https://bel.sputnik.by/20210802/parakhavaya-bochka-navukotsy-papyaredzl-pra-katastrofu-na-zyaml-1055303917.html
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Sputnik Беларусь
Спецыялісты сцвярджаюць, што колькасць кліматычных бедстваў расце, а 2020 год стаў адным з трох самых гарачых на планеце. 02.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-02T09:23+0300
2021-08-02T09:23+0300
2021-08-02T10:05+0300
клімат
зямля
навукоўцы
планета
катастрофа
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/0a/1047091161_1:0:1919:1079_1920x0_80_0_0_f8d53b1271e8db27a9003032ad1ff303.jpg
Важнейшыя паказчыкі Зямлі сталі значна горшымі, пра гэта паведамляе выданне Daily Mail са спасылкай на навукоўцаў Арыгонскага ўніверсітэта. На думку спецыялістаў, гэта здарылася з-за змен клімату.Яны мяркуюць, што мінулы год быў адным з трох самых гарачых за ўсю гісторыю назіранняў.Навукоўцы адзначаюць, што колькасць кліматычных бедстваў на планеце становіцца ўсё больш: усё часцей фіксуюцца паводкі, штармы і лясныя пажары. І гэтыя з'явы разам з сусветным ростам узроўню вуглякіслага газу ператварае Зямлю ў "парахавую бочку".Навукоўцы звязваюць узрушэнні з каралавымі рыфамі, трапічнымі лясамі Амазоніі і ледзянымі шчытамі Заходняй Антарктыкі і Грэнландыі.Адзначаецца, што лакдауны, якія ахапілі шэраг краін на планеце з-за пандэміі каронавіруса, прывялі да зніжэння ўзроўню забруджвання паветра. Аднак сітуацыя са зменай клімату лепш не стала.Нагадаем, што раней кітайскія сіноптыкі прадраклі зрухі надвор’я, у выніку якіх лета ў Паўночным паўшар'і будзе доўжыцца паўгода, што прывядзе да катастрафічных наступстваў.Раней спякоту летам у Еўропе абяцалі навукоўцы на падставе таго, што атлантычная плынь Гальфстрым змяніла сваю хуткасць - яна стала рэкордна нізкай за апошнія 1,6 тыс гадоў. Сярод прычын такіх перамен навуковая супольнасць называе антрапагенны фактар, а дакладней, узрослыя выкіды вуглякіслага газу.Тым не менш, адзінага меркавання сярод навукоўцаў пра тое, што наступіла пара глабальнага пацяплення, няма.Некаторыя даследаванні паказваюць, што свет сутыкнуўся з пахаладаннем, або, як называюць навукоўцы, малым ледніковым перыядам. Так, на Блізкім Усходзе і Паўночнай Амерыцы павялічылася колькасць снегападаў і замаразкаў.Чытайце таксама:
зямля
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/0a/1047091161_240:0:1679:1079_1920x0_80_0_0_b6b1e30a9fe4498efae27e1607e72e4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
клімат, зямля, навукоўцы, планета, катастрофа, у свеце
клімат, зямля, навукоўцы, планета, катастрофа, у свеце
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
09:23 02.08.2021 (абноўлена: 10:05 02.08.2021) Спецыялісты сцвярджаюць, што колькасць кліматычных бедстваў расце, а 2020 год стаў адным з трох самых гарачых на планеце.
Важнейшыя паказчыкі Зямлі сталі значна горшымі, пра гэта паведамляе выданне Daily Mail са спасылкай на навукоўцаў Арыгонскага ўніверсітэта. На думку спецыялістаў, гэта здарылася з-за змен клімату.
Яны мяркуюць, што мінулы год быў адным з трох самых гарачых за ўсю гісторыю назіранняў.
Навукоўцы адзначаюць, што колькасць кліматычных бедстваў на планеце становіцца ўсё больш: усё часцей фіксуюцца паводкі, штармы і лясныя пажары. І гэтыя з'явы разам з сусветным ростам узроўню вуглякіслага газу ператварае Зямлю ў "парахавую бочку".
"З'яўляецца ўсё больш сведчанняў таго, што жыццёва важныя сістэмы Зямлі перажываюць кардынальныя змены, гэта пераломны момант", - гаворыцца ў апублікаванай справаздачы.
Навукоўцы звязваюць узрушэнні з каралавымі рыфамі, трапічнымі лясамі Амазоніі і ледзянымі шчытамі Заходняй Антарктыкі і Грэнландыі.
Адзначаецца, што лакдауны, якія ахапілі шэраг краін на планеце з-за пандэміі каронавіруса, прывялі да зніжэння ўзроўню забруджвання паветра. Аднак сітуацыя са зменай клімату лепш не стала.
Нагадаем, што раней кітайскія сіноптыкі прадраклі зрухі надвор’я, у выніку якіх лета ў Паўночным паўшар'і будзе доўжыцца паўгода, што прывядзе да катастрафічных наступстваў.
Раней спякоту летам у Еўропе абяцалі навукоўцы на падставе таго, што атлантычная плынь Гальфстрым змяніла сваю хуткасць - яна стала рэкордна нізкай за апошнія 1,6 тыс гадоў. Сярод прычын такіх перамен навуковая супольнасць называе антрапагенны фактар, а дакладней, узрослыя выкіды вуглякіслага газу.
Тым не менш, адзінага меркавання сярод навукоўцаў пра тое, што наступіла пара глабальнага пацяплення, няма.
Некаторыя даследаванні паказваюць, што свет сутыкнуўся з пахаладаннем, або, як называюць навукоўцы, малым ледніковым перыядам. Так, на Блізкім Усходзе і Паўночнай Амерыцы павялічылася колькасць снегападаў і замаразкаў.
Пакуль у нас спякота:
у Афрыцы выпаў снегКейптаўн у агні:
лясны пажар ахапіў адзін з сямі цудаў прыроды