Адкрыўся Венецыянскі фестываль: першыя госці і чаканыя прэм'еры
Адкрыўся Венецыянскі фестываль: першыя госці і чаканыя прэм'еры
Sputnik Беларусь
На 78-м па ліку кінафестывалі ў італьянскай Венецыі пакажуць "Дзюну" Дэні Вільнёва, "Спенсэр" (дзе Крыстэн Сцюарт пераўвасобіліся ў Лэдзі Дзі), "Апошнюю дуэль"... 02.09.2021, Sputnik Беларусь
Найстарэйшы кінафестываль у свеце адкрыўся ў сераду на востраве Лідо. У першы дзень у Венецыі сабралася нямала гасцей: Кірстэн Данст, Пенелопа Крус, Пэдра Алмадовар, Раберта Бенін’і, Хелен Мірэн, Дэні Вільнёў, Пон Чжун Хо, Ізабель Юпэр, Хлоя Чжао, Паола Сорэнтына і іншыя.Дарэчы, на фестывалі ў гэтым годзе будуць паўсюдна выкарыстоўваць green pass - сертыфікаты з QR-кодам рознай працягласці, якія можна аформіць пасля вакцынацыі ад COVID-19 або пасля тэста.Арганізатары чакаюць, што ў гэтым годзе фестываль асабіста наведаюць вядучыя акцёры і рэжысёры з праектаў, якія ўдзельнічаюць у ім: Цімаці Шаламе, Хаўер Бардэм, Алівія Колман, Цім Рот, Аня Тэйлар-Джой і іншыя кіназоркі.У канчатковую асноўную праграму Венецыянскага кінафестывалю ўвайшла 21 карціна. За галоўныя ўзнагароды пазмагаецца таксама расійскі фільм "Капитан Волконогов бежал" Наташы Мяркулавай і Аляксея Чупава.Таксама на Sputnik:
На 78-м па ліку кінафестывалі ў італьянскай Венецыі пакажуць "Дзюну" Дэні Вільнёва, "Спенсэр" (дзе Крыстэн Сцюарт пераўвасобіліся ў Лэдзі Дзі), "Апошнюю дуэль" Рыдлі Скота і іншыя кінапрэм'еры.
Найстарэйшы кінафестываль у свеце адкрыўся ў сераду на востраве Лідо. У першы дзень у Венецыі сабралася нямала гасцей: Кірстэн Данст, Пенелопа Крус, Пэдра Алмадовар, Раберта Бенін’і, Хелен Мірэн, Дэні Вільнёў, Пон Чжун Хо, Ізабель Юпэр, Хлоя Чжао, Паола Сорэнтына і іншыя.
Першы дзень фестывалю - і ўжо першыя прызы. На адкрыцці італьянскаму акцёру і рэжысёру Раберту Бенін’і ўручылі ганаровага "Залатога льва Святога Марка" за ўклад у сусветны кінематограф.
Канадскі рэжысёр Дэні Вільнёў і яго сяброўка канадскі рэжысёр Таня Лапуэнт. Па-за конкурснай праграмай пакажуць доўгачаканы праект рэжысёра - экранізацыю фантастычнага рамана Фрэнка Герберта "Дзюна" з зорным акцёрскім складам: Цімаці Шаламе, Стэлан Скарсгард, Хаўер Бардэм і іншыя.
Кірстэн Данст прадставіць на фестывалі стужку "Сіла сабакі", якая апавядае пра двух братоў (Бенедыкт Камбербэтч і Джэсі Племанс), якія жывуць на ранча ў Мантане. Адзін з іх таемна ажэніцца на мясцовай удаве (Кірстэн Данст), і яго брат вырашыць разбурыць іх шлюб.
Афіцыйную конкурсную праграму адкрылі "Паралельныя маці" іспанскага рэжысёра Пэдра Альмадовара з Пенелопай Крус у галоўнай ролі. Карціна раскажа пра дзвюх жанчын з пераплеценымі лёсамі.
Лэдзі Амелія і Эліза Спенсэр, пляменніцы прынцэсы Дыяны, таксама прыбылі ў Венецыю, дзе будзе паказаны фільм "Спенсэр" з Крыстэн Сцюарт у галоўнай ролі. Дзеянне карціны разгортваецца ў 1991 годзе падчас калядных свят.
Не абыйшлося і без дзіўных гасцей: напрыклад, у арыгінальнай "кіслароднай масцы".
Дарэчы, на фестывалі ў гэтым годзе будуць паўсюдна выкарыстоўваць green pass - сертыфікаты з QR-кодам рознай працягласці, якія можна аформіць пасля вакцынацыі ад COVID-19 або пасля тэста.
Арганізатары чакаюць, што ў гэтым годзе фестываль асабіста наведаюць вядучыя акцёры і рэжысёры з праектаў, якія ўдзельнічаюць у ім: Цімаці Шаламе, Хаўер Бардэм, Алівія Колман, Цім Рот, Аня Тэйлар-Джой і іншыя кіназоркі.
У канчатковую асноўную праграму Венецыянскага кінафестывалю ўвайшла 21 карціна. За галоўныя ўзнагароды пазмагаецца таксама расійскі фільм "Капитан Волконогов бежал" Наташы Мяркулавай і Аляксея Чупава.