Лаўроў ацаніў стан адносін Расіі і Еўрасаюза

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.08.2021
Падпісацца
Сяргей Лаўроў 25-26 жніўня знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вене.
МІНСК, 25 жні - Sputnik. Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў назваў сумным стан адносін паміж Расіяй і ЕС, кантакты зведзеныя да мінімуму з-за палітыкі Бруселя.
Лаўроў 25-26 жніўня знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вене. Ён правёў сустрэчу ў фармаце "тэт-а-тэт" са сваім аўстрыйскім калегам Аляксандэрам Шаленбергам, па выніках якой яны далі сумесную прэс-канферэнцыю.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што падчас перамоваў была нададзена асаблівая ўвага абстаноўцы на еўрапейскім кантыненце, у тым ліку "жаласнаму стану адносін паміж Расіяй і Еўрапейскім Саюзам".
"Кантакты з Бруселем зведзены да мінімуму з прычыны палітыкі ЕС, якая накіравана на стрымліванне Расіі. Мы са свайго боку выказалі гатоўнасць развіваць прагматычны дыялог і з Еўрасаюзам, і з яго членамі выключна ў раўнапраўным ўзаемапаважлівам ключы і шукаць дамоўленасці ў тых сферах, якія адпавядаюць узаемным інтарэсам", - заявіў Лаўроў.
Адносіны Расіі і заходніх краін пагоршыліся ў сувязі з сітуацыяй у Данбасе і вакол Крыма, які ўз'яднаўся з Расіяй па выніках праведзенага на паўвостраве рэферэндуму.
Захад, абвінаваціўшы Расію ва ўмяшанні, увёў супраць яе санкцыі, Масква прыняла меры ў адказ, узяла курс на імпартазамяшчэнне і не раз заяўляла, што размаўляць з ёй на мове санкцый контрпрадуктыўна, дадаючы, што яны не займеюць плёну.
Расія таксама неаднаразова заяўляла, што не з'яўляецца бокам канфлікту на Украіне і суб'ектам мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні. Масква не раз адпрэчвала ўсе абвінавачванні ў "агрэсіўных дзеяннях", кібератаках і ўмяшанні ў справы іншых краін, называючы іх галаслоўнымі.
Чытайце таксама:
Лаўрова абурылі словы Зяленскага ў дачыненні да рускіх на Украіне
Лаўроў: Крым як частка РФ уваходзіць у склад Саюзнай дзяржавы з Беларуссю
Захад за кошт Мінска спрабуе стварыць пояс нестабільнасці вакол Расіі - Лаўроў
Стужка навiн
0