Беларускія ваенныя лётчыкі адправіліся на міжнародны конкурс "Авіядартс"

© Photo : Минобороны БеларусиБеларускія ваенныя лётчыкі адправіліся на міжнародны конкурс "Авіядартс"
Беларускія ваенныя лётчыкі адправіліся на міжнародны конкурс Авіядартс - Sputnik Беларусь, 1920, 11.08.2021
Падпісацца
Гэта зборная каманда ВПС і войск СПА, у яе ўвайшлі пілоты на штурмавіках Су-25, верталётах Мі-24 і Мі-8МТВ5.
МІНСК, 11 жні – Sputnik. Беларускія ваенныя лётчыкі адправіліся ў Разань для ўдзелу ў міжнародным конкурсе "Авіядартс".
Гэта адзін з этапаў армейскіх міжнародных гульняў "Армі-2021", якія пройдуць з 22 жніўня па 4 верасня.
Зборная каманда ВПС і войскаў СПА прадстаўлена пілотамі на штурмавіках Су-25, верталётах Мі 24 і Мі 8МТВ 5.
"Беларусь можа ганарыцца сваімі лётчыкамі. Айчынная школа авіяцыі на міжнародных спаборніцтвах па праве прэтэндуе на лідзіруючыя пазіцыі", - адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА Аляксандр Караў.

Вучэнне ў Гродзенскай вобласці

Тым часам, у Гродзенскай вобласці працягваецца комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне, у ім удзельнічаюць як вайскоўцы, так і рэзервы - ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, а таксама члены добраахвотных народных дружын з ліку жыхароў памежжа.
Напярэдадні ўмоўны праціўнік "прарваўся" праз дзяржмяжу Беларусі і здзейсніў "правакацыю".
Чытайце таксама:
Як будаўнікі і IT-шнікі абаранялі мяжу на вучэннях пад Гродна
Як будзе праходзіць "Захад-2021", распавялі ў Мінабароны Беларусі
Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і В'етнам для ўдзелу ў АрМІ-2021
Стратэгічныя вучэнні РФ і КНР - вялікае прывітанне амерыканцам і талібам
Спецназаўцы паказалі, што такое вышыннае дэсантаванне
Стужка навiн
0