https://bel.sputnik.by/20210810/ke-chakae-ad-mnska-tlumachennya-z-za-zaya-lukashenk-ab-kryme--danbase-1055557569.html
Кіеў чакае ад Мінска тлумачэнняў з-за заяў Лукашэнкі аб Крыме і Данбасе
Кіеў чакае ад Мінска тлумачэнняў з-за заяў Лукашэнкі аб Крыме і Данбасе
Sputnik Беларусь
У беларускага боку таксама запыталі тлумачэнне з нагоды допуску на тэрыторыю краіны пракурораў з Луганску для допыту Рамана Пратасевіча. 10.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-10T17:34+0300
2021-08-10T17:34+0300
2022-02-22T20:24+0300
у свеце
аляксандр лукашэнка
мінск
крым
кіеў
данбас
раман пратасевіч
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103069/72/1030697288_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_e7a491345d3af0a1b545fc4205ebf008.jpg
МІНСК, 10 жні – Sputnik. МЗС Украіны выклікаў часовага паверанага ў справах Беларусі Кірыла Камышава, каб выказаць пратэст у сувязі заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб Крыме і Данбасе, зробленымі падчас "Вялікай размовы", афіцыйны каментарый апублікаваны на сайце ведамства.Спярша беларускі дыпламат атрымаў перасцярогу ў сувязі з выказваннямі пра Крым. Ва ўкраінскім МЗС запэўнілі, што "падобнымі заявамі ён (прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка - Sputnik) парушае міжнародныя абавязацельствы Беларусі па выкананні норм і прынцыпаў міжнароднага права".Таксама МЗС Украіны запытала тлумачэнне з нагоды допуску ў Беларусь прадстаўнікоў ЛНР, якія хацелі дапытаць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча.Заявы Лукашэнкі аб перапраўцы зброі і падрыхтоўцы на Украіне баевікоў для дзеянняў у Беларусі МЗС расцаніла як "безадказныя і далёкія ад рэалій"."Фэйкам аб знешніх пагрозах дзяржаўнасці Беларусі з боку Украіны і іншых заходніх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка спрабуе апраўдаць свае рэпрэсіўныя метады і абмежаванні праў і свабод грамадзян Беларусі", - заявілі ў міністэрстве.Што Лукашэнка казаў у дачыненні да Украіны на "Вялікай размове"?На думку кіраўніка дзяржавы, палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай зараз знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі з журналістамі, якая прайшла ў Мінску 9 жніўня.Беларускі лідар таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што калі ўкраінскія ўлады адважацца пры падтрымцы трэціх краін сілавым шляхам ўрэгуляваць праблему з Данбасам і Луганскам, то ён ніколі не будзе на іх баку.Таксама прэзідэнт назваў умовы, калі Мінск афіцыйна прызнае Крым расійскім: "Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым расійскім і пачне пастаўляць туды прадукцыю". Лукашэнка падкрэсліў, што ў пытанні прызнання статусу Крыма ў яго "развязаны рукі".Апроч іншага, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі ЛНР, каб дапытаць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча."Яны ж (прадстаўнікі ЛНР - Sputnik) прыехалі сюды, яго дапыталі. Я сказаў: "Так, няхай прыязджаюць, калі ёсць пытанні - хай задаюць, але ў Беларусі", - сказаў Лукашэнка.Паводле яго слоў, ім такая сустрэча была прадастаўлена."Прыехалі, дапыталі, растлумачыў усё, яны засталіся задаволенымі гэтай размовай", - адзначыў прэзідэнт.Чытайце таксама:
мінск
крым
кіеў
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103069/72/1030697288_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_03ef29c2e91169187714c422753639db.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, аляксандр лукашэнка, мінск, крым, кіеў, данбас, раман пратасевіч
у свеце, аляксандр лукашэнка, мінск, крым, кіеў, данбас, раман пратасевіч
Кіеў чакае ад Мінска тлумачэнняў з-за заяў Лукашэнкі аб Крыме і Данбасе
17:34 10.08.2021 (абноўлена: 20:24 22.02.2022) У беларускага боку таксама запыталі тлумачэнне з нагоды допуску на тэрыторыю краіны пракурораў з Луганску для допыту Рамана Пратасевіча.
МІНСК, 10 жні – Sputnik. МЗС Украіны выклікаў часовага паверанага ў справах Беларусі Кірыла Камышава, каб выказаць пратэст у сувязі заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб Крыме і Данбасе, зробленымі падчас "Вялікай размовы", афіцыйны каментарый апублікаваны на сайце ведамства.
Спярша беларускі дыпламат атрымаў перасцярогу ў сувязі з выказваннямі пра Крым. Ва ўкраінскім МЗС запэўнілі, што "падобнымі заявамі ён (прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка - Sputnik) парушае міжнародныя абавязацельствы Беларусі па выкананні норм і прынцыпаў міжнароднага права".
Таксама МЗС Украіны запытала тлумачэнне з нагоды допуску ў Беларусь прадстаўнікоў ЛНР, якія хацелі дапытаць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча.
"У выпадку пацвярджэння гэта будзе супярэчыць раней атрыманаму ўкраінскім бокам афіцыйнаму адказу ад МЗС Беларусі, у якім гэты факт катэгарычна адмаўляўся", - канстатавалі ў ведамстве.
Заявы Лукашэнкі аб перапраўцы зброі і падрыхтоўцы на Украіне баевікоў для дзеянняў у Беларусі МЗС расцаніла як "безадказныя і далёкія ад рэалій".
"Фэйкам аб знешніх пагрозах дзяржаўнасці Беларусі з боку Украіны і іншых заходніх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка спрабуе апраўдаць свае рэпрэсіўныя метады і абмежаванні праў і свабод грамадзян Беларусі", - заявілі ў міністэрстве.
Што Лукашэнка казаў у дачыненні да Украіны на "Вялікай размове"?
На думку кіраўніка дзяржавы, палітычныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай зараз знаходзяцца ў самай нізкай кропцы, пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі з журналістамі, якая прайшла ў Мінску 9 жніўня.
Беларускі лідар таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што калі ўкраінскія ўлады адважацца пры падтрымцы трэціх краін сілавым шляхам ўрэгуляваць праблему з Данбасам і Луганскам, то ён ніколі не будзе на іх баку.
Таксама прэзідэнт назваў умовы, калі Мінск афіцыйна прызнае Крым расійскім: "Калі апошні алігарх у Расіі прызнае Крым расійскім і пачне пастаўляць туды прадукцыю". Лукашэнка падкрэсліў, што ў пытанні прызнання статусу Крыма ў яго "развязаны рукі".
Апроч іншага, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі ЛНР, каб дапытаць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча.
"Яны ж (прадстаўнікі ЛНР - Sputnik) прыехалі сюды, яго дапыталі. Я сказаў: "Так, няхай прыязджаюць, калі ёсць пытанні - хай задаюць, але ў Беларусі", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ім такая сустрэча была прадастаўлена.
"Прыехалі, дапыталі, растлумачыў усё, яны засталіся задаволенымі гэтай размовай", - адзначыў прэзідэнт.
Лукашэнка дазволіў прадстаўнікам ЛНР
дапытаць Пратасевіча"Трэба адрозніваць": кіраўнік МЗС Беларусі выказаўся
пра народ і ўладу УкраіныКіраўнік "Беларускага дома на Украіне"
знойдзены мёртвым у Кіеве"Гуманітарка" ў выглядзе калючага дроту:
Украіна вызвалася дапамагчы Літве