https://bel.sputnik.by/20210810/bolsh-za-1-mlrd-agulnaya-suma-syameynykh-kaptala-u-belarus-rastse-1055546685.html
Больш за $1 млрд: агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі расце
Больш за $1 млрд: агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі расце
Sputnik Беларусь
Раней пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей бацькам выдавалася 10 тысяч долараў, з 2020 года суму сталі налічаць у беларускіх рублях. 10.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-10T13:17+0300
2021-08-10T13:17+0300
2021-08-10T13:17+0300
беларусь
дзеці
долар
сямейны капітал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/27/1044892750_0:241:2736:1779_1920x0_80_0_0_d49b07d14c608e77eb86544a32bbc9f3.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. У Беларусі на 1 жніўня адкрыта 102 250 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал" на агульную суму 1 млрд 4 тысячы 150 долараў, паведамілі Sputnik у міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.Па першай праграме, дзеючай з 2015 па 2019 года, калі сумы вылучаліся ў замежнай валюце, адкрыты 82 427 рахункаў на суму 824,4 млн долараў. Таксама 19 823 дэпазіты адкрыты па новай праграме на суму 452,5 млн беларускіх рублёў (амаль 180 млн долараў).Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася або з’явілася цераз усынаўленне/удачарэнне трэцяе або наступнае дзіця, калі старэйшаму з траіх дзяцей яшчэ няма 18 гадоў. З 1 студзеня 2021 года яго памер складае 23 737,5 беларускіх рублёў (9 432 долара).Яго таксама можна выкарыстоўваць датэрмінова. З пачатку праграмы за выплатай звярнуліся 40 189 шматдзетных сямей, было ўхвалена 38 067 пададзеных заяў. У большасці зваротаў бацькі паказваюць, што грошы патрэбны на паляпшэнне жыллёвых умоў. Часцей за ўсё сямейны капітал атрымліваюць жыхары Брэсцкай вобласці – 8 143 шматдзетныя сям'і ўжо атрымалі выплаты.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/27/1044892750_47:0:2515:1851_1920x0_80_0_0_13c459bb6aa8e156aa6aa0671a123d6f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, дзеці, долар, сямейны капітал
беларусь, дзеці, долар, сямейны капітал
Больш за $1 млрд: агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі расце
Раней пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей бацькам выдавалася 10 тысяч долараў, з 2020 года суму сталі налічаць у беларускіх рублях.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. У Беларусі на 1 жніўня адкрыта 102 250 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал" на агульную суму 1 млрд 4 тысячы 150 долараў, паведамілі Sputnik у міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Па першай праграме, дзеючай з 2015 па 2019 года, калі сумы вылучаліся ў замежнай валюце, адкрыты 82 427 рахункаў на суму 824,4 млн долараў. Таксама 19 823 дэпазіты адкрыты па новай праграме на суму 452,5 млн беларускіх рублёў (амаль 180 млн долараў).
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася або з’явілася цераз усынаўленне/удачарэнне трэцяе або наступнае дзіця, калі старэйшаму з траіх дзяцей яшчэ няма 18 гадоў. З 1 студзеня 2021 года яго памер складае 23 737,5 беларускіх рублёў (9 432 долара).
Яго таксама можна выкарыстоўваць датэрмінова. З пачатку праграмы за выплатай звярнуліся 40 189 шматдзетных сямей, было ўхвалена 38 067 пададзеных заяў. У большасці зваротаў бацькі паказваюць, што грошы патрэбны на паляпшэнне жыллёвых умоў. Часцей за ўсё сямейны капітал атрымліваюць жыхары Брэсцкай вобласці – 8 143 шматдзетныя сям'і ўжо атрымалі выплаты.
Лукашэнка падпісаў
указ аб сацразвіцці Беларусі на пяцігодку