https://bel.sputnik.by/20210814/zhoty-zroven-nebyaspek-abyaleny-na-nyadzelyu-z-za-spyakoty-1055667349.html
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены на нядзелю з-за спякоты
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены на нядзелю з-за спякоты
Sputnik Беларусь
Як прагназуюць сіноптыкі, у бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе вышэй за 30 градусаў цяпла, а ў некаторых месцах магчымы і навальніцы. 14.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-14T15:05+0300
2021-08-14T15:05+0300
2021-08-14T15:05+0300
надвор'е
прырода
спякота
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101666/69/1016666994_0:78:1024:654_1920x0_80_0_0_72b446931bc62c3b5bf3ec4b0bd936e8.jpg
МІНСК, 14 жні - Sputnik. З-за спякоты, якая вярнулася ў Беларусь на некалькі дзён, Белгідрамет абвясціў жоўты ўзровень небяспекі. Максімальна высокую тэмпературу абяцаюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях - да 31 градуса.У нядзелю, 15 жніўня, будзе сонечна, хоць у некаторых месцах (у асноўным на поўдні і паўднёвым усходзе краіны) пройдуць навальніцы. Ноччу і раніцай будзе туман, а днём сіноптыкі таксама не выключаюць парывісты вецер.Тэмпература ў начны час будзе вагацца ад 10 да 16 градусаў, днём паветра прагрэецца да 24-31 градуса, падкрэслілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.Жоўты ўзровень небяспекі азначае, што надвор'е патэнцыйна небяспечна, магчымы ападкі, навальніцы, парывы ветру, высокія або нізкія тэмпературы, якія могуць прадстаўляць небяспеку. Існуе чатыры ўзроўні небяспекі надвор'я: зялёны, жоўты, аранжавы і чырвоны.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101666/69/1016666994_26:0:999:730_1920x0_80_0_0_94d1c110fd8c59a4b3f357b3dba885ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, спякота
надвор'е, прырода, спякота
Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены на нядзелю з-за спякоты
Як прагназуюць сіноптыкі, у бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе вышэй за 30 градусаў цяпла, а ў некаторых месцах магчымы і навальніцы.
МІНСК, 14 жні - Sputnik. З-за спякоты, якая вярнулася ў Беларусь на некалькі дзён, Белгідрамет абвясціў жоўты ўзровень небяспекі. Максімальна высокую тэмпературу абяцаюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях - да 31 градуса.
У нядзелю, 15 жніўня, будзе сонечна, хоць у некаторых месцах (у асноўным на поўдні і паўднёвым усходзе краіны) пройдуць навальніцы. Ноччу і раніцай будзе туман, а днём сіноптыкі таксама не выключаюць парывісты вецер.
Тэмпература ў начны час будзе вагацца ад 10 да 16 градусаў, днём паветра прагрэецца да 24-31 градуса, падкрэслілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Жоўты ўзровень небяспекі азначае, што надвор'е патэнцыйна небяспечна, магчымы ападкі, навальніцы, парывы ветру, высокія або нізкія тэмпературы, якія могуць прадстаўляць небяспеку. Існуе чатыры ўзроўні небяспекі надвор'я: зялёны, жоўты, аранжавы і чырвоны.
Насельнікі заапарка ратуюцца ад спёкі пры дапамозе ледзяных "тартоў"
Выратаванне тапельца вачыма відавочцы - відэа