https://bel.sputnik.by/20210818/lukashenka-pavnshava-mezentsava-z-dnm-naradzhennya-1055748652.html
Лукашэнка павіншаваў Мезенцава з днём нараджэння
Лукашэнка павіншаваў Мезенцава з днём нараджэння
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што былы расійскі пасол - перакананы прыхільнік саюзнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 18.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-18T10:20+0300
2021-08-18T10:20+0300
2021-08-18T10:20+0300
аляксандр лукашэнка
дзмітрый мезенцаў
інтэграцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1a/1047233070_0:0:1097:617_1920x0_80_0_0_18b86c0ffe8b3fe56e07586ed67c6f08.jpg
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.Да прызначэння на пасаду дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Мезенцаў некалькі гадоў узначальваў расійскую дыпмісію ў Мінску - быў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Расіі ў Беларусі.Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Мезенцава будзе і ў далейшым садзейнічаць яднанню брацкіх народаў Беларусі і Расіі, умацаванню ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх сувязей, падтрыманню канструктыўнага дыялогу па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня.Нагадаем, што Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцны Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі 30 красавіка 2019 года і прапрацаваў на гэтай пасадзе аж да 19 сакавіка 2021 года.На пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ён быў прызначаны ў сакавіку.Пра Дзмітрыя МезенцаваДзмітрый Мезенцаў - ураджэнец Ленінграда, падчас службы ў войску быў супрацоўнікам армейскага друку, член Саюза журналістаў СССР і Расіі. У 2000-м быў прэзідэнтам Цэнтра стратэгічных распрацовак, які забяспечваў выбарчую кампанію Уладзіміра Пуціна.З 2002 па 2012 год займаў розныя пасады ў адміністрацыі Іркуцкай вобласці, уключаючы і пост губернатара. З 2013 па 2016 год - генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).У 2012 годзе Мезенцаў вылучаўся на прэзідэнцкія выбары ад прафсаюза Усходне-Сібірскай чыгункі, аднак ЦВК адмовіў кандыдату ў рэгістрацыі з-за недастатковай колькасці подпісаў. З 2016 года - член Саўфеда Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1a/1047233070_48:0:871:617_1920x0_80_0_0_075feecc721f37ee6b610c81b2cb277b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзмітрый мезенцаў, інтэграцыя
аляксандр лукашэнка, дзмітрый мезенцаў, інтэграцыя
Лукашэнка павіншаваў Мезенцава з днём нараджэння
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што былы расійскі пасол - перакананы прыхільнік саюзнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
МІНСК, 18 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.
Да прызначэння на пасаду дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Мезенцаў некалькі гадоў узначальваў расійскую дыпмісію ў Мінску - быў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Расіі ў Беларусі.
"Вас ведаюць як перакананага прыхільніка развіцця адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, паглыблення інтэграцыйных працэсаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Мезенцава будзе і ў далейшым садзейнічаць яднанню брацкіх народаў Беларусі і Расіі, умацаванню ўзаемавыгадных беларуска-расійскіх сувязей, падтрыманню канструктыўнага дыялогу па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня.
Нагадаем, што Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцны Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі 30 красавіка 2019 года і прапрацаваў на гэтай пасадзе аж да 19 сакавіка 2021 года.
На пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ён быў прызначаны ў сакавіку.
Дзмітрый Мезенцаў - ураджэнец Ленінграда, падчас службы ў войску быў супрацоўнікам армейскага друку, член Саюза журналістаў СССР і Расіі. У 2000-м быў прэзідэнтам Цэнтра стратэгічных распрацовак, які забяспечваў выбарчую кампанію Уладзіміра Пуціна.
З 2002 па 2012 год займаў розныя пасады ў адміністрацыі Іркуцкай вобласці, уключаючы і пост губернатара. З 2013 па 2016 год - генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
У 2012 годзе Мезенцаў вылучаўся на прэзідэнцкія выбары ад прафсаюза Усходне-Сібірскай чыгункі, аднак ЦВК адмовіў кандыдату ў рэгістрацыі з-за недастатковай колькасці подпісаў. З 2016 года - член Саўфеда Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
Беларусь прыйдзе да аптымальнага фармату
адносін з Крымам - Мезенцаў
Мезенцаў: "Дня Саюзнай дзяржавы" у рамках "Славянскага базару" мала
Мезенцаў:
маладзёжная праца ў Саюзнай дзяржаве павінна быць рэальнай