Больш за 10 чалавек арыштаваны за падпалы ў лясах Грэцыі

© NICOLAS ECONOMOUПрыродныя пажары ў Грэцыі
Прыродныя пажары ў Грэцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.08.2021
Падпісацца
Зараз у краіне дзейнічае забарона на наведванне лясоў і нацыянальных паркаў - яе працягнулі да 13 жніўня.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Больш за дзесяць чалавек былі арыштаваны ў Грэцыі за падпалы ў лясах, паведаміла мясцовая пажарная служба.
Паводле інфармацыі пажарных, зламыснікі трапілі ў рукі праваахоўнікаў на Корфу, у ваколіцах Пірэя, у Каламаце, Ларысе і цэнтры Афінаў.
У апошні час у Грэцыі стаіць рэкордная спякота - на мінулым тыдні тэмпература паветра ў асобных раёнах краіны дасягнула 47°С. Ужо больш за сем дзён у Грэцыі бушуюць моцныя прыродныя пажары, з-за чаго ў некаторых рэгіёнах прыйшлося эвакуіраваць мясцовых жыхароў.
Зараз у краіне дзейнічае забарона на наведванне лясоў і нацыянальных паркаў - яе працягнулі да 13 жніўня.
Чытайце таксама:
Грэцыя ў агні: улады лічаць сітуацыю з пажарамі беспрэцэдэнтнай
Пажары ў Турцыі: як МНС Беларусі дапамагае тушыць агонь
Беларусь накіруе ў Турцыю яшчэ адзін верталёт для тушэння пажараў
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Турыстаў эвакуіруюць з атэляў у турэцкім Мармарысе з-за ляснога пажару
Стужка навiн
0