https://bel.sputnik.by/20210823/aranzhavy-zroven-nebyaspek-abyaleny-pa-podn-belarus-z-za-motsnykh-lnya-1055878558.html
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па поўдні Беларусі з-за моцных ліўняў
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па поўдні Беларусі з-за моцных ліўняў
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на ападкі, на рацэ Прыпяць у бліжэйшыя дні ўзровень вады можа дайсці да ўзроўню, пры якім узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. 23.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-23T16:51+0300
2021-08-23T16:51+0300
2021-08-23T16:51+0300
прырода
надвор'е
аранжавы ўзровень небяспекі
прыпяць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055876773_0:0:3136:1765_1920x0_80_0_0_c7dcd1f458936dd3c3c7b1009e45b780.jpg
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Моцныя дажджы чакаюцца ў аўторак у многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Белгідрамеце.Надвор'е на поўдні рэспублікі будуць вызначаць маларухомыя атмасферныя франты. Па астатняй частцы Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі.На поўдні рэспублікі магчымы моцныя дажджы, месцамі - навальніцы. Туман чакаецца ноччу і раніцай.Тэмпература паветра ўначы складзе +6 .. +11°С, па поўдні краіны слупок тэрмометра ўзнімецца да +13°С, днём чакаецца +14 .. +20°С, месцамі - да +22°С.Пры гэтым сіноптыкі б'юць трывогу з-за недахопу дажджоў каля Мазыра на рацэ Прыпяць. У бліжэйшыя дні, па прагнозах, узровень вады дойдзе да адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.Аранжавы ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е ўяўляе рэальную небяспеку для чалавека і можа негатыўна паўплываць на яго сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды, таксама магчымыя ахвяры.Асцярожнасць не перашкодзіцьНа мінулым тыдні ў аўторак таксама быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У выніку моцная непагадзь прайшлася па цэнтральным рэгіёне рэспублікі. Удар стыхіі прыйшоўся і на ГД "Ждановічы". У выніку пацярпелі два чалавекі, у тым ліку дзіця, іх адвезлі ў бальніцу.Ратавальнікі выязджалі на распілоўку ў Мінскай вобласці больш за 30 разоў. Таксама вецер знёс дахі 32 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў.Чытайце таксама:
прыпяць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055876773_405:0:3136:2048_1920x0_80_0_0_f3cefb2920b9b619a3a52d2d18968f02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прырода, надвор'е, аранжавы ўзровень небяспекі, прыпяць
прырода, надвор'е, аранжавы ўзровень небяспекі, прыпяць
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па поўдні Беларусі з-за моцных ліўняў
Нягледзячы на ападкі, на рацэ Прыпяць у бліжэйшыя дні ўзровень вады можа дайсці да ўзроўню, пры якім узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Моцныя дажджы чакаюцца ў аўторак у многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Белгідрамеце.
Надвор'е на поўдні рэспублікі будуць вызначаць маларухомыя атмасферныя франты. Па астатняй частцы Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі.
На поўдні рэспублікі магчымы моцныя дажджы, месцамі - навальніцы. Туман чакаецца ноччу і раніцай.
Тэмпература паветра ўначы складзе +6 .. +11°С, па поўдні краіны слупок тэрмометра ўзнімецца да +13°С, днём чакаецца +14 .. +20°С, месцамі - да +22°С.
Пры гэтым сіноптыкі б'юць трывогу з-за недахопу дажджоў каля Мазыра на рацэ Прыпяць. У бліжэйшыя дні, па прагнозах, узровень вады дойдзе да адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Аранжавы ўзровень небяспекі значыць, што надвор'е ўяўляе рэальную небяспеку для чалавека і можа негатыўна паўплываць на яго сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды, таксама магчымыя ахвяры.
Асцярожнасць не перашкодзіць
На мінулым тыдні ў аўторак таксама быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У выніку моцная непагадзь прайшлася па цэнтральным рэгіёне рэспублікі. Удар стыхіі прыйшоўся і на ГД "Ждановічы". У выніку пацярпелі два чалавекі, у тым ліку дзіця, іх адвезлі ў бальніцу.
Ратавальнікі выязджалі на распілоўку ў Мінскай вобласці больш за 30 разоў. Таксама вецер знёс дахі 32 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў.
Усё па грыбы:
абмежаванні на наведванне лясоў зняты па ўсёй Беларусі
Насельнікі заапарка ратуюцца ад спёкі пры дапамозе ледзяных "тартоў"
За ўсю гісторыю метэаназіранняў:
тэмпературны рэкорд чэрвеня пабіты ў Беларусі