Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызстана з юбілейным Днём незалежнасці

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Садыр Жапараў
Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Садыр Жапараў - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2021
Падпісацца
Беларускі лідар упэўнены, што адносіны дружбы і супрацоўніцтва, якія склаліся паміж Беларуссю і Кыргызстанам, будуць і ў далейшым будавацца ў духу ўзаемнай павагі і даверу.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава з 30-годдзем абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці краіны, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Як адзначыў Лукашэнка ў сваім віншаванні, "гэтая дата адзначыла пачатак новага этапу ў гісторыі кыргызскага народа, дала старт важным пераўтварэнням".
Беларускі лідар перакананы, што адносіны дружбы і супрацоўніцтва, якія склаліся паміж дзвюма краінамі, "будуць і далей будавацца ў духу ўзаемнай павагі, даверу, раўнапраўнага і канструктыўнага партнёрства".

Незалежны Кыргызстан

"Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці" была прынята 31 жніўня 1991 года на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета Кыргызстана. Згодна з гэтым актам краіна стала незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай дзяржавай.
Годам раней Вярхоўны Савет зацвердзіў Дэкларацыю аб суверэнітэце Кыргызскай Рэспублікі, а перад гэтым - закон аб прэзідэнцкай пасадзе. Тым самым у краіне быў уведзены новы інстытут улады - прэзідэнт.
Першым прэзідэнтам Кыргызстана па выніках дэпутацкага галасавання стаў Аскар Акаеў. А першую Канстытуцыю прынялі на 12-й сесіі Вярхоўнага Савета. Гэта адбылося 5 траўня 1993 года.
Насельніцтва Кыргызстана складае каля 6,5 мільёнаў чалавек. Сталіцай гэтай сярэднеазіяцкай дзяржавы з'яўляецца горад Бішкек.
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці
Пуцін павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці
Лукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены
Стужка навiн
0