https://bel.sputnik.by/20210823/ntegratsyynyya-dakumenty-vyznachats-uzaemadzeyanne-belarus--rf-da-2027-goda-1055861327.html
Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і РФ да 2027 года
Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і РФ да 2027 года
Sputnik Беларусь
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка распавёў падрабязнасці рабочай сустрэчы з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным на палях пасяджэння Еўразійскага... 23.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-23T10:18+0300
2021-08-23T10:18+0300
2024-04-02T10:18+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
інтэграцыя
міхаіл мішусцін
раман галоўчанка
пасяджэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_8259f4756787daaee9dd361ccb0c4e53.jpg
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Інтэграцыйныя дакументы вызначаць ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі да 2027 года, пра гэта заявіў кіраўнік урада Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".У ходзе рабочай сустрэчы кіраўнікі ўрадаў таксама абмяркоўвалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, работу галін эканомікі, прадпрыемстваў і тэму санкцыяў."Мы ўпэўнены, што Расія як наш найбліжэйшы саюзнік і партнёр, безумоўна, не застанецца ў баку", - адзначыў беларускі прэм'ер і дадаў, што гутарка, як і заўсёды, прайшла ў сяброўскім, канструктыўным ключы і са сваім расійскім калегам ён дамовіўся па ўсіх пытаннях, якія былі вызначаны.Што тычыцца даты наступнага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Галоўчанка растлумачыў, што прапановы ёсць, але канчаткова яе вызначыць у адпаведнасці з працэдурай Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы."Разлічваю, што на працягу месяца мы выйдзем на правядзенне пасяджэння", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.Што ўваходзіць у пакет эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі?Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў на нарадзе ў прэзідэнта 17 жніўня заявіў, што Мінск і Масква практычна цалкам ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы.Галоўным для расіян у пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей чыноўнік назваў пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, для беларусаў - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак.Пакет інтэграцыйных дакументаў уключае асноўныя напрамкі, 28 галіновых саюзных праграм. А таксама праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні.Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Міжурадавая група падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, што тычацца паставак нафты і газу, мытнага і падатковага рэгулявання, клімату і гэтак далей. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе галіновыя дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103655/96/1036559611_202:0:2865:1997_1920x0_80_0_0_a92308f3c6bd88b6f3d8667ffc2d2d1a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інтэграцыя, міхаіл мішусцін, раман галоўчанка, пасяджэнне
інтэграцыя, міхаіл мішусцін, раман галоўчанка, пасяджэнне
Інтэграцыйныя дакументы вызначаць узаемадзеянне Беларусі і РФ да 2027 года
10:18 23.08.2021 (абноўлена: 10:18 02.04.2024) Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка распавёў падрабязнасці рабочай сустрэчы з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным на палях пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане.
МІНСК, 23 жні - Sputnik. Інтэграцыйныя дакументы вызначаць ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі да 2027 года, пра гэта заявіў кіраўнік урада Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"Думаю, што ў хуткім часе грамадзяне і Беларусі, і Расіі нарэшце пазнаюць у поўным аб'ёме, што нам удалося зрабіць, пра што атрымалася дамовіцца на працягу апошніх паўтара гадоў. Падрыхтаваны важныя дакументы праграмна-стратэгічнага характару, па якіх мы будзем выбудоўваць адносіны як мінімум у бліжэйшыя некалькі гадоў - да 2024-2025, а па некаторых праграмах і да 2027 года", - падкрэсліў Галоўчанка.
У ходзе рабочай сустрэчы кіраўнікі ўрадаў таксама абмяркоўвалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, работу галін эканомікі, прадпрыемстваў і тэму санкцыяў.
"Мы ўпэўнены, што Расія як наш найбліжэйшы саюзнік і партнёр, безумоўна, не застанецца ў баку", - адзначыў беларускі прэм'ер і дадаў, што гутарка, як і заўсёды, прайшла ў сяброўскім, канструктыўным ключы і са сваім расійскім калегам ён дамовіўся па ўсіх пытаннях, якія былі вызначаны.
Што тычыцца даты наступнага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Галоўчанка растлумачыў, што прапановы ёсць, але канчаткова яе вызначыць у адпаведнасці з працэдурай Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
"Разлічваю, што на працягу месяца мы выйдзем на правядзенне пасяджэння", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Што ўваходзіць у пакет эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі?
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў на нарадзе ў прэзідэнта 17 жніўня заявіў, што Мінск і Масква практычна цалкам ўзгаднілі ўсе саюзныя праграмы.
Галоўным для расіян у пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей чыноўнік назваў пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, для беларусаў - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак.
Пакет інтэграцыйных дакументаў уключае асноўныя напрамкі, 28 галіновых саюзных праграм. А таксама праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні.
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Міжурадавая група падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, што тычацца паставак нафты і газу, мытнага і падатковага рэгулявання, клімату і гэтак далей. Першапачаткова меркавалася, што будзе 31 праграма, але пазней іх колькасць скарацілася да 28.
У пачатку жніўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў канцы гэтага года на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Мінск і Масква змогуць прыняць усе галіновыя дарожных карт па развіцці эканамічнай інтэграцыі.
Мінск і Масква практычна ўзгаднілі
дарожныя карты - Снапкоў
Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі
пытанне па роўмінгуКалі Беларусь увойдзе ў
склад Расіі - Лукашэнка