Суд пайшоў пісаць прыгавор Калеснікавай і Знаку

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінскі абласны суд
Мінскі абласны суд - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2021
Падпісацца
Закрыты працэс над апазыцыянэрамі доўжыўся каля месяца, вердыкт суд абвесціць у адкрытым фармаце.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда абвесціць прыгавор апазіцыянерам Марыі Калеснікавай і Максіму Знака 6 верасня.
Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні. Некалькі дзён таму завяршылася судовае следства, на гэтым тыдні адбыліся спрэчкі бакоў, а таксама было дадзена права абвінавачаным выступіць з апошнім словам у судзе. Сёння суд вызначыўся, што абвесціць рашэнне на наступным тыдні, і пайшоў пісаць прысуд.
"Абвяшчэнне прысуду запланавана на 6 верасня ў 12:00", - паведамілі Sputnik у аўторак інфармаваныя крыніцы.
З усіх удзельнікаў "закрытага" судовага працэсу былі ўзятыя распіскі аб невыдаванні. Але тым не менш, з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што пракурор падчас спрэчак папрасіў суд прызнаць Калеснікаву і Знака вінаватымі і прызначыць ім пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Максімальная санкцыя па артыкулах, па якіх судзяць Калеснікаву і Знака, прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

У чым абвінавачваюць Калеснікаву і Знака

Калеснікава, якая ўваходзіла ў перадвыбарчы штаб экс-банкіра Віктара Бабарыкі і якая перайшла пазней у аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай, была затрымана ў верасні 2020 года. Яна з'яўляецца адной з абвінавачаных па справе аб закліках да захопу ўлады.
Крымінальная справа пра заклікі да захопу ўлады па факце стварэння Каардынацыйнага савета Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла 19 жніўня. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Максім Знак быў затрыманы 9 верасня. Абвінавачанне было прад'яўлена Знаку 18 верасня, юрыст выказаў сваю нязгоду і абвясціў галадоўку. Праз тыдзень яго фізічны стан пагоршыўся, неўзабаве пасля гэтага Знак прыняў рашэнне спыніць свой "пратэст".
21 снежня Генпракуратура Беларусі дадаткова ўзбудзіла ў дачыненні да членаў прэзідыума КС крымінальныя справы па ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання") і па ч. 1 арт. 357 ("Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады").
Паводле Крымінальнага кодэкса, ч. 1 арт. 357 ("Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады") прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, ч. 3 арт. 361 ("Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы") - да 5 гадоў пазбаўлення волі, і ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання") - да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Мінску пачаўся закрыты суд па справе Калеснікавай і Знака
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў Калеснікавай
Мінюст распавёў, за што пазбавіў ліцэнзіі адваката Калеснікавай
Адвакат: вядомыя людзі ручаліся за Калеснікаву, але яе не адпусцілі з СІЗА
Справа каардынацыйнага савета: Максім Знак абвясціў у СІЗА галадоўку
Калеснікавай прад'яўлена абвінавачанне ў закліках да звяржэння ўлады
Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў затрыманне Калеснікавай на мяжы з Украінай
Калеснікава абвясціла аб стварэнні палітычнай партыі "Разам"
Калеснікава: мы не прасілі грошаў у ЕС і не маем да іх адносін
Калеснікава просіць СК даць ацэнку дзеянням сілавікоў на пратэстах
Стужка навiн
0