https://bel.sputnik.by/20210831/syamashka-adkry-shkolu-pad-varonezham-yakuyu-budaval-belarusy-1056087446.html
Сямашка адкрыў школу пад Варонежам, якую будавалі беларусы
Сямашка адкрыў школу пад Варонежам, якую будавалі беларусы
Sputnik Беларусь
Беларускія будаўнікі сёлета пачнуць таксама ўзводзіць найбуйнейшую школу ў Расіі - амаль на 3 тысячы вучняў. 31.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-31T16:15+0300
2021-08-31T16:15+0300
2021-09-01T09:52+0300
уладзімір сямашка
школа
варонеж
саюзная дзяржава беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1f/1056086109_0:1:1280:721_1920x0_80_0_0_5672c33246afe199fb31d5367140c208.jpg
МІНСК, 31 жні - Sputnik. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка адкрыў агульнаадукацыйную школу ў пасёлку Стрэліца Семілукскага раёна Варонежскай вобласці, якую будавалі беларускія спецыялісты, паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.У школе будзе вучыцца 520 вучняў, гэта пілотны праект беларускіх будаўнікоў у сферы адукацыі: будматэрыялы і абсталяванне - цалкам беларускія. Аб'ект спансаваў Банк развіцця Беларусі.Падчас цырымоніі адкрыцця Сямашка адзначыў, што ў Семілуках па такім жа праекце пабудуюць яшчэ адну школу на 500 месцаў і дзіцячы сад на 220 месцаў."Мегашкола" у ВаронежыБеларускія будаўнікі ў гэтым годзе таксама пачнуць узводзіць у Варонежы адну з найбуйнейшых школ у Расіі - амаль на тры тысячы вучняў. Будаўнічай кампаніі, якая атрымала тэндэр, трэба будзе пабудаваць будынак з так званай зменнай паверхавасцю. Плошча забудовы дасягне амаль 60 тысяч квадратных метраў (каля 10 стандартных футбольных палёў - Sputnik).У школе прадугледжана 110 класаў, разлічаных на 2860 вучняў - усе яны будуць навучацца ў адну змену. Выкладаць ва ўстанове будуць 220 педагогаў.Для Расіі праект унікальны: ён прадугледжвае адасобленыя навучальныя блокі, стварэнне безбар'ернага асяроддзя, умоў для развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і заняткаў спортам.Чытайце таксама:
варонеж
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2021
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    уладзімір сямашка, школа, варонеж
уладзімір сямашка, школа, варонеж
Сямашка адкрыў школу пад Варонежам, якую будавалі беларусы
16:15 31.08.2021  (абноўлена: 09:52 01.09.2021) Беларускія будаўнікі сёлета пачнуць таксама ўзводзіць найбуйнейшую школу ў Расіі - амаль на 3 тысячы вучняў.
МІНСК, 31 жні - Sputnik. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка адкрыў агульнаадукацыйную школу ў пасёлку Стрэліца Семілукскага раёна Варонежскай вобласці, якую будавалі беларускія спецыялісты, паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
У школе будзе вучыцца 520 вучняў, гэта пілотны праект беларускіх будаўнікоў у сферы адукацыі: будматэрыялы і абсталяванне - цалкам беларускія. Аб'ект спансаваў Банк развіцця Беларусі.
Падчас цырымоніі адкрыцця Сямашка адзначыў, што ў Семілуках па такім жа праекце пабудуюць яшчэ адну школу на 500 месцаў і дзіцячы сад на 220 месцаў.
Беларускія будаўнікі ў гэтым годзе таксама пачнуць узводзіць у Варонежы адну з найбуйнейшых школ у Расіі - амаль на тры тысячы вучняў. Будаўнічай кампаніі, якая атрымала тэндэр, трэба будзе пабудаваць будынак з так званай зменнай паверхавасцю. Плошча забудовы дасягне амаль 60 тысяч квадратных метраў (каля 10 стандартных футбольных палёў - Sputnik).
У школе прадугледжана 110 класаў, разлічаных на 2860 вучняў - усе яны будуць навучацца ў адну змену. Выкладаць ва ўстанове будуць 220 педагогаў.
Для Расіі праект унікальны: ён прадугледжвае адасобленыя навучальныя блокі, стварэнне безбар'ернага асяроддзя, умоў для развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і заняткаў спортам.
Сямашка правядзе 
перамовы з губернатарам Варонежскай вобласці
"Добры дзень, Расія!": 
Беларускія школьнікі адправіліся на вучобу ў Маскву
Інтэграцыйныя дакументы 
вызначаць узаемадзеянне Беларусі і РФ да 2027 года