https://bel.sputnik.by/20210819/geta-svyatoe-lukashenka-raskaza-pra-napanenne-byudzhetu--vyplatse-padatka-1055787559.html
Гэта святое: Лукашэнка расказаў пра напаўненне бюджэту і выплату падаткаў
Гэта святое: Лукашэнка расказаў пра напаўненне бюджэту і выплату падаткаў
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады звярнулі ўвагу на абарону айчыннага фінансавага рынку і барацьбу з выплатай заробкаў у канвертах, таму што гэта пытанне абароны пенсійнай... 19.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-19T12:22+0300
2021-08-19T12:22+0300
2021-08-19T12:24+0300
падаткі
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_0:98:3000:1786_1920x0_80_0_0_e421c55a4f129fda13ab8818f352250d.jpg
МІНСК, 19 жні - Sputnik. Выплата падаткаў - гэта справа святая, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з кіраўніком МПЗ Сяргеем Налівайка і старшынёй КДК Васілём Герасімавым.Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сённяшняя нарада з чыноўнікамі прысвечана пытанням, якія непасрэдна знаходзяцца ў зоне іх прафесійнай адказнасці.Пасля чаго дадаў, што як бы там ні было дзіўна, бюджэт рэспублікі "складваецца лепш нават, чым мы думалі, і лепш, чым магло быць". Беларускі лідэр пры гэтым звярнуў увагу, што гэты факт яшчэ не кажа пра тое, што неабходна адыходзіць ад фундаментальных пытанняў, якія падымаліся вышэй."Выплата падаткаў - гэта справа святая", - асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.Страшная адказнасцьПры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што шмат разоў казаў пра тое, што ў іншых краінах наступаюць страшныя пакаранні за парушэнні ў сферы выплаты падаткаў.На яго думку, у гэтых краінах любы грамадзянін нават не задумваецца пра тое, як яму абысці падатковае заканадаўства і сысці ад выплаты падаткаў."Наперад заплаціць, каб да яго не было прэтэнзій", - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_499:0:3000:1876_1920x0_80_0_0_23f21403c58a1e42feec39d7f91f8591.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падаткі, аляксандр лукашэнка
падаткі, аляксандр лукашэнка
Гэта святое: Лукашэнка расказаў пра напаўненне бюджэту і выплату падаткаў
12:22 19.08.2021 (абноўлена: 12:24 19.08.2021) Беларускія ўлады звярнулі ўвагу на абарону айчыннага фінансавага рынку і барацьбу з выплатай заробкаў у канвертах, таму што гэта пытанне абароны пенсійнай сістэмы.
МІНСК, 19 жні - Sputnik. Выплата падаткаў - гэта справа святая, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з кіраўніком МПЗ Сяргеем Налівайка і старшынёй КДК Васілём Герасімавым.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сённяшняя нарада з чыноўнікамі прысвечана пытанням, якія непасрэдна знаходзяцца ў зоне іх прафесійнай адказнасці.
"Многія пачнуць казаць, што ў нас у бюджэце грошай не хапае, таму мы пра падаткі загаварылі. Гэта звычайныя заявы нашых "свядомых" пратэстуноў. Абсалютна не", - запэўніў ён.
Пасля чаго дадаў, што як бы там ні было дзіўна, бюджэт рэспублікі "складваецца лепш нават, чым мы думалі, і лепш, чым магло быць". Беларускі лідэр пры гэтым звярнуў увагу, што гэты факт яшчэ не кажа пра тое, што неабходна адыходзіць ад фундаментальных пытанняў, якія падымаліся вышэй.
"Выплата падаткаў - гэта справа святая", - асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка, яго словы прыводзіць БелТА.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што шмат разоў казаў пра тое, што ў іншых краінах наступаюць страшныя пакаранні за парушэнні ў сферы выплаты падаткаў.
"У так званых дэмакратычных краінах - ЗША і іншых. Злачынства нумар адзін - гэта нявыплата падаткаў. Можа быць, таму яны багатыя дзяржавы", - выказаў меркаванне ён.
На яго думку, у гэтых краінах любы грамадзянін нават не задумваецца пра тое, як яму абысці падатковае заканадаўства і сысці ад выплаты падаткаў.
"Наперад заплаціць, каб да яго не было прэтэнзій", - выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка патлумачыў, чаму не развальвае
сельгаспрадпрыемствы і кааператывы
Лукашэнка даручыў увесці меры ў адказ на
новыя санкцыі Захаду