўся і будзе "пасінелымі пальцамі трымацца за крэсла".
"Пасля мяне прыйдуць людзі і нават вельмі хутка", - запэўніў ён.
"Толькі вы там не парыцеся ў сваім асяроддзі (журналістаў - Sputnik): год - не праз год. Вось учора спартсменка, якая фонд там нейкі арганізавала, мне цярпення хапіла, я іх не слухаю ўжо надакучыла адно і тое ж, але я паслухаў: да года. Ну, ідыёты поўныя. Добра ёй даравальна, які яна палітык - і адна, і другая", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў ніколі не называць тэрміны, "таму што атрымаецца, як тады: народ выйдзе ў Дзень Волі (25 сакавіка - Sputnik). Планавалі яны. Потым народ выйдзе 9 траўня, потым яшчэ калісьці выйдзе. Апошняе вось 9 сёння - гадавіна. Усё, парвуць краіну". Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што калі гэтага не здарыцца, то людзі перастануць верыць. Па гэтай прычыне апазіцыйным палітыкам даўно не вераць.
"Таму не трэба гадаць, калі сыдзе Лукашэнка і гэтак далей. Вельмі хутка. Гэта важнае пытанне для ўсіх для вас. Па-першае, я разважаў так (і многія прыхільнікі, блізкія людзі мне казалі): добра, вы не вылучаеце сваю кандыдатуру, а раптам абяруць прэзідэнтам ну кагосьці - Юру Васкрасенскага - з гэтай кагорты. Вы ведаеце, якое было меркаванне ўпэўненае (і я гэтага прытрымліваўся) - я ж усё зраблю, каб было аб'ектыўна. Калі абяруць Васкрасенскага - гэта яшчэ добра, а вось з той кагорты - значыць, наш народ павінен перажыць тое, што перажыла Грузія, Украіна раз яны на чужых памылках не навучыліся, значыць, ён павінен гэты этап прайсці", - лічыць беларускі лідар.
На думку Лукашэнкі, ён доўга ва ўладзе і абдумваў гэта, а затым паглядзеў на прыхільнікаў дзеючай улады, якія, калі абяруць прэзідэнта "з той кагорты", пачнуць "разбураць і ламаць".

"Пройдуць па лёсах гэтых людзей і проста на шматкі іх парвуць. Я ж ведаю, што будзе. І я падумаў, што не маю права, вось так разважаць, што кагосьці там выберуць, вось яго абяруць і хай яны гэта вып’юць. А гэтыя людзі, яны ў чым вінаватыя", - задаўся ён пытаннем.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што захапіць уладу - не праблема, а затым "пачнуць крышыць". У выніку калі дзейсныя ўлады не ўтрымалі б сітуацыю, "уркі, бандзюганы, хто займаўся марадзёрствам, зляцеліся б да нас: з Расіі, Украіны, Захаду. Усе брыдкія, іх было няшмат: тысяча-паўтары можа быць".
"Калі б толькі мы тады завагаліся, вось той дзень, калі я з аўтаматам адзін дзень, а другі я ўжо ў Палацы Незалежнасці ў крэсле сядзеў сілавікам на вуліцы каманды раздаваў. Калі б тады ў гэтыя дні мы завагаліся, назаўтра ўтварыўся бы вакуум: на дзень - два. Гэтыя уркі, мярзотнікі прайшліся б па ўсіх нашых дзяўчынках, жонках, па жанчынах. Яны б марадзёрствам заняліся і цяжка было б спыніць", - упэўнены ён.
Пасля чаго нагадаў, што ён не адзін, і за ім стаіць шмат людзей: "У мяне тры сыны і яны нядрэнна валодаюць зброяй" і яшчэ ёсць шмат адданых людзей.
Вяртаючыся да пытання аб тым, хто стане наступным кіраўніком дзяржавы ён сказаў, што цяпер, у адрозненне ад становішча 90-ых гадоў, з ніадкуль лідар не можа ўзяцца.
"Цяпер іншы час, іншыя людзі, думаюць па-іншаму, краіна цалкам іншая", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Аказваецца, у нас чалавек 15-20, якія могуць вырасці ў прэзідэнты. Яны ў чымсьці падобныя на мяне. Таму што я іх выгадаваў, яны са мной побач раслі", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Пасля чаго растлумачыў, што на яго яны падобныя ў сваёй адданасці краіне і яны надзейныя. "Яны не будуць рэзаць нікога. І то большасць, вызначана пераважная большасць, за іх прагаласуе".
"Але, калі будуць прэзідэнцкія выбары, я вам абяцаю, што я не буду педаліраваць, што я не буду ўдзельнічаць, што я там на кагосьці пастаўлю і буду кагосьці прапіхваць. Не. Я буду шчыра паводзіць сябе", - паабяцаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "будзе пяць чалавек, я вывучу біяграфіі - калі іх ведаць не буду (а я дакладна іх буду ведаць)".
"Я пра ўсіх усё раскажу. Аж да таго, што гатовы адкрыта правесці эфір з імі, задаць пытанні. Усё будзе на роўных. Але перамогуць у Беларусі абавязкова прагматычныя, нармальныя людзі", - рэзюміраваў ён.
Чытайце таксама:
Лукашэнка распавёў пра чырвоныя лініі ў адносінах з Украінай
Калі Беларусь увойдзе ў склад Расіі - Лукашэнка
Лукашэнка: калі б перанеслі выбары, аб мяне б выцерлі ногі
Лукашэнка распавёў, у чым праблема санкцый
"Вялікая размова" з Лукашэнкам: што ўжо было сказана і чаго яшчэ чакаць?
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі