https://bel.sputnik.by/20210812/saaz-atsanla-nebyaspeku-yota-shtama-karonavrusa-1055593735.html
СААЗ ацаніла небяспеку йота-штама каронавіруса
СААЗ ацаніла небяспеку йота-штама каронавіруса
Sputnik Беларусь
Па дадзеных СААЗ, йота-штам таксама не можа быць прычынай узнікнення больш сур'ёзных успышак заражэнняў каронавірусам. 12.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-12T10:51+0300
2021-08-12T10:51+0300
2021-08-12T10:51+0300
сааз
небяспека
вакцынацыя
каронавірус
"йота"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055592199_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_16c9f1c66eae87be126f07c3b72426a8.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Варыянт каронавіруса "йота" не прыводзіць да больш сур'ёзнага цячэння хваробы, паведаміла напярэдадні на брыфінгу прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Марыя Ван Керкхове.Такія высновы ў арганізацыі зрабілі пасля аналізу папярэдняй інфармацыі, атрыманай з ЗША.Паводле яе слоў, йота-штам таксама не можа быць прычынай узнікнення больш сур'ёзных успышак заражэнняў каронавірусам.Эксперт СААЗ нагадала, што ў першы раз дадзены варыянт COVID-19 быў выяўлены ў Штатах у лістападзе 2020 года. Пазней, у сакавіку 2021-га, штам "йота" быў пазначаны як "выклікаючы цікавасць".Ван Керкхове заявіла, што зараз у ЗША колькасць выпадкаў заражэння варыянтам "йота" зніжаецца: на тэрыторыі краіны пераважае варыянт каронавіруса "дэльта".Амаль новы штамШтам "йота" (B.1.526) упершыню выявілі ў Нью-Йорку восенню 2020 года. Спецыялісты сабралі і вывучылі дадзеныя за перыяд з лістапада 2020-га па красавік 2021-га.Яны зрабілі выснову, што дадзеная версія каронавіруса павялічвае рызыку смяротных зыходаў у заражаных ім людзей на 46% ва ўзросце ад 45 да 64 гадоў, на 82% для узроставай групы 65-74 гады, і 62% у тых, каму больш за 75 гадоў.Акрамя таго, варыянт віруса B.1.526 перадаецца на 15-25% хутчэй, чым іншыя вядомыя мутацыі.Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) уключыла "йоту" у спіс штамаў, якія ўяўляюць цікавасць.У спіс "выклікаючых заклапочанасць" ужо ўнесены чатыры варыянты каронавіруса: "альфа" ("брытанскі"), "бэта" ("паўднёваафрыканскі"), "гама" ("бразільскі") і "дэльта" ("індыйскі").Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055592199_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_bfc1ebefdffe4f91fd4af8e105decd88.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сааз, небяспека, вакцынацыя, каронавірус, "йота"-штам
сааз, небяспека, вакцынацыя, каронавірус, "йота"-штам
СААЗ ацаніла небяспеку йота-штама каронавіруса
Па дадзеных СААЗ, йота-штам таксама не можа быць прычынай узнікнення больш сур'ёзных успышак заражэнняў каронавірусам.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Варыянт каронавіруса "йота" не прыводзіць да больш сур'ёзнага цячэння хваробы, паведаміла напярэдадні на брыфінгу прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Марыя Ван Керкхове.
Такія высновы ў арганізацыі зрабілі пасля аналізу папярэдняй інфармацыі, атрыманай з ЗША.
"Папярэднія дадзеныя з Нью-Йорка кажуць пра тое, што варыянт не прыводзіць да больш цяжкага захворвання", - сказала Ван Керкхове.
Паводле яе слоў, йота-штам таксама не можа быць прычынай узнікнення больш сур'ёзных успышак заражэнняў каронавірусам.
Эксперт СААЗ нагадала, што ў першы раз дадзены варыянт COVID-19 быў выяўлены ў Штатах у лістападзе 2020 года. Пазней, у сакавіку 2021-га, штам "йота" быў пазначаны як "выклікаючы цікавасць".
Ван Керкхове заявіла, што зараз у ЗША колькасць выпадкаў заражэння варыянтам "йота" зніжаецца: на тэрыторыі краіны пераважае варыянт каронавіруса "дэльта".
Штам "йота" (B.1.526) упершыню выявілі ў Нью-Йорку восенню 2020 года. Спецыялісты сабралі і вывучылі дадзеныя за перыяд з лістапада 2020-га па красавік 2021-га.
Яны зрабілі выснову, што дадзеная версія каронавіруса павялічвае рызыку смяротных зыходаў у заражаных ім людзей на 46% ва ўзросце ад 45 да 64 гадоў, на 82% для узроставай групы 65-74 гады, і 62% у тых, каму больш за 75 гадоў.
Акрамя таго, варыянт віруса B.1.526 перадаецца на 15-25% хутчэй, чым іншыя вядомыя мутацыі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) уключыла "йоту" у спіс штамаў, якія ўяўляюць цікавасць.
У спіс "выклікаючых заклапочанасць" ужо ўнесены чатыры варыянты каронавіруса: "альфа" ("брытанскі"), "бэта" ("паўднёваафрыканскі"), "гама" ("бразільскі") і "дэльта" ("індыйскі").
СМІ: землі ў Германіі
хочуць вярнуць федэральным уладам частку вакцын
Турыстаў на Кіпры
абавязалі штотыдзень рабіць тэст на каронавірус