https://bel.sputnik.by/20210826/u-belarus-drugoe-zolata-paralmpyady-boky---zno-chempn-1055968034.html
У Беларусі другое золата Паралімпіяды: Бокій - зноў чэмпіён
У Беларусі другое золата Паралімпіяды: Бокій - зноў чэмпіён
Sputnik Беларусь
Беларускі плывец-паралімпіец напярэдадні ужо выйграў з новым рэкордам заплыў на 100 метраў батэрфляем і цяпер плыве за новымі ўзнагародамі: у Лондане-2012 у... 26.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-26T14:21+0300
2021-08-26T14:21+0300
2021-08-26T14:21+0300
ігар бокій
золата
медаль
паралімпіяда
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1a/1055967186_0:0:720:406_1920x0_80_0_0_1a7b746489343bbbc7aa81a99552b2c7.jpg
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Беларускі плывец-паралімпіец Ігар Бокій выйграў другі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа, паведаміла прэс-служба НАК Беларусі.Дыстанцыю 100 метраў на спіне ён праплыў за рэкордныя 56,36 секунды. Сярэбряны медаль - у канадца Нікаласа Гая Турбиды (59,70 секунды), бронза - у расіяніна Уладзіміра Сотнікава (59,86 секунды).Нагадаем, Бокій ў сераду, 25 жніўня, стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Ён выступае ў класе S13 - для спартсменаў з дрэнным зрокам.На Паралімпіядзе ў Лондане-2012 беларус узяў 6 медалёў - 5 залатых і 1 сярэбраны, у Рыа-2016 - 7 (6 залатых і 1 бронзавы).У Токіа беларускія паралімпійцы выступаюць у пяці відах спорту, на мінулых гульнях у Рыа-дэ-Жанейра беларусы заваявалі 10 узнагарод - 8 залатых і 2 бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. Паралімпіяда пройдзе па 5 верасня.
https://bel.sputnik.by/20210617/Karonu-pakul-ne-nadzyava-Boky-pra-rekordy-na-Paralmpyadze--matyvatsyyu-1047895048.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1a/1055967186_0:0:720:540_1920x0_80_0_0_6a7747cb6455d0a5013f8604c00eb666.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар бокій, золата, медаль, паралімпіяда
ігар бокій, золата, медаль, паралімпіяда
У Беларусі другое золата Паралімпіяды: Бокій - зноў чэмпіён
Беларускі плывец-паралімпіец напярэдадні ужо выйграў з новым рэкордам заплыў на 100 метраў батэрфляем і цяпер плыве за новымі ўзнагародамі: у Лондане-2012 у яго было шэсць медалёў, у Рыа-2016 - сем.
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Беларускі плывец-паралімпіец Ігар Бокій выйграў другі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа, паведаміла прэс-служба НАК Беларусі.
Дыстанцыю 100 метраў на спіне ён праплыў за рэкордныя 56,36 секунды. Сярэбряны медаль - у канадца Нікаласа Гая Турбиды (59,70 секунды), бронза - у расіяніна Уладзіміра Сотнікава (59,86 секунды).
Нагадаем, Бокій ў сераду, 25 жніўня, стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Ён выступае ў класе S13 - для спартсменаў з дрэнным зрокам.
На Паралімпіядзе ў Лондане-2012 беларус узяў 6 медалёў - 5 залатых і 1 сярэбраны, у Рыа-2016 - 7 (6 залатых і 1 бронзавы).
У Токіа беларускія паралімпійцы выступаюць у пяці відах спорту, на мінулых гульнях у Рыа-дэ-Жанейра беларусы заваявалі 10 узнагарод - 8 залатых і 2 бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. Паралімпіяда пройдзе па 5 верасня.