https://bel.sputnik.by/20210829/rasyskya-vayskotsy-prybyl--grodna-dlya-stvarennya-vuchebna-bayavoga-tsentra-1056034020.html
Расійскія вайскоўцы прыбылі ў Гродна для стварэння вучэбна-баявога цэнтра
Расійскія вайскоўцы прыбылі ў Гродна для стварэння вучэбна-баявога цэнтра
Sputnik Беларусь
Аб стварэнні трох цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Беларусі і Расіі раней у сакавіку дамовіліся кіраўнікі абаронных ведамстваў дзвюх краін. 29.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-29T11:49+0300
2021-08-29T11:49+0300
2021-08-29T11:49+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
гродна
ваенныя цэнтры
вучэбна-баявы цэнтр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1c/1056029788_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_b999b959f859c126305225f703c661d7.jpg
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Расійскія вайскоўцы прыбылі напярэдадні ў Гродна для стварэння цэнтра сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войск СПА Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства абароны.У цяперашні час у абласны цэнтр прыбылі падраздзяленні зенітна-ракетных войск Расійскай Федэрацыі, 3 верасня дадасца авіяцыйнае звяно - на аэрадроме ў Баранавічах чакаюць расійскія знішчальнікі Су-30СМ, паведамілі ў Мінабароны.Аб фарміраванні адразу трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі дамовіліся кіраўнікі абаронных ведамстваў дзвюх краін генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і генерал арміі Сяргей Шайгу на сустрэчы, якая адбылася ў Маскве 5 сакавіка. Гэта адзін з пунктаў Праграмы стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на 2021-2025 гады.Тры вучэбна-баявыя цэнтрыНа беларускай тэрыторыі будзе створаны вучэбна-баявы цэнтр сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА, тут арганізуюць сумесную падрыхтоўку экіпажаў самалётаў Су-30СМ, навучанне беларускіх спецыялістаў рабоце з сучаснымі ЗРК, якія стаяць на ўзбраенні расійскай арміі, а таксама сумеснае выкананне вучэбна-баявых задач.Тым часам, у Расійскай Федэрацыі плануецца стварыць вучэбна-баявы цэнтр сумеснай падрыхтоўкі Сухапутных войск, дзе будуць рыхтаваць мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні з улікам баявога вопыту, наяўнага ў расійскіх вайскоўцаў.Таксама міністры прыйшлі да высновы аб мэтазгоднасці стварэння ў Калінінградскай вобласці Расіі вучэбна-баявога цэнтра на базе Балтыйскага флоту Заходняй ваеннай акругі. Такім чынам у беларускіх вайскоўцаў з'явіцца магчымасць падрыхтоўкі на базе воінскіх часцей расійскай марской пяхоты, аснашчаных БТР82А. Гэтыя бронетранспарцёры паступяць ва Узброеныя Сілы Беларусі ўжо ў бягучым годзе. Таксама цэнтр дазволіць удасканальваць падрыхтоўку вадалазаў.Чытайце таксама:
беларусь
расія
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1c/1056029788_74:0:1119:784_1920x0_80_0_0_567ec9e837eccaff4b3634d6f3099985.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, гродна, ваенныя цэнтры, вучэбна-баявы цэнтр
беларусь, расія, гродна, ваенныя цэнтры, вучэбна-баявы цэнтр
Расійскія вайскоўцы прыбылі ў Гродна для стварэння вучэбна-баявога цэнтра
Аб стварэнні трох цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Беларусі і Расіі раней у сакавіку дамовіліся кіраўнікі абаронных ведамстваў дзвюх краін.
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Расійскія вайскоўцы прыбылі напярэдадні ў Гродна для стварэння цэнтра сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войск СПА Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства абароны.
У цяперашні час у абласны цэнтр прыбылі падраздзяленні зенітна-ракетных войск Расійскай Федэрацыі, 3 верасня дадасца авіяцыйнае звяно - на аэрадроме ў Баранавічах чакаюць расійскія знішчальнікі Су-30СМ, паведамілі ў Мінабароны.
Аб фарміраванні адразу трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі дамовіліся кіраўнікі абаронных ведамстваў дзвюх краін генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і генерал арміі Сяргей Шайгу на сустрэчы, якая адбылася ў Маскве 5 сакавіка. Гэта адзін з пунктаў Праграмы стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на 2021-2025 гады.
Тры вучэбна-баявыя цэнтры
На беларускай тэрыторыі будзе створаны вучэбна-баявы цэнтр сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА, тут арганізуюць сумесную падрыхтоўку экіпажаў самалётаў Су-30СМ, навучанне беларускіх спецыялістаў рабоце з сучаснымі ЗРК, якія стаяць на ўзбраенні расійскай арміі, а таксама сумеснае выкананне вучэбна-баявых задач.
Тым часам, у Расійскай Федэрацыі плануецца стварыць вучэбна-баявы цэнтр сумеснай падрыхтоўкі Сухапутных войск, дзе будуць рыхтаваць мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні з улікам баявога вопыту, наяўнага ў расійскіх вайскоўцаў.
Таксама міністры прыйшлі да высновы аб мэтазгоднасці стварэння ў Калінінградскай вобласці Расіі вучэбна-баявога цэнтра на базе Балтыйскага флоту Заходняй ваеннай акругі. Такім чынам у беларускіх вайскоўцаў з'явіцца магчымасць падрыхтоўкі на базе воінскіх часцей расійскай марской пяхоты, аснашчаных БТР82А. Гэтыя бронетранспарцёры паступяць ва Узброеныя Сілы Беларусі ўжо ў бягучым годзе. Таксама цэнтр дазволіць удасканальваць падрыхтоўку вадалазаў.
Ад выпечкі хлеба да пасадкі самалётаў:
Мінабароны праверыць боегатоўнасць тылуНАТА за 5 гадоў
павялічыла ў два разы колькасць вучэнняў ля меж Беларусі - Савет бяспекі
Як будзе праходзіць "Захад-2021", распавялі ў Мінабароны Беларусі