https://bel.sputnik.by/20210810/mgranta-ne-chakayuts-latvya-abvyastsla-rezhym-ns-na-myazhy-z-belarussyu-1055556830.html
Мігрантаў не чакаюць: Латвія абвясціла рэжым НС на мяжы з Беларуссю
Мігрантаў не чакаюць: Латвія абвясціла рэжым НС на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Латвійскім пагранічнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецсродкі для вяртання ў Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу. 10.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-10T17:12+0300
2021-08-10T17:12+0300
2021-08-10T17:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
у свеце
беларусь
латвія
мяжа
пагранічнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0b/1054633244_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_5bf680188cf67c9762bc6e50bb656612.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Урад Латвіі зацвердзіў прапанову міністэрства ўнутраных спраў аб увядзенні рэжыму надзвычайнай сітуацыі (НС) на мяжы з Беларуссю з-за наплыву мігрантаў.Рэжым НС будзе дзейнічаць з 11 жніўня да 10 лістапада 2021 года.Пагранічнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, каб вяртаць у Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі мяжу.Таксама прынята рашэнне і пра тое, што на тэрыторыі, дзе дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, структурныя падраздзяленні Дзяржаўнай пагранічнай службы не прымаюць заявы аб прадастаўленні статусу бежанца.Рашэнне латвійскага ўрада аб увядзенні рэжыму НС было аднагалосным. Мінабароны краіны абавязалася дапамагаць пагранічнікам у ахове меж.Міграцыйны крызіс у ПрыбалтыцыЛітва і Латвія ў апошні час сур'ёзна заклапочаны наплывам мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.Паводле інфармацыі ўлад Латвіі, толькі 9 жніўня на латвійска-беларускай мяжы былі затрыманы каля 200 нелегалаў. А ў суседняй Літве з пачатку года затрымана ўжо больш за чатыры тысячы бежанцаў на мяжы з Беларуссю.Краіны ЕС абвінавачваюць Мінск у развязванні "гібрыднай атакі". У сваю чаргу беларускія ўлады патрабуюць доказаў дачынення краіны да наўмыснага стварэння патоку мігрантаў. Аляксандр Лукашэнка рэкамендаваў суседзям "пачынаць з сябе" і пашукаць у сваіх краінах злачынныя групоўкі, якія зарабляюць на арганізацыі нелегальнай міграцыі.Чытайце таксама:
беларусь
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0b/1054633244_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_994c47123efef60de57d1ae6b0785b13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, у свеце, беларусь, латвія, мяжа, пагранічнікі
нелегальныя мігранты, у свеце, беларусь, латвія, мяжа, пагранічнікі
Мігрантаў не чакаюць: Латвія абвясціла рэжым НС на мяжы з Беларуссю
Латвійскім пагранічнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецсродкі для вяртання ў Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Урад Латвіі зацвердзіў прапанову міністэрства ўнутраных спраў аб увядзенні рэжыму надзвычайнай сітуацыі (НС) на мяжы з Беларуссю з-за наплыву мігрантаў.
Рэжым НС будзе дзейнічаць з 11 жніўня да 10 лістапада 2021 года.
"Рашэнне ўрада аб увядзенні НС на мяжы Латвіі прынята. Узмацненне аховы мяжы адбудзецца неадкладна", - паведаміла кіраўнік МУС краіны Марыя Голубава.
Пагранічнікам дазволена выкарыстоўваць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, каб вяртаць у Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі мяжу.
Таксама прынята рашэнне і пра тое, што на тэрыторыі, дзе дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, структурныя падраздзяленні Дзяржаўнай пагранічнай службы не прымаюць заявы аб прадастаўленні статусу бежанца.
Рашэнне латвійскага ўрада аб увядзенні рэжыму НС было аднагалосным. Мінабароны краіны абавязалася дапамагаць пагранічнікам у ахове меж.
Міграцыйны крызіс у Прыбалтыцы
Літва і Латвія ў апошні час сур'ёзна заклапочаны наплывам мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.
Паводле інфармацыі ўлад Латвіі, толькі 9 жніўня на латвійска-беларускай мяжы былі затрыманы каля 200 нелегалаў. А ў суседняй Літве з пачатку года затрымана ўжо больш за чатыры тысячы бежанцаў на мяжы з Беларуссю.
Краіны ЕС абвінавачваюць Мінск у развязванні "гібрыднай атакі". У сваю чаргу беларускія ўлады патрабуюць доказаў дачынення краіны да наўмыснага стварэння патоку мігрантаў. Аляксандр Лукашэнка рэкамендаваў суседзям "пачынаць з сябе" і пашукаць у сваіх краінах злачынныя групоўкі, якія зарабляюць на арганізацыі нелегальнай міграцыі.
Цяжарную іншаземку без прытомнасці
выкінулі з Літвы на лінію мяжы - ДПК
ДПК: зафіксавалі
спробу агрэсіўнага выправаджэння літоўцамі мігрантаў