https://bel.sputnik.by/20210818/dzevyats-chalavek-z-afganstana-zvyarnulsya-da-belaruskkh-dyplamata-za-dapamogay-1055758044.html
Дзевяць чалавек з Афганістана звярнуліся да беларускіх дыпламатаў за дапамогай
Дзевяць чалавек з Афганістана звярнуліся да беларускіх дыпламатаў за дапамогай
Sputnik Беларусь
Пасольства Беларусі ў Таджыкістане паведамляла ў панядзелак, што ім паступіў адзін зварот з просьбай дапамагчы пакінуць Афганістан беларускаму грамадзяніну... 18.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-18T14:48+0300
2021-08-18T14:48+0300
2021-08-18T14:48+0300
таджыкістан
афганістан
дыпламаты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/12/1055757483_0:255:2735:1793_1920x0_80_0_0_8547350be9dddbe078e2ed2299239264.jpg
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Беларускім дыпламатам паступіла дзевяць зваротаў з просьбай дапамагчы пакінуць Афганістан, паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў."Гэта звароты і з Мінска, і з Кабула дапамагчы беларускім грамадзянам, афганскім грамадзянам з выглядам на жыхарства ў Беларусі або членам змешаных сем'яў", - цытуе радыё "Мір" дыпламата.Іваноў падкрэсліў, што ўсім, хто звярнуўся па дапамогу, паспрабуюць дапамагчы з'ехаць з Афганістана. У сувязі з тым, што ў краіне няма беларускага пасольства, тыя грамадзяне рэспублікі, якія знаходзяцца ў Афганістане, могуць звяртацца па дапамогу ў дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Таджыкістане.Што адбылося ў АфганістанеПрэзідэнт ЗША Джо Байдэн у красавіку заявіў аб планах па вываду амерыканскіх вайскоўцаў з Афганістана да 11 верасня 2021 года. Вывад войск адбываўся з апярэджаннем графіка.У апошнія тыдні "Талібан" (забароненая ў Расіі тэрарыстычная арганізацыя) актывізаваўся, у мінулую нядзелю стала вядома пра захоп прэзідэнцкага палаца і кантроль над усімі пагранпераходамі.Адзінай непадкантрольнай ім правінцыяй на дадзены момант застаецца Панджшар на паўночны ўсход ад Кабула.Кіраўнік Афганістана Ашраф Гані пакінуў краіну, "каб прадухіліць бойню". У ноч на панядзелак афіцыйны прадстаўнік палітофіса "Талібану" Мухамед Наім заявіў, што вайна ў Афганістане скончана, а форма праўлення ў дзяржаве праясніцца на бліжэйшы час.Талібы абвясцілі ўсеагульную амністыю і заявілі, што мірныя грамадзяне Афганістана павінны здаць зброю і боепрыпасы членам руху.Чытайце таксама:
таджыкістан
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/12/1055757483_2:0:2733:2048_1920x0_80_0_0_bdd225deab2742c8dd57212a74e9802d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
таджыкістан, афганістан, дыпламаты
таджыкістан, афганістан, дыпламаты
Дзевяць чалавек з Афганістана звярнуліся да беларускіх дыпламатаў за дапамогай
Пасольства Беларусі ў Таджыкістане паведамляла ў панядзелак, што ім паступіў адзін зварот з просьбай дапамагчы пакінуць Афганістан беларускаму грамадзяніну, цяпер стала вядома, што іх у краіне больш.
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Беларускім дыпламатам паступіла дзевяць зваротаў з просьбай дапамагчы пакінуць Афганістан, паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане Алег Іваноў.
"Гэта звароты і з Мінска, і з Кабула дапамагчы беларускім грамадзянам, афганскім грамадзянам з выглядам на жыхарства ў Беларусі або членам змешаных сем'яў", - цытуе радыё "Мір" дыпламата.
Іваноў падкрэсліў, што ўсім, хто звярнуўся па дапамогу, паспрабуюць дапамагчы з'ехаць з Афганістана. У сувязі з тым, што ў краіне няма беларускага пасольства, тыя грамадзяне рэспублікі, якія знаходзяцца ў Афганістане, могуць звяртацца па дапамогу ў дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Таджыкістане.
Што адбылося ў Афганістане
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у красавіку заявіў аб планах па вываду амерыканскіх вайскоўцаў з Афганістана да 11 верасня 2021 года. Вывад войск адбываўся з апярэджаннем графіка.
У апошнія тыдні "Талібан" (забароненая ў Расіі тэрарыстычная арганізацыя) актывізаваўся, у мінулую нядзелю стала вядома пра захоп прэзідэнцкага палаца і кантроль над усімі пагранпераходамі.
Адзінай непадкантрольнай ім правінцыяй на дадзены момант застаецца Панджшар на паўночны ўсход ад Кабула.
Кіраўнік Афганістана Ашраф Гані пакінуў краіну, "каб прадухіліць бойню". У ноч на панядзелак афіцыйны прадстаўнік палітофіса "Талібану" Мухамед Наім заявіў, што вайна ў Афганістане скончана, а форма праўлення ў дзяржаве праясніцца на бліжэйшы час.
Талібы абвясцілі ўсеагульную амністыю і заявілі, што мірныя грамадзяне Афганістана павінны здаць зброю і боепрыпасы членам руху.
Сітуацыя ў Афганістане: навіны на раніцу аўторка
Беларускія ваенныя адправяцца
на мяжу з Афганістанам?
Прэзідэнт Афганістана пагадзіўся сысці ў адстаўку і пакінуў Афганістан