https://bel.sputnik.by/20210806/belaruskya-vayskotsy-adpravlsya--rasyu--vetnam-dlya-dzelu--arm-2021-1055447339.html
Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і В'етнам для ўдзелу ў АрМІ-2021
Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і В'етнам для ўдзелу ў АрМІ-2021
Sputnik Беларусь
Каманды з Беларусі вылецелі на Іл-76: на падмаскоўным палігоне яны прымуць удзел у трох конкурсах, у В'етнаме - у двух. 06.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-06T12:21+0300
2021-08-06T12:21+0300
2021-08-06T12:21+0300
у свеце
беларусь
расія
в'етнам
вайскоўцы
армі-2021
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/06/1055446264_0:162:1200:837_1920x0_80_0_0_c82502cdc75fc1227cddb66d36c45d63.jpg
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і В'етнам для ўдзелу ў 7-х Армейскіх міжнародных гульнях, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.З авіябазы ў Мачулішчах каманды адправіліся практычна адначасова на транспартніках Іл-76. У падмаскоўным Алабіна беларускіх армейцаў чакаюць конкурсы "Мерыдыян" (арыентаванне на мясцовасці па компасе), "Армія культуры" (удзельнічаюць ваенныя вакалісты, харэографы, інструменталісты) і традыцыйны "Танкавы біятлон" (стральба па мішэнях на хуткасць).У В'етнаме беларусы спачатку пройдуць каранцін, пасля чаго прыступяць да трэніровак. Камандам трэба будзе паказаць сваё майстэрства ў конкурсах "Аварыйны раён" (выкананне аварыйна-выратавальных мерапрыемстваў у баявых умовах) і "Снайперскі рубеж" (спаборніцтва снайпераў на трапнасць і хуткасць).Армі-2021VII Вайсковыя міжнародныя гульні "АрМІ-2021" пройдуць з 22 жніўня па 4 верасня 2021 года. У гэтым годзе ў гульнях возьмуць удзел 277 каманд з больш чым 40 краін.Праводзіць конкурсы будуць 11 краін, Беларусь арганізуе тры конкурсы. Чатыры краіны - Буркіна-Фасо, Інданезія, Перу і Сірыя - прымуць удзел у гульнях ўпершыню.Чытайце таксама:
беларусь
расія
в'етнам
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/06/1055446264_64:0:1200:852_1920x0_80_0_0_daf3052b0aebd91781fd07efe154da1d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, расія, в'етнам, вайскоўцы, армі-2021
у свеце, беларусь, расія, в'етнам, вайскоўцы, армі-2021
Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і В'етнам для ўдзелу ў АрМІ-2021
Каманды з Беларусі вылецелі на Іл-76: на падмаскоўным палігоне яны прымуць удзел у трох конкурсах, у В'етнаме - у двух.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і В'етнам для ўдзелу ў 7-х Армейскіх міжнародных гульнях, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
З авіябазы ў Мачулішчах каманды адправіліся практычна адначасова на транспартніках Іл-76. У падмаскоўным Алабіна беларускіх армейцаў чакаюць конкурсы "Мерыдыян" (арыентаванне на мясцовасці па компасе), "Армія культуры" (удзельнічаюць ваенныя вакалісты, харэографы, інструменталісты) і традыцыйны "Танкавы біятлон" (стральба па мішэнях на хуткасць).
У В'етнаме беларусы спачатку пройдуць каранцін, пасля чаго прыступяць да трэніровак. Камандам трэба будзе паказаць сваё майстэрства ў конкурсах "Аварыйны раён" (выкананне аварыйна-выратавальных мерапрыемстваў у баявых умовах) і "Снайперскі рубеж" (спаборніцтва снайпераў на трапнасць і хуткасць).
VII Вайсковыя міжнародныя гульні "АрМІ-2021" пройдуць з 22 жніўня па 4 верасня 2021 года. У гэтым годзе ў гульнях возьмуць удзел 277 каманд з больш чым 40 краін.
Праводзіць конкурсы будуць 11 краін, Беларусь арганізуе тры конкурсы. Чатыры краіны - Буркіна-Фасо, Інданезія, Перу і Сірыя - прымуць удзел у гульнях ўпершыню.
У Беларусь
прыедуць лепшыя снайперы з 20 краін свету
Як будзе праходзіць "Захад-2021", распавялі ў Мінабароны Беларусі