Шматдзетныя сем'і ў Беларусі атрымаюць шматмільярдную падтрымку

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМама з дзецьмі, архіўны фотаздымак
Мама з дзецьмі, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2021
Падпісацца
Рост фінансавых укладанняў у чарговай пяцігодцы ў праграму аказання дапамогі шматдзетным сем'ям з улікам інфляцыі складзе 1,2 разы.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Беларускія ўлады надаюць шматдзетным сем'ям прыярытэтнае значэнне, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Паводле яе слоў, у рэспубліцы сем'і, якія выхоўваюць некалькі дзяцей, атрымліваюць дапамогу па розных напрамках: гэта і дапамогі, і падатковыя льготы і харчаванне ў школах.

"У прыярытэце - шматдзетныя сем'і. Праграма "Шматдзетная Беларусь" - гэта задача, якую мы павінны вырашыць. Дарэчы, у 2016-2020 гадах на дзяржаўныя дапамогi сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, было накіравана больш за 10 мільярдаў рублёў. У новай пяцігодцы - звыш 16 мільярдаў рублёў", - сказала міністр.

Пры гэтым яна прызнала, што ў рэспубліцы вырасла і інфляцыя, але ўпэўненая, што рэальны рост фінансавых рэсурсаў ўсё роўна складзе 1,2 разы. На яе думку, гэта пацвярджае той факт, што ўлады нацэлены і ў далейшым падтрымліваць шматдзетныя сем'і.

Грошы ў канверце - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2021
Беларусы не лічаць карупцыю галоўнай праблемай краіны - Лукашэнка

"Мы параўналі чатыры гады работы сямейнага капіталу з чатырма гадамі да таго, як мы прыйшлі да гэтага. Прырост шматдзетных сем'яў - на 40%. Штогод нараджаецца 20 тысяч трэціх і наступных дзяцей, мы гэтую планку трымаем на працягу трох-чатырох гадоў", - запэўнівае кіраўнік Мінпрацы РБ.

Ірына Касцевіч мяркуе, што другое дзіця ў сям'і з'яўляецца дэмаграфічным рэзервам, які можа даць магчымасць перайсці ў шматдзетны статус. Далей для ўзмацнення дэмаграфічнага патэнцыялу уладам неабходна выбудаваць інфраструктуру па догляду за дзецьмі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0