https://bel.sputnik.by/20210813/lukashenka-patlumachy-chamu-ne-razvalvae-selgaspradpryemstvy--kaaperatyvy-1055640015.html
Лукашэнка патлумачыў, чаму не развальвае сельгаспрадпрыемствы і кааператывы
Лукашэнка патлумачыў, чаму не развальвае сельгаспрадпрыемствы і кааператывы
Sputnik Беларусь
Упершыню пра тое, каб у Беларусі ствараць "вёскі будучыні", загаварылі некалькі гадоў таму, а ў 2017 годзе ўрад анансаваў маштабны і амбіцыйны праект. 13.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-13T13:48+0300
2021-08-13T13:48+0300
2021-08-13T13:48+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
сельская гаспадарка
праект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055643263_69:0:1214:644_1920x0_80_0_0_2ad63d4522ca7031b905cf882861dd2e.jpg
МІНСК, 13 жні - Sputnik. Ёсць фермеры, якія жадаюць узяць зямлю, але несці сацыяльную нагрузку не хочуць, пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання аграгарадка Ціхінічы.У Лукашэнкі сёння рабочая паездка ў Гомельскую вобласць."Мы падтрымліваем сельскую гаспадарку (сельгаспрадпрыемствы), таму што яны глядзяць за вёскамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.Гаворка ў першую чаргу ідзе пра падтрыманне парадку, добраўпарадкаванне, дапамогу вяскоўцам розных пытаннях. Многія вёскі знаходзяцца ў зоне працы такіх буйных прадпрыемстваў."Вось таму я і не развальваю сельгаспрадпрыемствы і кааператывы", - падкрэсліў беларускі лідэр.Развіваць вёскіНаведваючы Ціхінічы, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на развіццё вытворчай сферы ў "вёсках будучыні".Ён таксама дадаў, што Беларусь калісьці прыйдзе да таго, што "людзі ў асноўным будуць жыць у аграгарадках"."І дай бог нам захаваць вёскі другога ўзроўню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.Усяго па краіне ў праект "Вёска будучыні" ўключана больш за 170 аграгарадкоў і вёсак. Населеныя пункты распранулі на пяць узроўняў у залежнасці ад колькасці насельніцтва: першы - больш за 700 жыхароў, другі - 500-700, трэці - 200-500, чацвёрты - 50-200 і пяты - да 20 чалавек.У іх актыўна развіваюць вытворчасць і сацыяльную сферу. За апошнія два гады ў Ціхінічах абнавілі дарожную інфраструктуру, адрамантавалі і пабудавалі новыя сацыяльныя і спартыўныя аб'екты, азелянілі і добраўпарадкавалі тэрыторыю аграгарадка. Таксама была ўдасканалена вытворчая сфера прадпрыемстваў камунальнай уласнасці.Юбілей беларускага камбайнаПрэзідэнт падчас паездкі ў Рагачоўскі азнаёміўся з работай новага самаходнага збожжаўборачнага камбайна GH810 (КЗС-3321). Гэта стала падставай успомніць, як 25 гадоў таму прымалася рашэнне па першаму беларускаму камбайну."Прыбіраць не было чым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Генеральны канструктар НТЦ камбайнабудавання ААТ "Гомсельмаш" Сяргей Федаровіч нагадаў, што 24 жніўня спаўняецца 25 гадоў, як было прынята прынцыповае рашэнне аб развіцці ў Беларусі айчыннага камбайнабудавання.Прэзідэнт адзначыў, што тады многія выказваліся супраць такога рашэння, прапаноўваючы купляць неабходную тэхніку за мяжой. Цяпер жа ў Беларусі ёсць цэлая лінейка айчынных камбайнаў сусветнага ўзроўню.Лукашэнка прапанаваў падумаць над тым, каб 24 жніўня сустрэцца дзесьці ў полі і "засталбіць" гэтую дату."Вёска будучыні"Пра тое, што ў Беларусі, дзе пабудавана шмат аграгарадкоў, трэба стварыць і "вёскі будучыні", пачалі казаць некалькі гадоў таму. Афіцыйна гэтую інфармацыю агучыў урад у 2017 годзе. Тагачасны віцэ-прэм'ер урада Міхаіл Русы анансаваў амбіцыйны праект па стварэнню ў краіне вёсак будучыні ў Авальнай зале, дзе сабраліся дэпутаты і сенатары.Тады ён растлумачыў, што ствараць вёскі даручыў кіраўнік дзяржавы - для таго, каб прыводзіць у парадак пасёлкі гарадскога тыпу.За ўзор "вёскі будучыні" будуць узяты ўжо наяўныя прыгожыя і добраўпарадкаваныя аб'екты - вёска Копысь, аграгарадок Верцялішкі.Распрацоўкай канцэпцыі праекта займаецца міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.Аграгарадок Ціхінічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, які сёння наведвае Лукашэнка, знаходзіцца ў 20-ці кіламетрах ад горада Рагачова і ў 130 кіламетрах ад абласнога цэнтра."Ціхінічы" - сучасная шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці малака, вырошчванні цялушак, збожжа, бульбы, кармоў і яблыкаў.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055643263_212:0:1071:644_1920x0_80_0_0_0499607931ab5d2fbf9e7500d04a317d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, сельская гаспадарка, праект
аляксандр лукашэнка, беларусь, сельская гаспадарка, праект
Лукашэнка патлумачыў, чаму не развальвае сельгаспрадпрыемствы і кааператывы
Упершыню пра тое, каб у Беларусі ствараць "вёскі будучыні", загаварылі некалькі гадоў таму, а ў 2017 годзе ўрад анансаваў маштабны і амбіцыйны праект.
МІНСК, 13 жні - Sputnik. Ёсць фермеры, якія жадаюць узяць зямлю, але несці сацыяльную нагрузку не хочуць, пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання аграгарадка Ціхінічы.
У Лукашэнкі сёння рабочая паездка ў Гомельскую вобласць.
"Мы падтрымліваем сельскую гаспадарку (сельгаспрадпрыемствы), таму што яны глядзяць за вёскамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворка ў першую чаргу ідзе пра падтрыманне парадку, добраўпарадкаванне, дапамогу вяскоўцам розных пытаннях. Многія вёскі знаходзяцца ў зоне працы такіх буйных прадпрыемстваў.
"Вось таму я і не развальваю сельгаспрадпрыемствы і кааператывы", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Наведваючы Ціхінічы, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на развіццё вытворчай сферы ў "вёсках будучыні".
"У нас заўсёды адставала вытворчая сфера. Быццам бы ўсюды школы ёсць, крамы, дамы культуры, дарогі і гэтак далей. А вытворчая база адставала. Гэта значыць людзей мы паселім, але ім жа трэба там даць дастойную работу. Таму трэба і вытворчасцю займацца", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама дадаў, што Беларусь калісьці прыйдзе да таго, што "людзі ў асноўным будуць жыць у аграгарадках".
"І дай бог нам захаваць вёскі другога ўзроўню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Усяго па краіне ў праект "Вёска будучыні" ўключана больш за 170 аграгарадкоў і вёсак. Населеныя пункты распранулі на пяць узроўняў у залежнасці ад колькасці насельніцтва: першы - больш за 700 жыхароў, другі - 500-700, трэці - 200-500, чацвёрты - 50-200 і пяты - да 20 чалавек.
У іх актыўна развіваюць вытворчасць і сацыяльную сферу. За апошнія два гады ў Ціхінічах абнавілі дарожную інфраструктуру, адрамантавалі і пабудавалі новыя сацыяльныя і спартыўныя аб'екты, азелянілі і добраўпарадкавалі тэрыторыю аграгарадка. Таксама была ўдасканалена вытворчая сфера прадпрыемстваў камунальнай уласнасці.
Юбілей беларускага камбайна
Прэзідэнт падчас паездкі ў Рагачоўскі азнаёміўся з работай новага самаходнага збожжаўборачнага камбайна GH810 (КЗС-3321). Гэта стала падставай успомніць, як 25 гадоў таму прымалася рашэнне па першаму беларускаму камбайну.
"Прыбіраць не было чым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Генеральны канструктар НТЦ камбайнабудавання ААТ "Гомсельмаш" Сяргей Федаровіч нагадаў, што 24 жніўня спаўняецца 25 гадоў, як было прынята прынцыповае рашэнне аб развіцці ў Беларусі айчыннага камбайнабудавання.
Прэзідэнт адзначыў, што тады многія выказваліся супраць такога рашэння, прапаноўваючы купляць неабходную тэхніку за мяжой. Цяпер жа ў Беларусі ёсць цэлая лінейка айчынных камбайнаў сусветнага ўзроўню.
Лукашэнка прапанаваў падумаць над тым, каб 24 жніўня сустрэцца дзесьці ў полі і "засталбіць" гэтую дату.
Пра тое, што ў Беларусі, дзе пабудавана шмат аграгарадкоў, трэба стварыць і "вёскі будучыні", пачалі казаць некалькі гадоў таму. Афіцыйна гэтую інфармацыю агучыў урад у 2017 годзе. Тагачасны віцэ-прэм'ер урада Міхаіл Русы анансаваў амбіцыйны праект па стварэнню ў краіне вёсак будучыні ў Авальнай зале, дзе сабраліся дэпутаты і сенатары.
Тады ён растлумачыў, што ствараць вёскі даручыў кіраўнік дзяржавы - для таго, каб прыводзіць у парадак пасёлкі гарадскога тыпу.
За ўзор "вёскі будучыні" будуць узяты ўжо наяўныя прыгожыя і добраўпарадкаваныя аб'екты - вёска Копысь, аграгарадок Верцялішкі.
Распрацоўкай канцэпцыі праекта займаецца міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Аграгарадок Ціхінічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, які сёння наведвае Лукашэнка, знаходзіцца ў 20-ці кіламетрах ад горада Рагачова і ў 130 кіламетрах ад абласнога цэнтра.
"Ціхінічы" - сучасная шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці малака, вырошчванні цялушак, збожжа, бульбы, кармоў і яблыкаў.
Ніякай прымусоўкі: Лукашэнка выказаўся
пра вакцынацыю насельніцтваЛукашэнка даручыў увесці меры ў адказ на
новыя санкцыі Захаду