Аляксей Кудзін атрымаў 2,5 гады калоніі

© Sputnik / Александр ШурмелевБаец ММА Аляксей Кудзін
Баец ММА Аляксей Кудзін - Sputnik Беларусь, 1920, 11.08.2021
Падпісацца
Прысуд суда першай інстанцыі ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны або апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.
МІНСК, 11 жні - Sputnik. Баец ММА Аляксей Кудзін, экстрадаваны з Расіі, атрымаў 2,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, паведаміла Sputnik яго адвакат Марына Крумкач.
Пры гэтым яна не змагла адказаць, ці будзе абарона абскардзіць прыгавор суда першай інстанцыі.
"Я пакуль не магу адказаць на гэта пытанне, бо не ведаю пазіцыю Аляксея (Кудзіна - Sputnik). Сказаў, што будзе думаць. Сустрэнусь з ім у Жодзіна ў СІЗА і ўдакладню яго пазіцыю па пытанні абскарджвання прысуду", - паведаміла адвакат.
І удакладніла, што Кудзін прызнаў віну ў нанясенні цялесных пашкоджанняў двум супрацоўнікам міліцыі, але зрабіў гэта ненаўмысна і публічна папрасіў у іх прабачэнне, а таксама загладзіў віну перад імі грашовай кампенсацыяй.
"Таму, я думаю, пры прызначэнні пакарання суд улічыў гэта. І яму ад максімальнага тэрміну было назначана толькі палова, акрамя гэтага залічыўся ў пакаранне час знаходжання ў СІЗА ў Маскве і ў СІЗА ў Беларусі, а таксама пад хатнім арыштам", - сказала Крумкач.
Абаронца Кудзіна таксама паведаміла, што, калі выступала ў спрэчках, прасіла для яго меру пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, і спадзявалася як мінімум на адтэрміноўку.
Сам Кудзін у апошнім слове ў судзе папрасіў прабачэння ў пацярпелых і папрасіў суд не пазбаўляць яго волі, сказала адвакат.
"У сваім апошнім слове ў судзе ён казаў пра тое, што хоча выступаць пад дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і быць карысным краіне".
Марына Крумкач
адвакат Аляксея Кудзіна
Яна таксама нагадала, што ў спартсмена чацвёра непаўналетніх дзяцей.

Справа Кудзіна

10 жніўня 2020 года Аляксей Кудзін знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, дзе праходзіла несанкцыянаваная акцыя. У гэты ж дзень спартсмен быў затрыманы недалёка ад месца падзей. Па крымінальнай справе яму быў прызначаны хатні арышт.
Паводле інфармацыі СМІ, пасля таго, як Кудзін не з’явіўся ў суд, мера стрымання была зменена на заключэнне пад варту. Пазней з'явілася інфармацыя, што Кудзін у Маскве. Пасля гэтага генпракуратура Беларусі звярнулася ў Расію за аказаннем прававой дапамогі аб яго экстрадыцыі.
22 ліпеня 2021 года Расія выдала Беларусі спартсмена Аляксея Кудзіна для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці. Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі прызнаў рашэнне генпракуратуры РФ законным і абгрунтаваным.
У відэароліку, паказаным пазней у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, спартсмен заявіў, што будзе прасіць Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.
У сваім відэазвароце з СІЗА Кудзін таксама прасіў не палітызаваць сваю крымінальную справу. Ён заявіў, што гатовы панесці пакаранне за правапарушэнні, учыненыя ў ходзе акцый пратэсту ў жніўні 2020 года, і папрасіў апазіцыю не выкарыстоўваць яго імя ў сваіх інтарэсах.
"Я б прасіў апазіцыйныя сілы не выкарыстоўваць мае імя і спартыўныя дасягненні ў сваіх інтарэсах, так як я хачу, каб у маёй краіне зноў запанаваў спакой... і я не хачу, каб маю краіну разбуралі", - сказаў Кудзін.
Чытайце таксама:
Суд пайшоў пісаць прысуд байцу ММА Кудзіну, яму пагражае 3,5 гады калоніі
Баец ММА Аляксей Кудзін экстрадаваны ў Беларусь
Байца ММА Кудзіна затрымалі ў Маскве, цяпер яго адправяць у Беларусь
Стужка навiн
0