https://bel.sputnik.by/20210827/novaya-statystyka-pa-covid-vyalk-rost-kolkasts-khvorykh-1056010314.html
Новая статыстыка па COVID: вялікі рост колькасці хворых
Новая статыстыка па COVID: вялікі рост колькасці хворых
Sputnik Беларусь
Паводле інфармацыі медыкаў, за апошнія 24 гадзіны ў рэспубліцы ад каронавіруса памерлі 12 чалавек. 27.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-27T16:21+0300
2021-08-27T16:21+0300
2021-08-27T16:21+0300
вакцынацыя
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/10/1055699796_0:0:3247:1827_1920x0_80_0_0_3514f2eb691cff554fac596475a8b718.jpg
МІНСК, 27 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус ў Беларусі за мінулыя суткі павялічылася на 311 у параўнанні з паказчыкам чацвярга 26 жніўня, сведчаць дадзеныя Міністэрства аховы здароўя рэспублікі."За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя - 1 862 пацыенты з COVID-19, выпісана - 1 733 пацыенты", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.Пры гэтым днём раней, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы быў афіцыйна пацверджаны 1 551 выпадак заражэння COVID-19.За суткі ў рэспубліцы памерлі 12 пацыентаў з каронавірусам (усяго з пачатку распаўсюджвання пандэміі - памерлі 3 735).З сакавіка 2020-га ў рэспубліцы было афіцыйна пацверджана заражэнне каронавірусам у 476 265 чалавек, ачунялі 469 569 пацыентаў.На гэты час у Беларусі першай дозай вакцыны ад COVID-19 прышчапіліся 1,62 мільёна грамадзян, цалкам прайшлі вакцынацыю - 1,33 мільёна.Новы ўсплёск - ужо хутка?Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, наведваючы ўстановы аховы здароўя Мінскага раёна, заявіў: нягледзячы на невялікі летні спад, чарговы эпідэмічны рост у Беларусі будзе ў верасні-кастрычніку.Міністр падкрэсліў, што беларусы ўжо навучыліся жыць з каронавірусам. Паводле яго слоў, установы аховы здароўя краіны забяспечаны медыкаментамі на больш як 6 месяцаў і сродкамі індывідуальнай абароны - на больш чым 3 месяцы.У бальнічных стацыянарах працуе амаль 77 тысяч ложкаў, з іх перапрафіляваны пад "кавід" - 6 тысяч. Кіслародных кропак за паўтара года стала ў два разы больш - зараз іх 20 700.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/10/1055699796_367:0:3096:2047_1920x0_80_0_0_ff17097c308325b7b4a47f3ba9442e55.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вакцынацыя, каронавірус
Новая статыстыка па COVID: вялікі рост колькасці хворых
Паводле інфармацыі медыкаў, за апошнія 24 гадзіны ў рэспубліцы ад каронавіруса памерлі 12 чалавек.
МІНСК, 27 жні - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус ў Беларусі за мінулыя суткі павялічылася на 311 у параўнанні з паказчыкам чацвярга 26 жніўня, сведчаць дадзеныя Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя - 1 862 пацыенты з COVID-19, выпісана - 1 733 пацыенты", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Пры гэтым днём раней, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы быў афіцыйна пацверджаны 1 551 выпадак заражэння COVID-19.
За суткі ў рэспубліцы памерлі 12 пацыентаў з каронавірусам (усяго з пачатку распаўсюджвання пандэміі - памерлі 3 735).
З сакавіка 2020-га ў рэспубліцы было афіцыйна пацверджана заражэнне каронавірусам у 476 265 чалавек, ачунялі 469 569 пацыентаў.
На гэты час у Беларусі першай дозай вакцыны ад COVID-19 прышчапіліся 1,62 мільёна грамадзян, цалкам прайшлі вакцынацыю - 1,33 мільёна.
Новы ўсплёск - ужо хутка?
Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, наведваючы ўстановы аховы здароўя Мінскага раёна, заявіў: нягледзячы на невялікі летні спад, чарговы эпідэмічны рост у Беларусі будзе ў верасні-кастрычніку.
Міністр падкрэсліў, што беларусы ўжо навучыліся жыць з каронавірусам. Паводле яго слоў, установы аховы здароўя краіны забяспечаны медыкаментамі на больш як 6 месяцаў і сродкамі індывідуальнай абароны - на больш чым 3 месяцы.
У бальнічных стацыянарах працуе амаль 77 тысяч ложкаў, з іх перапрафіляваны пад "кавід" - 6 тысяч. Кіслародных кропак за паўтара года стала ў два разы больш - зараз іх 20 700.
Здаць ПЦР-тэст можна будзе на Цэнтральным аўтавакзале ў Мінску
Доктар Мяснікоў: калектыўнага імунітэту да каронавірусу не будзе
Партыя кітайскай вакцыны ад каронавіруса
"Синофарм" паступіць у верасні