https://bel.sputnik.by/20210812/novy-modul-madernzavany-belarusk-btr-pakazhuts-u-ras-1055602918.html
Новы модуль: мадэрнізаваны беларускі БТР пакажуць у Расіі
Новы модуль: мадэрнізаваны беларускі БТР пакажуць у Расіі
Sputnik Беларусь
Упершыню навінку айчыннай вытворчасці прадставілі на мінскім зброевым салоне MILEX-2021, аднак тады ў бронетранспарцёра было штатнае ўзбраенне савецкага ўзору. 12.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-12T12:54+0300
2021-08-12T12:54+0300
2022-06-08T13:24+0300
узбраенні
беларусь
расія
вытворчасць
milex
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0c/1055597485_0:0:532:299_1920x0_80_0_0_1cdd1e15aea08cf440c89db6fc34b53e.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Бронетранспарцёр VOLAT V-2, створаны на Мінскім заводзе колавых цягачоў, абсталявалі новым баявым модулем АДУНОК-БМ-30, паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.Новы модуль распрацавалі спецыялісты канструктарскага бюро "Дысплей", якое знаходзіцца ў Віцебску. У цэнтральнай частцы модуля зманціравана 30-міліметровая аўтаматычная гармата з прывадамі вертыкальнага навядзення. Прывады навядзення звязаны як з цэнтральнай гарматай, так і з 7,62-міліметровым кулямётам ПКТ, усталяваным побач. З двух гармат можна страляць сінхронна і на аднолькавыя вуглы.Эфектыўная далёкасць паражэння жывой сілы дасягаецца на дыстанцыях да 4 км, а лёгкабраняваная тэхніка можа паражацца на адлегласці да 1 - 1,5 км.Унутры модуля - тэлекамера, цеплавізар і лазерны дальнамер: прыладу можна ўжываць у любы час сутак без значных абмежаванняў па метэаўмовах. Кіраванне практычна цалкам электроннае: разлік паправак навядзення зброі забяспечваецца лічбавым балістычным вылічальнікам.Упершыню новы БТР VOLAT V-2 прадставілі на 10-й Міжнароднай выставе MILEX-2021 у Мінску, якая прайшла з 23 па 26 чэрвеня. Тады наведвальнікі зброевага салона ўбачылі навінку з узбраеннем БМП-2 савецкага ўзору. Бронетранспарцёр з новым узбраеннем прадставяць на 7-м міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армия-2021", які пройдзе ў гарадах Расіі з 22 па 28 жніўня.Нагадаем, VOLAT V-2 быў распрацаваны для замены цэлага сямейства БТР і БМП, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.Глядзіце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0c/1055597485_12:0:484:354_1920x0_80_0_0_c021d4a9e813b68569d8cc4beebac1c7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узбраенні, беларусь, расія, вытворчасць, milex
узбраенні, беларусь, расія, вытворчасць, milex
Новы модуль: мадэрнізаваны беларускі БТР пакажуць у Расіі
12:54 12.08.2021 (абноўлена: 13:24 08.06.2022) Упершыню навінку айчыннай вытворчасці прадставілі на мінскім зброевым салоне MILEX-2021, аднак тады ў бронетранспарцёра было штатнае ўзбраенне савецкага ўзору.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Бронетранспарцёр VOLAT V-2, створаны на Мінскім заводзе колавых цягачоў, абсталявалі новым баявым модулем АДУНОК-БМ-30, паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.
Новы модуль распрацавалі спецыялісты канструктарскага бюро "Дысплей", якое знаходзіцца ў Віцебску. У цэнтральнай частцы модуля зманціравана 30-міліметровая аўтаматычная гармата з прывадамі вертыкальнага навядзення. Прывады навядзення звязаны як з цэнтральнай гарматай, так і з 7,62-міліметровым кулямётам ПКТ, усталяваным побач. З двух гармат можна страляць сінхронна і на аднолькавыя вуглы.
Эфектыўная далёкасць паражэння жывой сілы дасягаецца на дыстанцыях да 4 км, а лёгкабраняваная тэхніка можа паражацца на адлегласці да 1 - 1,5 км.
Унутры модуля - тэлекамера, цеплавізар і лазерны дальнамер: прыладу можна ўжываць у любы час сутак без значных абмежаванняў па метэаўмовах. Кіраванне практычна цалкам электроннае: разлік паправак навядзення зброі забяспечваецца лічбавым балістычным вылічальнікам.
Упершыню новы БТР VOLAT V-2 прадставілі на 10-й Міжнароднай выставе MILEX-2021 у Мінску, якая прайшла з 23 па 26 чэрвеня. Тады наведвальнікі зброевага салона ўбачылі навінку з узбраеннем БМП-2 савецкага ўзору. Бронетранспарцёр з новым узбраеннем прадставяць на 7-м міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армия-2021", які пройдзе ў гарадах Расіі з 22 па 28 жніўня.
Нагадаем, VOLAT V-2 быў распрацаваны для замены цэлага сямейства БТР і БМП, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.
Дзяржкамваенпрам
прэзентаваў аўтамат SMAR-100BPM з кампаноўкай "бул-пап" - відэа