https://bel.sputnik.by/20210817/mnsk--maskva-praktychna-zgadnl-darozhnyya-karty---snapko-1055728643.html
Мінск і Масква практычна ўзгаднілі дарожныя карты - Снапкоў
Мінск і Масква практычна ўзгаднілі дарожныя карты - Снапкоў
Sputnik Беларусь
Галоўнае для расіян у пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей - пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, для беларусаў - умовы супрацоўніцтва ў... 17.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-17T15:30+0300
2021-08-17T15:30+0300
2023-07-24T16:22+0300
мінск
мікалай снапкоў
дарожныя карты
саюзная дзяржава беларусі і расіі
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104483/91/1044839107_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_bd75f454054e07fa4f63ef03ca49d4a8.jpg
МІНСК, 17 жні - Sputnik. Беларусь і Расія практычна поўнасцю ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы, заявіў у аўторак першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Мікалай Снапкоў на нарадзе ў прэзідэнта.Паводле яго слоў, бакі выйшлі на практычна цалкам узгоднены пакет інтэграцыйных дакументаў, які ўключае асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм. Акрамя таго, гэта праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні, адзначыў Снапкоў.Першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што Беларусь і Расія ўжо амаль тры гады рэалізуюць падыходы па паглыбленні інтэграцыі.Саюзныя праграмы Беларусі і РасііІніцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Міжурадавая група падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, што тычацца паставак нафты і газу, мытнага і падатковага рэгулявання, клімату і гэтак далей. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновыя дарожныя карты па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.Чытайце таксама:
мінск
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104483/91/1044839107_77:0:1105:771_1920x0_80_0_0_2c6bd5b2aa0f7be20b57113220475bcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, мікалай снапкоў, дарожныя карты, масква
мінск, мікалай снапкоў, дарожныя карты, масква
Мінск і Масква практычна ўзгаднілі дарожныя карты - Снапкоў
15:30 17.08.2021 (абноўлена: 16:22 24.07.2023) Галоўнае для расіян у пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей - пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, для беларусаў - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак.
МІНСК, 17 жні - Sputnik. Беларусь і Расія практычна поўнасцю ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы, заявіў у аўторак першы віцэ-прэм'ер рэспублікі Мікалай Снапкоў на нарадзе ў прэзідэнта.
Паводле яго слоў, бакі выйшлі на практычна цалкам узгоднены пакет інтэграцыйных дакументаў, які ўключае асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм. Акрамя таго, гэта праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні, адзначыў Снапкоў.
Першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што Беларусь і Расія ўжо амаль тры гады рэалізуюць падыходы па паглыбленні інтэграцыі.
"У працэсе перамоваў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку. Для расіян гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання... Для нас - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак", - канстатаваў Снапкоў, яго цытуе дзяржагенства БелТА.
Саюзныя праграмы Беларусі і Расіі
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Міжурадавая група падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, што тычацца паставак нафты і газу, мытнага і падатковага рэгулявання, клімату і гэтак далей. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.
У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе 28 галіновыя дарожныя карты па развіцці эканамічнай інтэграцыі. Ён тлумачыў, што пакуль застаецца ўзгадніць дарожную карту па прыродным газе.
Мезенцаў: па інтэграцыі Расіі і Беларусі засталося абмеркаваць энергетыку і падаткі
Беларусь і Расія падпішуць
саюзныя праграмы своечасова – Мезенцаў
Лук'янаў:
дарожныя карты амаль ўзгоднены, засталася ўсяго адна