https://bel.sputnik.by/20210812/laro-krym-yak-chastka-rf-uvakhodzts-u-sklad-sayuznay-dzyarzhavy-z-belarussyu-1055617167.html
Лаўроў: Крым як частка РФ уваходзіць у склад Саюзнай дзяржавы з Беларуссю
Лаўроў: Крым як частка РФ уваходзіць у склад Саюзнай дзяржавы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што з 1999 года паміж дзвюма краінамі дзейнічае дамова аб Саюзнай дзяржаве. 12.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-12T16:16+0300
2021-08-12T16:16+0300
2021-08-12T16:16+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
сяргей лаўроў
беларусь
расія
крым
саюзная дзяржава
дамова
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0c/1055614793_0:0:3009:1693_1920x0_80_0_0_2e93ab4709b4ac295f40a971392a9b13.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, каментуючы словы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб прызнанні Крыма, заявіў, што паўвостраў як частка Расіі ўваходзіць у склад Саюзнай дзяржавы з Беларуссю.Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што з 1999 года паміж дзвюма краінамі дзейнічае дамова аб Саюзнай дзяржаве, у адпаведнасці з якой "тэрыторыя Саюзнай дзяржавы з'яўляецца тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь і РФ у адпаведнасці з іх заканадаўствам".Нагадаем, у панядзелак, 9 жніўня, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час "Вялікай размовы з прэзідэнтам" заявіў, што "прызнае Крым", калі "апошні алігарх у Расіі пачне пастаўляць туды прадукцыю".Пазней дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што разлічвае, што цяперашнія і будучыя рэаліі дазволяць Мінску прыйсці да аптымальнага фармату ўзаемадзеяння з Крымам.Крым у складзе РасііКрым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77% выбаршчыкаў Крыма і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй, але часова акупаванай тэрыторыяй. Кіраўніцтва Расіі неаднаразова заяўляла, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам, у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Па словах расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".Крым і БеларусьКіраўнік дзяржавы не адзін раз каментаваў пытанне аб прызнанні Крыма, тлумачачы сваю пазіцыю ў тым ліку і падпісанымі ім міжнароднымі дакументамі. Расійскі бок афіцыйна ніколі не ставіў умовы аб тым, што Мінск у абавязковым парадку павінен зрабіць гэта ў бліжэйшы час. Тым не менш, з Беларусі няма прамых авіярэйсаў у Крым, акрамя гэтага, беларускія цягнікі ў Крым праз тэрыторыю Украіны не ходзяць.Акрамя гэтага, Украіна далучылася да паветранай блакады Беларусі, якую ўвялі заходнія краіны пасля рэзананснага інцыдэнту з "замініраваным" самалётам, што ляцеў з Афінаў у Вільнюс.У пачатку чэрвеня тэму палётаў у Крым падняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што курорты паўвострава заўсёды карысталіся папулярнасцю ў беларусаў, і распавёў, што папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна прапрацаваць пытанне палётаў у Крым ва ўмовах таго, што Украіна закрыла неба для беларускіх самалётаў.А ў пачатку ліпеня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія чакае беларускага лідара ў Крыме. У сваю чаргу, кіраўнік рэспублікі Сяргей Аксёнаў заявіў, што Крым будзе рады прыняць Лукашэнку, на паўвостраве ён "адчуе сябе як дома".Чытайце таксама:
беларусь
расія
крым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0c/1055614793_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_c25723edcf01e271edad91eddbd819dd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, беларусь, расія, крым, саюзная дзяржава, дамова
сяргей лаўроў, беларусь, расія, крым, саюзная дзяржава, дамова
Лаўроў: Крым як частка РФ уваходзіць у склад Саюзнай дзяржавы з Беларуссю
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што з 1999 года паміж дзвюма краінамі дзейнічае дамова аб Саюзнай дзяржаве.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, каментуючы словы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб прызнанні Крыма, заявіў, што паўвостраў як частка Расіі ўваходзіць у склад Саюзнай дзяржавы з Беларуссю.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што з 1999 года паміж дзвюма краінамі дзейнічае дамова аб Саюзнай дзяржаве, у адпаведнасці з якой "тэрыторыя Саюзнай дзяржавы з'яўляецца тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь і РФ у адпаведнасці з іх заканадаўствам".
Па расійскаму заканадаўству Рэспубліка Крым з'яўляецца тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі і, такім чынам, "уваходзіць у Саюзную дзяржаву разам з нашымі беларускімі сябрамі", рэзюміраваў Сяргей Лаўроў.
Нагадаем, у панядзелак, 9 жніўня, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час "Вялікай размовы з прэзідэнтам" заявіў, што "прызнае Крым", калі "апошні алігарх у Расіі пачне пастаўляць туды прадукцыю".
Пазней дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што разлічвае, што цяперашнія і будучыя рэаліі дазволяць Мінску прыйсці да аптымальнага фармату ўзаемадзеяння з Крымам.
Крым стаў расійскім рэгіёнам пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77% выбаршчыкаў Крыма і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.
Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй, але часова акупаванай тэрыторыяй. Кіраўніцтва Расіі неаднаразова заяўляла, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам, у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Па словах расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".
Кіраўнік дзяржавы не адзін раз каментаваў пытанне аб прызнанні Крыма, тлумачачы сваю пазіцыю ў тым ліку і падпісанымі ім міжнароднымі дакументамі. Расійскі бок афіцыйна ніколі не ставіў умовы аб тым, што Мінск у абавязковым парадку павінен зрабіць гэта ў бліжэйшы час. Тым не менш, з Беларусі няма прамых авіярэйсаў у Крым, акрамя гэтага, беларускія цягнікі ў Крым праз тэрыторыю Украіны не ходзяць.
Акрамя гэтага, Украіна далучылася да паветранай блакады Беларусі, якую ўвялі заходнія краіны пасля рэзананснага інцыдэнту з "замініраваным" самалётам, што ляцеў з Афінаў у Вільнюс.
У пачатку чэрвеня тэму палётаў у Крым падняў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што курорты паўвострава заўсёды карысталіся папулярнасцю ў беларусаў, і распавёў, што папрасіў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна прапрацаваць пытанне палётаў у Крым ва ўмовах таго, што Украіна закрыла неба для беларускіх самалётаў.
А ў пачатку ліпеня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія чакае беларускага лідара ў Крыме. У сваю чаргу, кіраўнік рэспублікі Сяргей Аксёнаў заявіў, што Крым будзе рады прыняць Лукашэнку, на паўвостраве ён "адчуе сябе як дома".
Макей распавёў, у якім выпадку
Беларусь адкрые рэйсы ў КрымКрым назаўжды застанецца з Расіяй, нікому гэта не змяніць - Лаўроў