Беларусы ўзялі срэбра конкурсу "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"

© Sputnik / Ульяна Соловьева / Перайсці ў медыябанкБеларускія вайскоўцы на міжнародным конкурсе "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"
Беларускія вайскоўцы на міжнародным конкурсе Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2021
Падпісацца
Адзін з этапаў Міжнародных вайсковых гульняў завяршыўся ў Варонежскай вобласці паспяхова для каманды беларускіх ваенных кіроўцаў.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Беларуская каманда заняла другое месца на конкурсе "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі", цырымонія закрыцця якога адбылася ў Варонежскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
У першынстве сярод ваенных кіроўцаў перамагла расійская каманда, яна атрымала пераходны кубак спаборніцтваў, медалі і каштоўныя падарункі, якія ім уручыў намеснік міністра абароны Расіі генерал арміі Дзмітрый Булгакаў.
"Вынікі конкурсу сведчаць, што галоўная мэта спаборніцтваў дасягнута. Перш за ўсё развіваецца супрацоўніцтва і мацнее садружнасць узброеных сіл дзяржаў-удзельніц "Армейскі гульняў", - заявіў намеснік міністра абароны.
Усяго ў дадзеным конкурсе ўдзельнічалі больш за 100 ваеннаслужачых з Беларусі, Егіпта, Кітая, Расіі і Узбекістана (трэцяе месца на конкурсе). Ваенныя вадзіцелі спаборнічалі, хто лепш пераадолее перашкоды, загароды і водныя перашкоды, а таксама ў тым, хто прадэманструе найбольш высокую якасць працы на майстэрнях МТА УБ-1.
Спаборніцтвы сярод ваенных аўтамабілістаў праходзілі з 22 па 29 жніўня ў Астрагожску Варонежскай вобласці на базе ваеннага палігона.

Срэбра Мерыдыяна

У Падмаскоўным Алабіна прайшло ўрачыстае закрыццё конкурсу "Мерыдыян", дзе беларускія тапографы занялі другое месца, саступіўшы расійскай зборнай. Трэцяе месца паміж сабой падзялілі ваенныя з В'етнама і Кітая. Узнагароды ваеннаслужачым ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў начальнік тапаграфічнай службы расійскай арміі генерал-маёр Аляксандр Залізнюк.
"Ужо заўтра раніцай нашы вайскоўцы вернуцца на Радзіму з перамогай! Краіна вамі ганарыцца!", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы мінабароны Беларусі.
Чытайце таксама:
Стралковы батальён тэрытарыяльных войск створаць да вучэнняў "Захад-2021"
Беларускія ваенныя адправяцца на мяжу з Афганістанам?
Знішчыць тэрарыстаў: Савет бяспекі раскрыў задуму вучэнняў "Захад-2021"
Беларускія ваенныя лётчыкі адправіліся на міжнародны конкурс "Авіядартс"
Як будаўнікі і IT-шнікі абаранялі мяжу на вучэннях пад Гродна
Стужка навiн
0