Відэа

Як навальніца прыйшла ў Мінск і што пасля сябе пакінула – відэа

Падпісацца
Шквалісты вецер і суцэльная сцяна дажджу: моцная навальніца прайшла ў сталіцы Беларусі. Глядзіце на відэа Sputnik, як велізарная хмара ішла ў цэнтр Мінска і што пакінула пасля сябе.
З-за моцных навальніц і ветру ў аўторак, 17 жніўня, у Беларусі быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Белгідрамет паведаміў, што ў Мінску навальніцы чакаюцца з поўдня.
Так і адбылося: велічэзная хмара набліжалася да цэнтра горада каля 12 гадзін. Яе колер мяняўся ад шэрага-блакітнага да сіне-шэрага. На кадрах бачна, як аблокі рухаюцца ў бок атэля "Беларусь". Пасля некалькіх грымот і маланак пачаўся моцны лівень.
Па прагнозах сіноптыкаў, дрэннае надвор'е будзе засмучаць жыхароў беларускай сталіцы да вечара. Навальніца і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с можа працягнуцца да 18:00.
Глядзіце таксама:
Паводкі і апоўзні: чарговая катастрофа Турцыі - відэа
Пекла ў Грэцыі: з-за пажараў краіна ператвараецца ў папялішча - відэа
Пажары ў Турцыі: як МНС Беларусі дапамагае тушыць агонь - відэа
Стужка навiн
0